Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
міну́та, ‑ы, ДМ ‑нуце, ж.
1. Адзінка часу, роўная шасцідзесятай частцы гадзіны, якая складаецца з 60 секунд. Гадзіннік паказваў без дзесяці мінут дзевяць.Васілёнак.Стрэлка гадзінніка адлічыла сорак мінут.Алешка.// Які‑н. кароткі прамежак часу. Мінута радасці. □ Мужчыны зараз па сняданні Пайшлі ў гумно на спачыванне — Аддаць мінуту для дрымоты.Колас.
2.Спец. Адзінка вымярэння вугла і дугі, роўная 1/60 градуса, якая абазначаецца на пісьме значком ′. Кожны градус дзеляць на шэсцьдзесят мінут (60′), а кожную мінуту на шэсцьдзесят секунд (60″).
[Ад лац. minutus — паменшаны, малы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
áufziehen*
1.vt
1) падыма́ць, падця́гваць
2) заво́дзіць (гадзіннік)
3) выро́шчваць, выхо́ўваць; гадава́ць
2.vi(s)
1) пака́зваць, збіра́цца (пра навальніцу)
2) выступа́ць; выхо́дзіць (на дэманстрацыю)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МІ́НСКІ КАСЦЁЛ І КЛЯ́ШТАР ЕЗУІ́ТАЎ,
помнік архітэктуры 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. ў Мінску. Уваходзіў у ансамбль Высокага рынку (цяпер пл. Свабоды), займаў яго паўд.-зах. бок і большую частку вул. Койданаўскай (цяпер Рэвалюцыйная) да перасячэння з вул. Феліцыянскай ( цяпер Камсамольская). Рэзідэнцыя езуітаў існавала у Мінску з сярэдзіны 17 ст. (з 1714 мела ранг калегіума). Комплекс уключаў касцёл, калегіум, школу і гасп. пабудовы. Засн. ў 1654 па фундацыі смаленскага біскупа Г.Сангушкі, які падараваў палац у стылі рэнесансу, побач з ім у 2-й пал. 17 ст. пабудаваны невял. мураваны касцёл. Да канца 17 ст. ўзведзены 2-павярховы будынак школы, у пач. 18 ст. — касцёл. У 1733—50 калегіум, на яго вежы быў гар.гадзіннік. У глыбіні квартала размяшчаліся гасп. пабудовы. Цэнтр. месца ў ансамблі займаў касцёл Ісуса, Марыі і св. Барбары (пасля 1798 Марыінскі кафедральны). Пабудаваны ў 1700—10 у стылі барока. 3-нефавая 6-слуповая базіліка. Цэнтр. неф, накрыты 2-схільным дахам, пераходзіць у прэсбітэрый з паўкруглай апсідай, над якой тарэц даху закрыты пластычным шчытом. Абапал апсіды ў бакавых нефах размешчаны 2 капліцы: св. Тройцы і св. Феліцыяны (фундатар апошняй К.Завіша; 1722), накрытыя купаламі на гранёных светлавых барабанах. 2-вежавы гал. фасад, арыентаваны на плошчу, расчлянёны складанымі карнізамі і цягамі, аздоблены калонамі і пілястрамі, завяршаўся фігурным франтонам паміж 2-яруснымі вежамі (пабудаваны ў 1731), дэкарыраванымі пілястрамі іанічнага ордэна і завершанымі невял. купаламі. Сярэдняя частка фасада падзелена на 2 ярусы складанапрафіляванымі карнізамі і ўвянчана фігурным франтонам з сігнатуркай. Сцены бакавых фасадаў раскрапаваны шырокімі плоскімі пілястрамі, аконнымі праёмамі з лучковым і паўцыркульным завяршэннем. У інтэр’еры было 12 драўляных скульптур апосталаў (не захаваліся), паліхромны манум. жывапіс (маст. К.Анташэўскі). Рэканструкцыя касцёла праведзена ў 1798—1800 (арх. Ф.Крамер), інтэр’ера — у 1850-я г. (арх. К.Хршчановіч), у 1951 перапланаваны і перабудаваны гал. фасад (арх. М.Драздоў). У 1993 касцёл адноўлены як архікафедральны найсвяцейшай Панны Марыі. У 1994—97 рэстаўрыраваны фасады і часткова інтэр’еры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
отста́тьсов., в разн. знач. адста́ць, мног. паадстава́ць;
отста́ть от свои́х спу́тников адста́ць ад сваі́х спадаро́жнікаў;
отста́ть в успе́хах адста́ць у по́спехах;
часы отста́лигадзі́ннік адста́ў;
обо́и отста́ли шпале́ры адста́лі;
отста́нь от меня́! адста́нь (адчапі́ся, адкасні́ся) ад мяне!;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
tick3[tɪk]v.
1. ці́каць (пра гадзіннік)
2. памяча́ць «пту́шачкай»
tick away[ˌtɪkəˈweɪ]phr. v. бе́гчы, ху́тка ісці́, ляце́ць (пра час);
Meanwhile the minutes kept ticking away. Між тым хвіліны ўсё ляцелі.
tick by[ˌtɪkˈbaɪ]phr. v. =
tick awaytick off[ˌtɪkˈɒf]phr. v.
1. рабі́ць паме́ту, ста́віць «пту́шачку»
2.infml даць наганя́й
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
праве́рыцьсов., в разн. знач. прове́рить; (с целью выяснения качества — ещё) испыта́ть;
п. справазда́чу — прове́рить отчёт;
п. гадзі́ннік — прове́рить часы́;
п. дэта́ль на трыва́ласць — прове́рить (испыта́ть) дета́ль на про́чность;
п. выкана́нне — прове́рить исполне́ние;
п. біле́ты — прове́рить биле́ты
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спяша́цца
1.éilen vi (s), sich be¦éilen, es éilig háben, Éile háben; hásten vi (мітусіцца); sich spúten (разм.);
спяша́цца на дапамо́гу zu Hílfe éilen;
спяша́цца на цягні́к sich zum Zug be¦éilen;
2. (прагадзіннік) vórgehen*vi (s)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1.Аднакр.да свістаць.
2.каго, каму. Разм. Моцна, з размаху сцебануць, стукнуць. Аж самой балюча станавілася, і дзіця прыціскалася да плота, баючыся, каб каторы [паліцыянт] не пад’ехаў ды не свіснуў па галаве і яе [Ліпачку].Сабаленка.Іван падняў даўбешку ды як свіснуў чорту ў лоб.Якімовіч.
3.каго-што. Разм. Украсці. Свіснулі гадзіннік. □ [Кудравец:] Табе добрае плацце справім. Грошы знойдуцца. Бачыш? (Паказвае Ніне ашчадную кніжку). Я не хачу тут (паказвае на тумбачку) трымаць, а то яшчэ свіснуць.Кучар.
•••
Калі рак свіснегл. рак 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́лнечныйпрям., перен. со́нечны;
со́лнечная систе́маастр. Со́нечная сістэ́ма;
со́лнечный день со́нечны дзень;
со́лнечное настрое́ние со́нечны настро́й;
со́лнечная ко́мната со́нечны пако́й;
со́лнечная сторона́ со́нечны бок;
со́лнечные часы́ со́нечны гадзі́ннік;
со́лнечный уда́рмед. со́нечны ўдар;
со́лнечное сплете́ниеанат. со́нечнае спляце́нне.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)