1) медыцынскі інструмент ў выглядзе трубачкі, якая ўводзіцца ўнутр арганізма з дыягнастычнай ці лячэбнай мэтай;
2) металічны бур для даследавання падглебы;
3) невялікі паветраны шар з самапісным прыстасаваннем для вывучэння верхніх слаёў атмасферы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Тале́рка ’плоская сталовая пасуда круглай формы, міска’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Ласт., Байк. і Некр., Нік. Очерки, Касп., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.; ЛА, 4), тарэ́лка ’тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 4), талі́рка ’тс’ (Сл. ПЗБ), талі́рок ’тс’ (Сл. Брэс.), тале́рка ’металічны кружок над вісячай лямпай’ (Сцяшк. Сл.), тале́ркі ’дыскі’ (Кал.). Паводле Карскага (1, 315), з ням.Teller ’талерка’ (гл. талер2) з захаваннем характэрнага для беларускай мовы спалучэння л–р (без метатэзы, параўн. укр.тарілка, рус.тарелка ’тс’), магчыма, пад уплывам польск.talerzyk, дыял.talerka ’тс’, асабліва talarek ’малы кружок’. Параўн. адаптаванае ў народнай мове тэро́лка ’талерка’ (бяроз., Шатал.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзю́бель
(ням. Dübel = шып)
металічны або пластмасавы стрыжань, які адным канцом забіваецца ў сцяну, а ў другім канцы мае адтуліну з разьбой, куды ўвінчваецца шруба; выкарыстоўваецца для прымацоўвання электрычных правадоў, карнізаў для штор, кніжных паліц і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фо́льга
(польск. folga, ад лац. folium = ліст)
1) вельмі тонкі металічны ліст (з волава, свінцу, алюмінію, бронзы) для вырабу кандэнсатараў, электродаў, а таксама для ўпакоўкі харчовых прадуктаў;
2) тонкая папера, пакрытая металічным парашком, якая ўжываецца для ціснення пераплётаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шта́нга
(ням. Stange)
1) металічны прут як састаўная частка многіх інструментаў, механізмаў (напр. буравая ш.);
2) бакавая стойка (часам і верхняя перакладзіна) футбольных і хакейных варот;
3) спартыўны снарад у выглядзе металічнага прута з дыскамі на абодвух канцах для заняткаў цяжкай атлетыкай.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
гак1, ‑а, м.
1. Востры металічны выступ на чым‑н. (напрыклад, крук у багры, шып у падкове). [Конь] .. быў падкуты на перад, і гакі ў падковах былі не кавальскай работы, а купленыя.Крапіва.
2.Абл. Участак зямлі, які вострым клінам удаецца ў што‑н. Хвалі без ахвоты Абмываюць з гака жвір.Астрэйка.
•••
З гакам — з лішнім, з лішкам.
гак2, выкл.узнач.вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова гакнуць, гакнуцца. Ляціць звер проста, а з-за дрэва Выскачыў Мядзведзіч — гак у лоб!Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кле́шчы, ‑аў; адз.няма.
1.Металічны інструмент у выглядзе шчыпцоў для заходу і трымання гарачага металу. Кавальскія клешчы.
2. Драўляная частка хамута, якая складаецца з дзвюх кляшчын. Запрагаў сам гаспадар. Залуцкі ажно залюбаваўся, як Хрупак спрытна закладаў у гужы дугу і пасля адным махам зацягнуў супоню, упёршыся каленам у клешчы.Чыгрынаў.
3. У ваеннай справе — акружэнне ворага з двух бакоў. Раздзяліў [Сцяпан] атрад на дзве групы — адну паслаў налева ў абход Глушца, а сам з групай пайшоў направа, каб такім абходным манеўрам мястэчка ўзяць у клешчы.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДУГАВА́Я ЗВА́РКА, электрадугавая зварка,
зварка плаўленнем, пры якой канцы дэталей, што злучаюць, награваюць электрычнай дугой Дугавы разрад запальваецца паміж вырабам і электродам або толькі паміж электродамі. Цяпло дугі плавіць метал вырабу і электрода (пры няплаўкім электродзе — прысадачнага прутка). Ванна вадкага металу, што ўзнікае ў месцы зваркі, пры астыванні моцна злучае вырабы.
Адрозніваюць Д.з.: ручную і аўтаматычную; плаўкім (стальным, алюмініевым, медным і з іх сплаваў) і няплаўкім (вальфрамавым, вугальным, графітавым) электродамі; газаэлектрычную зварку, зварку пад флюсам (які ахоўвае метал ад акіслення і азатавання; робіцца спец. трактарам для Д.з.), пакрытым электродам (з ахоўнай абмазкай), сціснутай дугой (гл.Плазменная зварка). Пры Д.з. выкарыстоўваюць пастаянны ток (ад зварачнага пераўтваральніка) або пераменны (ад зварачнага трансфарматара). Д.з. выкарыстоўваецца пры вытв-сці зварных канструкцый, а таксама для наплаўлення, часам рэзання металаў, злучэння шкла, фарфору, пластмас і інш. Адкрыта ў 1881 М.М.Бенардосам. У 1888 М.Г.Славянаў распрацаваў спосаб Д.з. з металічным плаўкім электродам, пабудаваў першы зварачны генератар пастаяннай а току.
Літ.:
Гл. пры арт.Зварка.
М.М.Кунцэвіч.
Дугавая зварка: а — пакрытым электродам (1 — метал шва, 2 — расплаўлены метал, 3 — шлакавая корка, 4 — кропля металу электрода, 5 — расплаўленае пакрыццё, 6 — металічны стрыжань электрода, 7 — пакрыццё); б — тыпы злучэнняў (1—3 — стыкавыя, 4 — таўровае, 5 — унакладку, 6 — з адбартоўкай краёў).Схемы дугавой зваркі: а — плаўкім электродам; б — няплаўкім электродам; в — дугой ускоснага дзеяння; г — пад флюсам; 1 — электрод; 2 — дуга; 3 — загатоўкі, якія зварваюцца; 4 — прысадачны пруток; 5 — грануляваны флюс; 6 — ахоўны газавы пузыр; 7 — шлакавая корка на зварным шве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ква́рта
[польск. kwarta, ад лац. quarta (pars) = чацвёртая частка]
1) невялікі металічны кубак для піцця;
2) даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы гарца (0,70577 л);
3) муз. чацвёртая ступень дыятанічнай гамы; інтэрвал, які ахоплівае 4 ступені.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Кадзі́ла1 ’металічны сасуд на доўгіх ланцужках, у якім у час набажэнства курыцца ладан або іншыя пахучыя рэчывы’ (БРС. ТСБМ, Бяльк.). Слова не выглядае як народнае, хоць, відавочна, вядома ў гаворках. Відаць, запазычанне з царк.-слав.кадило ’тс’, якое са ст.-слав.кадило ’фіміям’ да прасл.kadidlo, вытворнага з суф. ‑(i)dlo ад kaditi гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 109.
Кадзі́ла2 ’шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства губакветных з белымі пахучымі кветкамі’ (ТСБМ). Маецца на ўвазе расліна Melitis melissophyllum — кадзіла дробналістае; на Беларусі вядомая толькі ў некалькіх замкнёных арэалах (напр., у Белавежскай пушчы); народныя назвы невядомы. Па гэтых прычынах відавочнае рус. запазычанне. Рус.кадило ’тс’, магчыма, да кадить. Гл. кадзіць.