саракано́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Разм. Жывёліна з чэрвепадобным целам і вялікай колькасцю членістых ножак; мнаганожка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

omnivorous [ɒmˈnɪvərəs] adj. fml

1. усёе́дны, усёпажыра́льны;

an omnivorous animal усёе́дная жывёліна

2. які́ прагна ўбіра́е/паглына́е;

an omnivorous reader заўзя́ты кнігалю́б

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

-тэрый

(гр. therion = звер)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «выкапнёвая жывёліна».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бязмо́ўны

1. бесслове́сный;

~ная жывёліна — бесслове́сное живо́тное;

2. кро́ткий, поко́рный, безотве́тный;

3. перен. (исполненный тишины) безмо́лвный; молчали́вый;

б. лес — безмо́лвный (молчали́вый) лес

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

fatling

[ˈfætlɪŋ]

n.

ко́рмнік -а m.; малада́я жывёліна, адко́рмленая на мя́са

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Прале́так ’аднагадовае жарабё, цялё’ (Нас.). Да пра- і лета. Калька польск. przelatek ’аднагадовая жывёліна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

браняно́сец, -но́сца, мн.о́сцы, -но́сцаў, м.

1. Вялікі браніраваны ваенны карабель з магутнай артылерыяй на борце (гіст.).

2. Млекакормячая жывёліна сямейства непаўназубых, пакрытая панцырам з акасцянелых скураных шчыткоў, якая жыве ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэкарды́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што і рэкардсмен (уст.).

2. Свойская жывёліна, якая па сваіх якасцях вызначаецца рэкорднымі паказчыкамі.

Бык-р.

|| ж. рэкарды́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яхі́дна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Невялікая млекакормячая жывёліна, пакрытая іголкамі і поўсцю, водзіцца ў Аўстраліі і на астравах Ціхага акіяна.

2. Ядавітая аўстралійская змяя сямейства аспідаў.

3. перан. Пра злога, каварнага чалавека (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бацылано́сьбіт, ‑а, М ‑біце, м.

Чалавек або жывёліна, у органах якіх знаходзяцца ўзбуджальнікі заразных хвароб, не выклікаючы яўных захворванняў саміх носьбітаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)