Спец. Галіна навукі і тэхнікі, якая ахоплівае вывучэнне прынцыпаў пабудовы тэлеграфнай сувязі, распрацоўку спосабаў перадачы тэлеграфных сігналаў і апаратуры для рэалізацыі гэтых спосабаў, а таксама ацэнку якасці перадачы інфармацыі па тэлеграфных каналах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заслу́жаны заслу́женный;
~ная ўзнагаро́да — заслу́женная награ́да;
~ная паша́на — заслу́женная честь;
○ з. дзе́яч наву́кі — заслу́женный де́ятель нау́ки;
з. ма́йстар спо́рту — заслу́женный ма́стер спо́рта
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
branch1[brɑ:ntʃ]n.
1. галі́на, галі́нка, сук
2. галіна́ (навукі, прамысловасці)
3. філія́л, аддзяле́нне (банка, арганізацыі)
4. дэпарта́мент; аддзе́л
5. рука́ў (ракі); адгалінава́нне (дарогі)
6. лі́нія (радаводу)
7. гру́па (моў)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НЕВЫТВО́РЧЫЯ АСНО́ЎНЫЯ ФО́НДЫ,
сукупнасць матэрыяльна-рэчавых каштоўнасцей (жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, быт. абслугоўвання, аховы здароўя, адукацыі, навукі і інш.), якія функцыянуюць доўгі час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РБУРГСКАЯ ШКО́ЛА,
кірунак у неакантыянстве. Заснавальнік М.ш. Г.Коген і яго паслядоўнікі П.Натарп, Э.Касірэр ставілі сваёй мэтай «трансцэндэнтальна-лагічную» інтэрпрэтацыю філасофіі І.Канта, «ачышчэнне» яе ад катэгорыі «чыстаты розуму», «рэчы ў сабе», «вопыту» і інш., ад прымесей «метафізікі» і псіхалагізму. Паводле ўстаноўкі М.ш., навук. статус прызнаецца выключна за тымі філас. паняццямі, якія зводзяцца да гістарычна даказаных фактаў навукі, этыкі, мастацтва, рэлігіі і звязваюцца з «усёй творчай работай культуры», дзе цэнтр. месца займаюць не развіццё з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці, а іх навук. тлумачэнне і выкладанне; законам руху культуры абвяшчаецца менавіта творчая дзейнасць у галіне навукі. «Сузіранне» Канта ў трактоўцы М.ш. адрываецца ад псіхалагічнай антрапалагічнай асновы, у выніку чаго працэс пазнання зводзіцца да Мысліцельнай дзейнасці чалавечага мозга. Адмаўленне прынцыпу адзінства пачуццёвай і абстрактна-мысліцельнай ступеней азначае абсалютызацыю лагічных структур навукі і іх атаясамліванне з адзінай крыніцай навук. ведаў. Свой «трансцэндэнтальна-лагічны» метад М.ш. імкнулася пашырыць пераважна на прыродазнаўства; у грамадскіх навуках М.ш. мае дачыненне да распрацоўкі канцэпцыі этычнага сацыялізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вучы́лішча, ‑а, н.
Сярэдняя сацыяльная навучальная ўстанова. Педагагічнае, вышэйшае тэхнічнае, рамеснае вучылішча.// Навучальная ўстанова, школа ў царскай Расіі. Народнае вучылішча.
•••
Рэальнае вучылішча — сярэдняя навучальная ўстанова ў дарэвалюцыйнай Расіі, у якой выкладаліся пераважна прыродазнаўчыя і дакладныя навукі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)