Разм. Турбота, клопат. — Калі пан ужо верне нам затокі, мы прынясём самай лепшай рыбы нашаму настаўніку за турбацыю, — гаворыць дзядзька Есып.Колас.[Сомік:] — За тваю турбацыю я табе аддзякую, я дарэмна не хачу.Крапіва.[Караль:] — Эх, дзеткі .. Столькі турбацыі пакладаецца бацькамі, .. пакуль вас у людзі вывесці.Гартны.Аддаў поп пану грошы. — Вось яны, — кажа. — Давайце мне цяпер за турбацыю [тое], што дакляравалі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
храбрэ́ц, ‑раца, м.
Храбры чалавек. Між буданоў фарсіста круціўся на шэрабокім трафейным жарабку камандзір атрада, прыгажун і храбрэц Мікола Глівенка, ён жа «дзядзька Коля».Хадкевіч./уіран.ужыв.— Ну, што ж, на ракаў ты храбрэц... — згаджаўся дзед з Міколкам.Лынькоў.— Шапку вазьмі, храбрэц! — крыкнула Галя, убачыўшы, што ён нават забыўся падняць сваю фарсістую шапку-капітанку і тая, пакамечаная, валяецца на зямлі.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЕ́ЙКА (Кандрат Тодаравіч) (17.9.1860, в. Збочна Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 6.9.1921),
бел. пісьменнік. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1879). Настаўнічаў у Косаве (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.). З 1884 на Украіне. З 1918 паралізаваны, жыў у г. Здалбунаў Ровенскай вобл. Вершы на бел. мове пачаў пісаць у 1883 («Песня ластаўкі», «Бусел», «Сарока»). У 1893 у Харкаве выдаў кн. «Руская азбука». З 1911 у газ. «Наша ніва» друкаваў апавяданні, п’есы, пераклады з укр. мовы. Яго прозу вызначае блізкасць да жыцця (апавяданні «Кульгавы дзядзька Раман» і «Таклюся-сухотніца», 1912; «Пан Трудоўскі», 1914). Апавяданні вылучаюцца пранікнёным лірызмам («Успамін», 1911), дабрадушным гумарам («Абмылка», 1915). У апавяд. «Панас Крэнт» (1913) паказаў вобраз кулака-крывасмока. П’еса «Снатворны мак» (асобнае выд. 1912, Вільня) на казачна-фантаст. сюжэт з расліннага і жывёльнага свету — першая спроба ў бел. л-ры стварыць драм. твор для лялечнага т-ра. У 1914 даслаў у рэдакцыю «Нашай нівы» зб. «Засеўкі» (выхаду перашкодзіла 1-я сусв. вайна). У 1921 выслаў у віленскае Бел.навук.т-ва 8 сшыткаў з апавяданнямі, вершамі, казкамі (лёс невядомы).
Тв.:
У кн.: Беларуская дакастрычніцкая проза. Мн., 1965;
У кн.;
Беларуская дакастрычніцкая драматургія. Мн., 1978.
Літ.:
Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 2. 2 выд.Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
касаву́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.
Разм. Глядзець коса, убок; касіць вочы. Льга было заўважыць, што Кірыла толькі што атрымаў «Залатую Зорку», бо ён сам яшчэ не звыкся з ёю і час ад часу касавурыў вочы на высокую ўзнагароду.Гурскі.Гэты дзядзька зрэдку касавурыў на яго сваё бяльмастае вока і чагосьці падміргваў цётцы.Лынькоў.Крылаты драпежнік паступова суцішыўся, толькі зрэдку касавурыў на хлопчыкаў пукатыя шкельцы вачэй.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злётаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Летучы, пабыць дзе‑н. і вярнуцца назад. Злётаць на самалёце ў Маскву. □ Яна была яшчэ маладая качка. Толькі адзін раз злётала да мора, дзе перажыла зіму.Кірэенка.
2.Разм. Хутка збегаць, з’ездзіць куды‑н. і вярнуцца назад. Маша.. злётала на кухню і вярнулася са шклянкай вады.Шамякін.Дзядзька.. на калгасным жарэбчыку злётаў на паром, быў на станцыі, перапытаў усіх стрэчных...Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лапа́та, ‑ы, ДМ ‑наце; Рмн. ‑пат; ж.
Драўляная ці металічная прылада з дзяржаннем і шырокім плоскім ніжнім канцом для капання, перамяшчэння чаго‑н. Ідзе з лапатай дзядзька з хаты. І адграбае снег заўзята.Колас.Лапата градку ускапала І, нібы люстра, ўся заззяла.Муравейка.// Аб колькасці чаго‑н., змешчанага на лапаце. Лапата пяску.
•••
Грэбці грошы лапатайгл. грэбці.
Хоць лапатай заграбайгл. заграбаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ручні́к, ‑а, м.
Вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны, спецыяльна прызначаны для выцірання твару, рук, цела ці пасуды. Гаспадыня падала чысты ручнік. Аляксей падзякаваў, выцер рукі і сеў за стол.Пальчэўскі.Галіна падышла да сцяны, ля якой сядзеў Папас, зняла з цвіка лямпу і пачала ручніком праціраць шкло.Галавач.Госці вылазілі з-за стала. Дзядзька Пракоп, павязаны наўскасяк цераз плячо вышываным ручніком, вылез амаль першым.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіч, ‑ы, ж.
1. Тое, што і дзічына (у 1 знач.). Хоць дзядзька наш не паляўнічы, Ды меў ахвоту і да дзічы.Колас.
2.Разм. Глухое месца, глуш. У другое месца перабраўся — Яму уважыў пан ляснічы, І сеў Міхал у страшнай дзічы, Дзе лес адзін, хмызняк ды поле Ды ветру посвісты па волі.Колас.Я і сягоння адшукаць бы мог Сцяжынкі тыя ў дзічы дрыгвістай.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рахава́ць, рахую, рахуеш, рахуе; незак.
Разм.
1. Рабіць разлікі, падлікі. — Ну, як жа, рахубу ад свайго інтэрасу маеш? — запытаўся .. [Кірыла] у Красуцкага. — Ды як вам Сказаць, дзядзька Кірыла, не рахаваў яшчэ.Скрыган.
2. Узважваць, прыкідваць, разлічваць. — Я думаю, таварышы ўпаўнаважаныя, што сёння мы не пойдзем ужо нікуды, а размяркуем нашы сілы, прыкінем, як і што будзем рабіць заўтра, — рахаваў гарбузаваты старшыня Лапухоўскага сельсавета Свірыд Лопух.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасвятлі́цца, ‑светліцца; зак.
1.Спец. Стаць светлым, святлейшым. Раствор прасвятліўся.
2.перан. Стаць ясным, спакойным, радасным. [Раечка] дала па адной [цукерцы] хлопчыку і дзяўчынцы. Тварыкі іх прасвятліліся.Лобан.
3.перан. Зрабіцца лагічным, ясным. Пасля дакладу думкі многіх, што тут прысутнічалі, не прасвятліліся, а быццам затуманіліся.Сабаленка.// Высветліцца, стаць зразумелым. Потым загадка прасвятлілася: у трэстаўскай кузні працаваў той жа самы дзядзька Алесь, які быў некалі калгасным кавалём.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)