маста́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Работнік мастацтва, жывапісец.

М.-дэкаратар.

2. Чалавек, які творча працуе ў якой-н. галіне мастацтва.

М. слова.

3. перан. Той, хто дасягнуў высокай дасканаласці ў якой-н. справе.

М. рабіць чучалы птушак.

|| ж. маста́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. маста́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бра́га, -і, ДМ бра́зе, ж.

1. Рошчына з соладу, мукі і бульбы, з якой гоняць спірт.

2. Адыходы пасля такой перагонкі ў выглядзе асадку.

3. Пітво дамашняга вырабу з хмелем і цукрам.

Не столькі той брагі, колькі звягі (прымаўка).

|| ласк. бра́жка, -і, ДМ -жцы (да 3 знач.).

|| прым. бра́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нэ́ндза, -ы (разм.).

1. ж. Галеча, беднасць, незабяспечанасць сродкамі існавання.

Жыць у нэндзы.

2. ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў. Той (тая), хто ўвесь час ные, скардзіцца; нуда (у 2 знач.).

3. ж. Тое, што і нуда (у 1 знач.).

Захварэць з нэндзы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́зам, прысл.

1. Сумесна з кім-, чым-н.

Працаваць р.

Ходзяць р. боль і радасць.

2. Адначасова (разм.).

Паляцелі птушкі, а р. з імі і цёплае лета.

3. У адзін прыём.

Прачытаць усё р.

4. Усяго (пра агульную суму чаго-н.).

Р. 150 рублёў.

Разам з гэтым — у той жа час, адначасова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яздо́к, ездака́, мн. ездакі́, ездако́ў, м.

1. Той, хто едзе на кані вярхом або кіруе запрэжкай.

Ездакі пазлазілі з коней.

2. Пра таго, хто ўмее добра ездзіць (у 3 знач.).

Добры я. на матацыкле.

Не яздок куды (разм.) — пра таго, хто не хоча або не можа ездзіць куды-н., бываць дзе-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грыбні́к, ‑а, м.

Разм. Той, хто збірае або любіць збіраць грыбы. [Лабановіч] з захапленнем заўзятага грыбніка стаў аглядаць найбольш зручныя для баравікоў лясныя сховы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашука́нец, ‑нца, м.

Той, хто ашукаў або ашуквае; махляр. Дзед спалохаўся і не адразу паверыў, хоць хлопцы і не падобныя былі па ашуканцаў. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарлапа́н, ‑а, м.

Разм. Той, хто гарлапаніць; крыкун, гарлан. Гарлапан Якуб, які мог крычаць.. дзве гадзіны запар, у момант сцішваўся, вытарашчваў чорныя вочкі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арме́ец, армейца, м.

Той, хто служыць у арміі; вайсковец. Вайна адгрымела. Салют Уславіў шляхі перамогі. І выпаў армейцу маршрут На новыя выйсці дарогі. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апіва́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той, хто апіваецца або п’е за кошт іншых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)