вёска ў Беларусі, у Відзіборскім с/с Столінскага р-на Брэсцкай вобласці. Цэнтр калгаса. За 20 км на ПнЗ ад Століна, 262 км ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Відзібор. 271 ж., 102 двары (1995). Аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІНАГАРАДО́К,
вёска ў Беларусі, у Казлоўшчынскім с/с Пастаўскага р-на Віцебскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 50 км на У ад Паставаў, 200 км ад Віцебска, 2 км ад чыг. ст. Навадруцк. 224 ж., 93 двары (1995). Пакроўская царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАПО́ЕЗД, аўтамабільны поезд,
аўтамабіль з паўпрычэпам або некалькімі прычэпамі цягава-счэпнымі ці апорна-седлавымі прыстасаваннямі. Маюць агульныя з аўтамабілем тармазную сістэму і электраабсталяванне; бываюць грузавыя, пасажырскія і спецыяльныя. На Беларусі аўтамабільныя паязды выпускае ВА «БелаўтаМАЗ».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫ БОР,
вёска ў Беларусі, у Лёзненскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр Горбаўскага с/с. За 25 км на Пд ад г.п. Лёзна, 65 км ад Віцебска, 24 км ад чыг. ст. Лёзна. 11 ж., 5 двароў (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗНЯ́ЦКІ КАНА́Л,
меліярацыйны канал у Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., левы прыток Галоўнага канала (бас. Прыпяці). Даўж. 30 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Беразнякі, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Ельня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІКЛО́ЖА, Бікложка,
рака ў Беларусі, У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 15 км. Пл. вадазбору 40 км². Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Замошша. Ад вытоку на працягу 6 км рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУНІ́ЛАВІЦКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр адзінка ў 1921—25 у Зах.Беларусі ў складзе Польшчы. Спачатку ў Навагрудскім, з 1922 у Віленскім ваяв. Падзяляўся на гміны. Цэнтр — г. Дунілавічы. У сувязі з пераносам пав. цэнтра перайменаваны ў Пастаўскі павет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НТВАРГ (Анатоль Абрамавіч) (н. 3.10.1948, Мінск),
бел. спартсмен — міжнар. (стаклетачныя) шашкі. Міжнар. гросмайстар (1971). Скончыў БДУ (1972). Чэмпіён свету (1978, 1980, 1984, 1985), неаднаразовы чэмпіён СССР у асабістым першынстве, пераможца Сусв. шашачнай алімпіяды (1992) у складзе каманды Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕСЯ́ЦКІ,
у Расіі ў 14 — пач. 20 ст. ніжэйшы выбарны (з 18 ст. паліцэйскі) чын, які дапамагаў уладам пры вышуку і судзе. Звычайна выбіраўся ад 10 двароў. На Беларусі пасада Дз. існавала ў канцы 18 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЯРО́Г (лац. Capricornus),
адно з 12 сузор’яў задыяка. Найб. яркая зорка δ К. 2,8 візуальнай зорнай велічыні; 50 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр.Беларусі відаць у канцы лета — пач. восені. Гл.Зорнае неба.