1. Рэлігійны абрад прыняцця каго‑н. у лік веруючых хрысціянскай рэлігіі. З Пецярбурга ўсё яшчэ ішлі адказы протаіерэяў і прыставаў, што не знаходзілі ў царкоўных кнігах запісу аб хрышчэнні Аляксандры Адольфаўны Ізмайловіч.Мехаў.
2.перан. Першае выпрабаванне ў якой‑н. справе. А праз які тыдзень я прыняў першае паветранае хрышчэнне.Хомчанка.У гэтым кутку.. [Андрэй] атрымаў як бы першае жыццёвае хрышчэнне.Пестрак.
•••
Баявое хрышчэнне — а) першы ўдзел у баі. [Букрэй] горача прывітаў партызан.. з першым баявым хрышчэннем.Колас; б) першае сур’ёзнае выпрабаванне ў якой‑н. справе. Механізаваныя групы абодвух атрадаў земляробчага цэха выйшлі на сваё баявое хрышчэнне.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СКІ́ДЗЕЛЬ,
горад у Гродзенскім р-не нар. Скідзелька. За 30 км ад Гродна. Чыг. станцыя на лініі Гродна—Масты; вузел аўтадарог на Гродна, Ліду, Масты, Азёры, Астрыну. 11,3 тыс.ж. (2001).
Вядомы з пач. 16 ст. як велікакняжацкі двор з воласцю ў Гродзенскім пав.ВКЛ. З 1588 С. — каралеўскі двор Гродзенскага староства Трокскага ваяв., адм.-гасп. цэнтр воласці. Паводле прывілея 1644 караля Уладзіслава IV у С. праводзіліся 2 кірмашы на год, таргі 2 разы натыдзень. З 1783 мястэчка Гродзенскай эканоміі, цэнтр ключа. З 1795 у Рас. імперыі, у Гродзенскім пав. У 1885 — цэнтр воласці Гродзенскага пав., 1531 ж., гарбарная прамысловасць, бровар, нар. вучылішча (з 1860), 2 царквы, 4 крамы, аптэка, таргі. У 1897—2790 ж., 482 будынкі, бальніца. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага пав. Беластоцкага ваяв. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 — гар. пасёлак. цэнтр Скідзельскага раёна і сельсавета (з 12.10.1940) Беластоцкай, з 20.9.1944 — Гродзенскай абл. 27.6.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія стварылі ў С. лагер смерці і загубілі там 2330 чал.Натэр. раёна дзейнічалі Скідзельская раённая антыфашысцкая арганізацыя і Скідзельскае камсамольска-маладзёжнае падполле. 14.7.1944 С. вызвалены войскамі 2-га Бел. фронту ў ходзе Беластоцкай аперацыі 1944. З 25.12.1962 у Гродзенскім р-не. У 1967 у межы С. ўключаны нас. пункт Саўгас Скідзельскі і пас. Цукровы Завод. У 1973—8,6 тыс.ж. З 30.1.1974 горад.
Працуюць прадпрыемствы: адкрытыя акц. т-вы «Скідзельскі цукровы камбінат» і «Гроднахлебапрадукт», Скідзельскі камбінат будаўнічых матэрыялаў, з-д жалезабетонных вырабаў, племптушкарэпрадуктар «Юбілейны», камбінат быт. абслугоўвання і інш.; цэнтр саўгаса «Скідзельскі». У горадзе 3 сярэднія, муз. і спарт. школы, З б-кі, 2 дамы культуры, музей бел. паэта Міхася Васілька. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, 2 магілы камсамольцаў-падпольшчыкаў, магіла ахвяр фашызму, помнік камсамольцам-падпольшчыкам. Помнікі архітэктуры: царква Міхаіла Архангела (1851), касцёл Успення Маці Божай (1870-я г.), Скідзельскі парк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ста́ршы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаіць вышэй у параўнанні з кім‑н. па званню, пасадзе, службоваму становішчу. Старшая медыцынская сястра. Старшы навуковы супрацоўнік. Старшы пілот. □ Кастусь быў старшым радыстам: усе сакрэтныя шыфры знаходзіліся ў яго.Ваданосаў.
2.узнач.наз.ста́ршы, ‑ага, м.; ста́ршая, ‑ай, ж. Той, хто стаіць на чале якой‑н. групы людзей; начальнік. Трэба выбраць старшага, — сказаў .. [Красуцкі]. — Магчыма, я буду адлучацца, ён мяне заменіць.Навуменка.Над паляўнічымі ў раёне .. [Булка] быў старшы: правяраў білеты, прысылаў позвы.Пташнікаў.— Ага, Ланкевіч, — заўважыў яго старшыня. — Добра, што прыйшоў. Бяры харчу натыдзень і зараз жа паедзеш на аб’ект. Стаўлю цябе старшым.Асіпенка.
3. Такі, які блізкі да выпуску, да заканчэння вучобы (пра клас, курс і пад. у навучальнай установе). Вучні старшых класаў рабілі кармушкі для птушак, шпакоўні.«Беларусь».
•••
Старшы лейтэнантгл. лейтэнант.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
once[wʌns]adv.
1. (адзі́н) раз, адно́йчы;
once a week раз наты́дзень;
once more/again яшчэ́ раз;
once or twice раз ці два, разы́ два, не́калькі разо́ў;
(every) once in a while час ад ча́су, калі́-нікалі́;
I saw him once. Я бачыў яго аднойчы.
2. не́калі; адно́йчы, аднаго́ ра́зу
♦
once upon a time there was… даўны́м-даўно́/з даўны́х-даўна́/шмат гадо́ў таму́ жыў-быў…;
at once
1) адра́зу, неадкла́дна, за́раз жа;
2) адначасо́ва, у адзі́н і той жа час, ра́зам (з);
all at once
1) нечака́на, ра́птам;
2) усе́ ра́зам;
for onceна гэ́ты раз; у вы́глядзе выключэ́ння;
once in a blue mooninfml ве́льмі рэ́дка; ≅ на то́е ле́та пасля́ абе́ду; калі́ рак (на гары́) сві́сне; на святы́я ніко́лі;
once bitten, twice shy ≅ апёкшыся малако́м, і ваду́ студзі́ць бу́дзеш; пу́жаная варо́на і куста́ баі́цца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
1. Дасягнуць якога‑н. узросту; пражыць да якога‑н. тэрміну, падзеі. Не дажыў мой бацька да цяперашніх радасных дзён, не дажылі і многія яго равеснікі — аднавяскоўцы.Кулакоўскі.// Дайсці ў жыцці да якога‑н. стану, выніку. [Каратай:] Хоць бы якая табачынка! Эх, дажылі казакі...Маўзон.— Дажыў ты, Гаранька. На вочы людзям сорамна выйсці!Савіцкі.
2.што. Разм. Прабыць астатак часу, тэрміну дзе‑н. Дажыць тыдзень у доме адпачынку.
3.(успалучэннісасловамі «век», «гады», «час», «жыццё» і пад.). Закончыць сваё жыццё, сваё існаванне. Конь гэты адбрыкаў сваю маладосць і адрабіў сваю сілу ў Сурвілы, а да Гушкі прыйшоў дажыць сваю апошнюю старасць.Чорны.
4.што. Разм. Выдаткаваць на пражыццё; пражыць. Дажыць апошнія грошы.
•••
Дажыць да сівых валасоў — дажыць да старасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зрабіць што‑н. чужое сваёй уласнасцю. Кожны тыдзень, а то і два разы на тыдні Арцём вазіў дровы ў Глыбокае, і ўсё ішло добра. Ён быў вельмі сумленны хлопец і ні разу не прысвоіў сабе гроша.Машара.— [Еўдакія] хітрая, можа забраць, прысвоіць, а надзець, так хутка не надзене.Кулакоўскі.Аднойчы .. [Іван], прабраўшыся ў друкарскі цэх, дацягнуўся да наборнай касы і прысвоіў поўную жменю літар.Навуменка.// Выдаць за сваё, прыпісаць сабе што‑н. — Змог жа Марконі прысвоіць вынаходства Нанова і пажыць мільёны.Зуб.
2. Надзяліць чым‑н., даць што‑н. (званне, імя, чын і пад.). Прысвоіць званне ўдарніка камуністычнай працы. □ Паслаў .. [Заслонаў] Жэню ў дэпо вучыцца на слесара, а праз два месяцы яму прысвоілі трэці разрад.Шчарбатаў.Неўзабаве [Лескаўцу] прысвоілі званне старшага лейтэнанта.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
allow
[əˈlaʊ]
v.t.
1) дазваля́ць
Dogs are not allowed here — З саба́камі тут не дазво́лена
2) выдава́ць, выдзяля́ць
His father allows him $2 a week — Ба́цька дае́ яму́ 2 даля́ры наты́дзень
3) дапуска́ць, прыма́ць
The judge allowed the claim of the man — Судзьдзя́ прыня́ў ска́ргу чалаве́ка
4) улі́чваць, браць пад ува́гу; дапушча́ць
to allow a car to be stolen — дапусьці́ць, каб а́ўта скра́лі
•
- allow for
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
in
[ɪn]1.
prep.
1) у, на(пры азначэ́ньні ме́сца)
а) на пыта́ньне “дзе?”
in Belarus — у Белару́сі
in the street — на ву́ліцы
б) на пыта́ньне “куды́?”
Go in the house — Ідзі́ ў ха́ту
в) на пыта́ньне “у чым?”
in hot water — у пераплёце, у цяжкі́м стано́вішчы
2) у, за (пры азначэ́ньні ча́су)
in March — у сакавіку́
in a week — праз ты́дзень
in two hours — празь дзьве гадзі́ны
in the morning (evening) — ура́ньні, зра́нку (уве́чары, уве́чар)
3) з
a dress in silk — суке́нка з шо́ўку
one in a hundred — адзі́н з со́тні
4) у ча́се, падча́с, калі́
in crossing the street — падча́с перахо́ду ву́ліцы
2.
n. ins
лю́дзі на ва́жных паса́дах, пры ўла́дзе
•
- come in
- in memory
- ins and outs
- stay in
- We are in for a storm
- Count me in
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
біч, ‑а, м.
1. Ударная частка цэпа. Бічы ў цапах былі важкія і зручныя.Чорны.Па распушчаных снапах праходзімся толькі па разу: салома аж курыць пад бічамі, нібы яе задзірае, скубе, трасе і не можа ўзняць нейкі віхор...Місько.// Наогул — пра ўдарныя часткі некаторых механізмаў. Алёша адрэгуляваў зазоры паміж планкамі секцый падбарабання і бічамі барабана.Шамякін.
2. Бізун, сплецены з драбных раменьчыкаў. Не дагодзіш [князю] — бяда: зараз пацягнуць гайдукі на стайню і так адсмаляць раменнымі бічамі, што цэлы тыдзень будзе ані сесці, ані легчы.Гарэцкі.//перан.; чаго. Выкрывальнае ўздзеянне чаго‑н. Біч сатыры.
3.перан.; каго-чаго. Бедства, няшчасце. Беспрацоўе — біч рабочага класа капіталістычных краін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.каго-што. Патрымаць каго‑, што‑н. (на руках, у зубах, у роце і пад.) некаторы час. Пратрымаць дзіця на руках цэлы вечар.
2.каго-што. Не адпускаць, прымусіць быць, знаходзіцца дзе‑н. некаторы час. А Дануту доўга пратрымалі на Лукішках у турме, думаючы што-небудзь выпытаць.Карпюк.//што. Патрымаць што‑н. у сябе, не аддаваць некаторы час. Летась хлопцы пазычылі ў суседняй вёсцы, у сваяка, тоўсты том Гогаля, пратрымалі яго аж дагэтуль, дый то не хочацца аддаваць.Брыль.//што. Захаваць што‑н. у пэўным становішчы некаторы час. Пратрымаць акно адчыненым увесь дзень.
3.каго-што. Прымусіць прабыць каго‑н. у якім‑н. стане, становішчы некаторы час. Пратрымаць хворага ў пасцелі цэлы тыдзень.
4.без дап. Прабыць, захавацца, не змяняючыся некаторы час. Мароз пратрымаў два тыдні.
5.перан.; каго-што. Забяспечыць каго‑н. кормам; пракарміць. Цяпер Агаце не да парсюкоў, каб хоць як карову пратрымаць.Сабаленка.У .. [каваля] быў дробны кавалак зямлі, на якім льга было пратрымаць каня і карову.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)