му́лка,
1. Прысл. да мулкі.
2. безас. у знач. вык. Цвёрда. Сядзець было нязручна і мулка. Грахоўскі. Мякка сцеле, ды мулка спаць. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
немагчы́ма, безас. у знач. вык.
Няма магчымасці, нельга. [Доктар:] — Дадому дабрацца было немагчыма. Васілевіч. Сучасную развітую літаратуру немагчыма ўявіць без рамана і аповесці. Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нудлі́ва,
1. Прысл. да нудлівы.
2. безас. у знач. вык. Пра нудлівасць, тужлівае пачуццё, якое адчувае хто‑н. Неспакойна было на сэрцы, нудліва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямно́га, прысл.
Мала, не вельмі многа. Аднымі рукамі нямнога зробіш. Прыказка. / у знач. вык. [Алесь:] — Прыехалі!.. Прашу — дваццаць капеек за дарогу — гэта нямнога! Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няця́жка,
1. Прысл. да няцяжкі.
2. безас. у знач. вык. Без цяжкасці. Няцяжка ўявіць, які ў мяне быў сон у гэтую ноч. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смехата́, ‑ы, ДМ ‑хаце, ж., у знач. вык.
Разм. Тое, што і смех (у 2 знач.). Смехата адна!
•••
Да смехаты — да смешнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спра́ўна,
1. Прысл. да спраўны.
2. у знач. вык. У парадку. Дзядзька Коля, стоячы збоку, зірнуў адным вокам на пасведчанне — усё спраўна. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумо́тна,
1. Прысл. да сумотны.
2. безас. у знач. вык. Тое, што і сумна (у 2 знач.). Бязлюдна, сумотна, як вымерла вёска. Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урачы́ста, прысл.
1. Прысл. да урачыста.
2. безас. у знач. вык. Пра стан урачыстасці дзе‑н. На вуліцах пасвятлела, стала нават урачыста. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хало́дна,
1. Прысл. да халодны (у 11 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра халоднае надвор’е. На дварэ марозна. На дварэ халодна. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)