БАРЫ́С І ГЛЕБ (не пазней за 988—1015),

першыя ўсх.-слав. святыя, малодшыя сыны кіеўскага кн. Уладзіміра Святаславіча і балгарыні Мілалікі. Відаць, Уладзімір планаваў пакінуць Барысу княжанне ў Кіеве, што парушала родавыя звычаі Рурыкавічаў і правы старэйшых братоў. Паводле розных гіст. крыніц, Б. і Г. забіты неўзабаве пасля смерці Уладзіміра старэйшым з братоў — Святаполкам Яраполчычам, за што яму нададзена мянушка «Акаянны». Магчыма, забойцаў падаслаў трэці сын Уладзіміра Яраслаў Мудры, які віну за гэтае злачынства ўсклаў на Святаполка. Відаць, Святаполк выклікаў на Русі агульную нянавісць з-за таго, што абапіраўся на дапамогу цесця, польскага караля Баляслава. Пасля смерці Уладзіміра Святаполк планаваў скасаваць хрысціянства і аднавіць на ўсх.-слав. землях язычніцкае веравызнанне або паставіць Кіеўскую мітраполію ў залежнасць ад рымскага папы. Гэта давала магчымасць Яраславу выступіць супраць Святаполка пад заклікамі помсты за братоў і абароны Русі, а дзеячам царквы прадставіць Б. і Г. не толькі як ахвяр феад. барацьбы, але і як пакутнікаў за веру. Магчыма, Глеб зусім не ўдзельнічаў ва ўсобіцы, а загінуў каля Смаленска ў ходзе язычніцкіх бунтаў, што пачаліся пасля смерці Уладзіміра. Шанаванне (відаць, толькі Глеба) пачалося не раней за 1038, афіц. кананізацыя Б. і Г. адбылася не раней за 1071 пры Ізяславе Яраславічу. На працягу стагоддзяў склаўся корпус прысвечаных святым літ. твораў, якія аб’ядноўваюцца ў т.зв. Барысаглебскі цыкл (чытанне, жыціе, пахавальныя словы, тэксты царк. службаў, летапісная аповесць, пралажныя і парамійныя казанні, старабел. «Слова пра манаха Марціна» і інш.). Найб. маст. дакладнасцю вылучаецца «Сказанне пра Барыса і Глеба». Пераважная большасць помнікаў Барысаглебскага цыкла мае бел. рэгіянальныя варыянты або бел. рэдакцыі пазнейшага часу, створаныя як правасл., так і уніяцкімі кніжнікамі, таму што на бел. землях Б. і Г. заўсёды ўспрымаліся як нац. святыя. Прысвечаныя Б. і Г. літ. творы асуджалі братазабойчыя міжусобныя войны і неслі патрыят. і гуманіст. ідэі. У 12 ст. Барысаглебскія цэрквы былі пабудаваны ў Гродне, Полацку, Тураве, Навагрудку.

С.​Л.​Гаранін.

т. 18, кн. 1, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

odumrzeć

odum|rzeć

зак. кніжн. памерці, пакінуць каго;

rodzice go wcześnie ~arli — бацькі яго рана памерлі; ён рана застаўся сіратой

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

насе́нне, ‑я, м.

1. Зачатак вышэйшых раслін, які складаецца з зародка і абалонкі; семя, зерне. Асноўным кормам вавёркі з’яўляецца насенне елкі і сасны. «Весці». З насення толькі адной шышкі цэлы барак мог бы зашумець на ветры. Ігнаценка.

2. зб. Зерні раслін, прызначаныя для пасеву. Насенне жыта. Пратручваць насенне. □ У новым калгасным гумне гула і пастуквала арфа: перапускалі насенне. Чорны. // Часткі раслін (клубні, цыбуліны і пад.) або цэлыя расліны, прызначаныя для пасеву. Пакінуць бульбы на насенне. □ Выспявала думка сёлетні пасеў канюшыны поўнасцю пакінуць для насення. Асіпенка.

3. перан. Пачатак чаго‑н.; тое, што мае ўплыў, уздзеянне. Падумалася, што і я некалі пасеяў добрае насенне ў сэрцы Уладзіміра. Кавалёў. [Нявідны] поўнаю жменяю сее насенне буры і нянавісці да класавых ворагаў. Колас.

4. перан. Разм. Нашчадкі каго‑н. — Мы дарэмна тут загінем І насення не пакінем, — Кажа большая дачка. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Кідаць на працягу нейкага часу. Пакідаць мячык. Пакідаць стагі да вечара. □ Віхура вайны .. нямала пакідала мяне па беламу свету. Хомчанка.

2. Кінуць, шпурнуць як папала ўсё, многае. Пакідаць усё каменне ў яму. Пакідаць рэчы на воз. □ Пакідаўшы ў кусты вербалозу рыбацкае прыладдзе, дзядзька і пляменнік шыбуюць у вёску. Сачанка. [Салдаты] ад нечаканасці і страху пакідалі свае карабіны і кінуліся .. ў лес. Колас.

3. Скідаць у стог усё, многае (пра сена, салому і пад.); завяршыць стагаванне.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакінуць каго‑, што‑н. назаўсёды або часова — пра ўсіх, многіх. Калгаснікі .. [у час адступлення арміі] пакідалі свае хаты і паехалі далей ад лініі фронту. Федасеенка. І раптам наша рыбацкае захапленне і спакой парушыў страшэнны крык. Мы пакідалі вуды і выскачылі з-за куста. Ляўданскі.

пакіда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да пакінуць (у 1–10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Stéllungnahme f -, -n выка́званне сваёй ду́мкі [свайго́ пу́нкту по́гляду, сваёй пазі́цыі];

sich (D) séine ~ vórbehalten* пакі́нуць за сабо́й пра́ва вы́казаць сваю́ ду́мку [свой пункт по́гляду];

seine ~ ábgeben* вы́казаць сваю́ ду́мку [свой пункт по́гляду, сваё меркава́нне]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Únkenntnis f -

1) няве́данне, недасве́дчанасць;

aus ~ з-за няве́дання;

j-n in vóller ~ lássen* пакі́нуць каго́-н. ца́лкам [по́ўнасцю] недасве́дчаным

2) не́вуцтва, неадукава́насць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

акі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Перастаць займацца кім‑, чым‑н., пакінуць каго‑, што‑н. без увагі, догляду; закінуць, кінуць. [Яначка:] Скрыўдзіў нас бог: здароўе ў мяне адабраў, ёй вочы засланіў. І людзі нас акінулі. Крапіва.

•••

Акінуць вокам (вачыма) — агледзець каго‑, што‑н., глянуць на каго‑, што‑н.

Як вокам акінуць, не акінуць вокам — пра мноства каго‑, чаго‑н., пра вялікую прастору і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгля́д м. Betráchtung f -; Dúrchsicht f - (прагляд); Prüfung f -, Erwägung f -, Untersúchung f - (даследаванне);

прадста́віць [уне́сці] на разгля́д zur Dúrchsicht [zur Prüfung] vórlegen [unterbréiten]; zur Behándlung vórlegen;

пакі́нуць без разгля́ду (скаргу і г. д.) únberücksichtigt lássen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

pastwa

ж. уст. корм; харч; здабыча;

porzucić na ~ę losu — пакінуць на волю лёсу;

stać się ~ą płomieni — стаць здабычай агню

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bread [bred] n.

1. хлеб;

a loaf/slice/piece of bread бо́хан/лу́ста/кава́лак хле́ба;

white/brown bread бе́лы/чо́рны хлеб;

daily bread хлеб надзённы

2. infml, dated гро́шы

♦

take the bread out of smb.’s mouth адабра́ць у каго́-н. пра́цу і тым са́мым пакі́нуць яго́ без сро́дкаў на пражыццё

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)