Лама́ка1 ’чалавек, які вядзе першасную апрацоўку льну’ (Жд. 1). З лама́ха (гл.). Суф. ‑ака (замест ‑аха) па тыпу пісака, ваяка, гуляка і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 25).
Лама́ка2, лома́ка ’ламачына’ (ТС; ельск., Мат. Гом.), ’старая, сапсаваная рэч’ (ТСБМ), ’чалавек, які нічога не ўмее рабіць’ (докш., Янк. Мат., ТС), ’нязграбны, няздатны’ (ТСБМ), ’гультай’ (Сцяшк.), ’няўмека, няздольны да работы’, ламакава́ты ’тс’ (КЭС, лаг.). Укр.ломака ’палка, галіна’, ’вялікі, але нязграбны чалавек’, рус.ломака ’ганарлівец, задавака’, каш.łomaga, łȯmaga ’калека, нехлямяжы’. Утворана ад лама́ць і суф. ‑ака.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ла́нда ’пляткарка’ (стол., Нар. лекс.), зах.-укр.ландо, ландига ’бадзяга, гультай’, ландати, ландувати, рус.разан.ландовать ’бадзяцца без занятку, швэндацца’, паўд.-польск.landzie, lędzit, lamdzić, lamdać ’жабракаваць, прасіць’, чэш.landai (se) ’бадзяцца’, ст.-чэш.lanžovati ’жабракаваць’, серб.-харв.ландарати, ландати, ландрати ’бадзяцца’, ’сноўдацца’, ландав ’пляткар; той, у каго доўгі язык’. Відавочна, у бел. мове — запазычанне з польск. праз укр. мову. З дыял.ням.landem, lendernс.-в.-ням.lendern ’бадзяцца’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 237; Бернекер, 686; Слаўскі, 4, 46–47). Роднаснае да літ.landyti ’лазіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пасялда́ ’пасялуха’ (лаг., Сл. ПЗБ). Утворана ад выразу па сялу (параўн., пасялуха) пры дапамозе суфікса ‑да (аб ім. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34–35). Да сяло (гл.). Аналагічна ўтвораны: пасялёнь ’гультай, які любіць хадзіць з хаты ў хату’ (докш., Янк. Мат.; круп., бяроз., Сл. ПЗБ), пасялун ’тс’ (КЭС, лаг.; маст., Сл. ПЗБ), пасялуха ’пахатуха, пляткарка’ (КЭС, лаг.; Некр.), віл., шчуч.пасялушніца, чэрв.пасёльніца (Сл. ПЗБ), пасялёнда ’асоба, якая любіць вечарам схадзіць да суседа пагаварыць’ (КЭС, лаг.), а таксама пасяльны ’пасялень’ (Клопава, Филол/сб., 1966, 146).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбазу́ліць, разбязу́ліць ’распесціць’ (Арх. Федар., Сцяшк. Сл.; ваўк., рагач., Сл. ПЗБ), разбазу́ліцца ’раздурэцца’, ’панадзіцца, звыкнуцца’ (гродз., ваўк., Сл. ПЗБ; Нас.), разбазу́лены ’распусны, разбэшчаны’ (Сцяшк. Сл.); параўн. рус.смал.разбезу́литься ’разбалавацца, раздурэцца’, што да базу́лить ’балаваць каго-небудзь’, базу́льнік, базу́ла ’свавольнік’. Здавальняючая этымалогія зыходнага *базуліць адсутнічае, параўн. бязула ’гультай’, (< без + ул‑), гл. ЭСБМ, 1, 437. Няпэўна. Магчыма, роднасныя з рус.дыял.базли́ть ’крычаць’, базло́ ’крыкун’, ’злы чалавек, падманшчык’, ’горла’, этымалогія якіх няясная. Сюды ж і разбазы́ляць ’разпесціць, раздурыць’ (Янк. Мат.). Магчыма, гэта запазычанне з літ.bỹzulioti ’зыкаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bum
[bʌm]1.
n., Sl.
1) абібо́к -а m., валацу́га, бадзя́га -і m. & f., гульта́й-я́m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
разма́шысты, ‑ая, ‑ае.
1. Які вызначаецца шырокімі, свабоднымі ўзмахамі рук, ног. Нічыпар Сідаравіч павярнуўся і, убачыўшы, хто зайшоў да яго, размашыстымі крокамі падаўся насустрач.Сіўцоў.Касцістая, шырокая фігура, размашыстыя рухі, рэзкая хада, грамавы голас, велізарныя боты, — усім гэтым .. [Мальвіна] зразу зварочвае на сябе ўвагу.Колас.// Буйны, разгоністы (пра почырк). Двайны лісток з вучнёўскага сшытка ў клетачку густа спісаны размашыстым почыркам Сяргея Барсука.Жычка.
2. Раскідзісты, з вялікім размахам (у 3 знач.). Размашыстыя галіны дуба. Размашыстыя рогі. □ Аж колы сакочуць, не ўгледзіш за дышл[е]м, за размашыстым вобадам.Лынькоў.// Які шырока раскінуўся на вялікую адлегласць, шырокі.
3. Які вызначаецца шырынёй, паўнатой праяўлення. Такая, брат Алесь, туга — балючая, размашыстая, што кліча ў даль.Брыль.Вацік сядзеў на трактарным крэсле, глядзеў на бягучы пас, на яго размашыстую сілу.Баранавых.// Які вызначаецца смелым характарам, шырокай натурай. Перш за ўсё Саўка Мільгун размашысты чалавек, шырокая натура і гультай.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лярва, ля́рвіна ’лічынка’ (чэрв., КЭС), ’распушчаная жанчына’ (Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Бір. Дзярж., Юрч. Фраз. 1), ’гультай, абібок, вялікая гультайка’ (Юрч. Фраз. 1, міёр., Нар. словатв.), ’бесхарактарная, мягкая натура’ (Мядзв.). Запазычана з польск.larwa ’лічынка, зародыш’, ’прывід’, ’брыдкі чалавек, асабліва жанчына’, ’страшыдла’, ’распусніца’, якое з лац.lārva ’прывід, страшыдла, вампір’, ’шкілет’ < Larēs ’Лары, духі — захавальнікі дамашняга ачагу, дзяды’. Значэнне ’лічынка’ — з франц.larve ’маска’ < ’той, хто хавае сваё сапраўднае аблічча’ (Слаўскі, 4, 53; Кюнэ, 72). Сюды ж лярвёнак ’пазашлюбнае дзіця’ (Нас.), а таксама ля́рва — забабонны тэрмін? (КЭС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Па́скалак ’вельмі дрэннае палена’ (перан.) ’гультай’ (докш., Янк. Мат.; Бір., Шат.), дзярж.пакалак ’дрэннае палена’ (Бір.), ’нятоўстае і маладое палена, зручнае, каб кінуць яго пошыбнем’ (КЭС, лаг.). Паводле лексемы пакалак можна дапусціць роднаснасць яго са словам кол (калок), а прэфікс pa‑ і суфікс ‑ъkъ прыўносяць значэнне ’другасны, несапраўдны’ (Борысь, Prefiks., 53). Але першае — паскалак — семантычна-роднаснае з аскепак (гл.), ’шчэпка, трэска’, карэліц.паскіпаны ’патрэсканы’ (Сцяшк., Сл.), рус.скепать ’расшчапляць, калоць’ з’яўляецца кантамінацыйным утварэннем ηά‑калак і аскепак. Аналагічна ўкр.валынск.паклин і пасклин (паскіл1, паскʼін’, паемʼінок, пасклʼон) (Казачук, 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм.
1. Дакранацца кароткім рэзкім рухам да каго‑, чаго‑н.; штурхаць. Пхаць у грудзі. Пхаць суседа локцем.
2. Штуршкамі прымушаць рухацца куды‑н., у якім‑н. напрамку. Пхаць тачку. □ — Пхайце ззаду! — крыкнуў фурман ва ўсё горла.Колас.Лёдзя ўпарта пхала і пхала ложак, пакуль хворыя жанчыны не ўзнялі гвалту.Карпаў.
3. Паспешліва засоўваць, запіхваць што‑н. куды‑н. Таццяна.. паспешліва пачала пхаць у чамадан бялізну, гальштукі, шкарпэткі, пакуначкі з дамашняй ежай.Карпаў.Старая выняла з кошыка хлеб, каб паказаць, як яго мала, а потым, пазіраючы ў твар суседцы, пхала адной рукой хлеб у кошык.Галавач.
4. Даваць што‑н. у вялікай колькасці, звыш меры. [Павал:] — Мацвей і вясною з камітэцкага аўса карысць меў і цяпер яму падсунулі два пуды грэчкі. Гультай, не хоча рабіць, а яму ўсё пхаюць.Чорны.// Прымушаць каго‑н. есці, піць вельмі многа або супраць жадання. Пхаць ежу дзіцяці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ламі́на1, ломы́на ’доўгі, сухі прут, палка, галіна’, ’кавалак бервяна, ламачына, абломак’, ’гультай, лежабок’ (ТСБМ, Янк. III, Клім.), ламі́на ’стары, грувасткі прадмет’ (Шатал.). Укр.ломина ’лам’ё’. Да лом (гл.). Нягледзячы на існаванне такіх жа лексем у іншых слав. мовах, можна меркаваць, што разглядаемая лексема — самастойнае ўсх.-слав. утварэнне з сінгулятыўным суф. ‑ina.
Ламі́на́2, лъмʼіна́ ’вялікі мажны чалавек, здаравяк’ (брасл., Сл. паўн.-зах.; міёр., З нар. сл., Нар. словатв.). Рус.пск., калін.ломина ’моцны, здаровы і няспрытны чалавек высокага росту’. Хаця звязана з ламіна1 аднолькавасцю словаўтваральнай мадэлі, стварае адзіны паўн.-бел.-рус. арэал. Да лом (гл.).