Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КРА́КАЎСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА, Вольны незалежны і строга нейтральны горад Кракаў з акругай. Існавала ў 1815—46. Створана паводле рашэння Венскага кангрэса 1814—15. Уключала Кракаў, 3 мястэчкі і 244 вёскі (пл. 1164 км², нас. 96 тыс.чал., 1815). Паводле канстытуцыі з 1818 на чале К.Р. знаходзіўся Правячы сенат (13 чл., прадстаўнікі мясц. арыстакратыі) на чале з прэзідэнтам; заканад. ўлада належала аднапалатнаму Сходу прадстаўнікоў (41 чл., выбіраліся на аснове маёмаснага і адукац. цэнзу). Дзейнічалі цывільны кодэкс Напалеона, франц.гандл. кодэкс і інш. Была важным цэнтрам польскага незалежніцкага руху. У выніку рэпрэсій супраць тайных патрыят. арг-цый пад аўстр. акупацыяй (1836—41). Пасля задушэння Кракаўскага паўстання 1846 далучана да Аўстрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТБІЛІ́СКІ ЭМІРА́Т,
мусульманскае феад. ўладанне на тэр. Грузіі ў 8 — пач. 12 ст. Узнік у выніку арабскіх заваяванняў у 730-я г. як частка Амеядаў халіфата (з 750 Абасідаў халіфата), кіраваўся эмірамі (князямі) з рэзідэнцыяй у г.Тбілісі. Спачатку Т.э. падпарадкоўвалася ўся Усх. Грузія, але ў выніку вызв. барацьбы грузін яго тэр. скарачалася. У 9 ст. пад уладай эміраў заставалася толькі тэр.Картлі, у 11 ст. — Тбілісі з прылеглым раёнам. З канца 9 да канца 11 ст. Т.э. быў фактычна незалежны ад араб. халіфаў. У 1122 войскі груз. цара Давіда Будаўніка авалодалі Тбілісі, які стаў сталіцай аб’яднанай Грузіі. Т.э. спыніў існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
un=
прыстаўка прыметнікаў і прыслоўяў, паказвае адмаўленне: únabhängig незале́жны; únaufhörlich бесперапы́нны (-нна)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МЕРЫНІ́ДЫ, Марыніды,
дынастыя берберскіх эміраў з племя бану-марын, якая правіла ў Марока ў 1269—1465. У 1248 у час праўлення Абу Ях’і [1244—58] занялі Фес і заснавалі незалежны эмірат; у 1269 захапілі Маракеш, скінулі дынастыю Альмахадаў і аб’ядналі пад сваёй уладай усю тэр. Марока. Найб. пашырэнне дзяржавы М. адбылося пры Абу-ль-Хасане [1331—51] і Абу Інане [1351—58], якія далучылі да яе тэрыторыі Сярэдні Магрыб, здзейснілі некалькі паходаў у Іспанію, Туніс (1347 і 1357). Дынастычныя спрэчкі і міжусобіцы падарвалі магутнасць М. У пач. 15 ст. частку іх тэрыторыі захапілі партугальцы. З 1420 ад імя М. краінай фактычна правілі Ватасіды (бакавая галіна М.), з 1465 да іх поўнасцю перайшла ўлада ў Марока.