ПЯЦІРАДКО́ ЎЕ , квінціла ,
страфа з 5 вершаваных радкоў, злучаных дзвюма (радзей адной) рыфмамі або клаўзуламі . Часцей сустракаецца рыфмоўка па схеме АБААБ:
Я — мужык, а гонар маю,
Гнуся, але да пары.
Я маўчу, маўчу, трываю,
Але скора загукаю:
«Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!»
(Я.Колас. «Мужык»)
Радзей кампаноўка рыфмаў у П. можа быць іншай: ААББА («Не шукай» Я.Купалы), АБББА («Людзьмі завемся» Е.Лось), ААААА («Дыханне» А.Лойкі). Часам адзін радок (1-ы, 2-і, 3-і і г.д. ) застаецца нерыфмаваным («У маршы», «Да штурму», «Вянок» М.Танка). Сустракаецца П. зусім без рыфмаў (у белым вершы ).
А.А.Майсейчык .
т. 13, с. 177
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
clean 3 [kli:n] adv. infml
1. зусі́ м , ца́ лкам, по́ ўнасцю;
I clean forgot about it. Я зусім забыўся на гэта.
2. про́ ста, пра́ ма;
The bullet went clean through the arm. Куля прайшла прама праз руку.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
неважне́ цкі , ‑ая, ‑ае.
Разм. Не зусім добры. Дарога.. неважнецкая, на скорую руку праложана... Пальчэўскі . — Коні, калі казаць праўду, дык ужо і зусім неважнецкія. Васілевіч .
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гетэрамарфо́ з
(ад гетэра- + -марфоз )
утварэнне пры рэгенерацыі ў жывёл замест страчанага органа зусім іншага органа (напру ракападобных замест вачэй вырастаюць ногі або вусікі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мізэ́ рны
(польск. mizerny, ад лац. miser = бедны)
1) маленькі, зусім нязначны (напр. м-ая плата);
2) нікчэмны (напр. м-ыя інтарэсы).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
но́ венькі , -ая, -ае (разм. ).
1. Зусім новы (у 1 знач. ).
Н. трактар.
2. у знач. наз. но́ венькае , -ага, н. Навіна.
Што новенькага ў сям’і?
3. у знач. наз. но́ венькі , -ага, м. ; но́ венькая , -ай, ж. , мн. -ія, -іх. Навічок.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
überhá upt adv нао́ гул, уво́ гуле;
~ nicht зусі́ м не
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
há argenau a зусі́ м дакла́ дна; кро́ пля ў кро́ плю
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
wręcz
1. проста, адкрыта, без хітрыкаў;
2. разм. проста; зусім ;
to jest wręcz niemożliwe — гэта проста немагчыма;
wręcz przeciwnie — зусім наадварот
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дэзабілье́
(фр. déshabillé)
1) лёгкае дамашняе адзенне (пераважна жаночае), якое звычайна не надзяваюць пры чужых людзях;
2) становішча, калі чалавека засталі не зусім апранутым.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)