МЕ́ЛЬНІК Сцяпан Паўлавіч (13.8.1883, с. Засулле Лохвіцкага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 28.6.1938),
бел.вучоны ў галіне батанікі і лесаводства. Чл.кар.АН Беларусі (1936). Д-рбіял.н. (1935), праф. (1923). Скончыў Пецярбургскі лясны ін-т (1911). З 1923 у Горацкім с.-г. ін-це, у 1926—30 дырэктар Цэнтр. лясной доследнай станцыі Беларусі, з 1933 дырэктар Бат. сада АН Беларусі. Навук. працы па лесаводстве, дэндралогіі і феналогіі раслін. Распрацаваў праграмы і інструкцыі па лесафеналагічных назіраннях, правёў тыпалагічнае вывучэнне лясоў Беларусі, даследаваў паркі і інш. дэндралагічныя аб’екты, даў класіфікацыю тыпаў лесу Беларусі з улікам урадлівасці і вільготнасці глебы. У 1938 рэпрэсіраваны (прыгавораны да вышэйшай меры пакарання). Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.:
Таблицы для определения главнейших деревьев и кустарников. Горы-Горки, 1925;
Лесо-фенологические наблюдения. Горы-Горки, 1928.
Літ.:
Юркевич И.Д., Чекалинская Н.И. Основатель Ботанического сада АНБССР // Ботаника. Мн., 1969. Вып. 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАХО́Д Вячаслаў Іванавіч (10.2.1887, пас. Ракаў Свентакшыскага ваяв., Польшча — 26.5.1964),
бел.вучоны ў галіне лесаводства. Акад.АН Беларусі (1950), і Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1959—61), д-рс.-г.н. (1944), праф. (1923). Засл. дз. нав. Беларусі (1956). Скончыў Новаалександрыйскі ін-т сельскай гаспадаркі і лесаводства (1911, Польшча). Працаваў у навуч. установах г. Пскова, Кастрамы, Вятлугі. З 1921 у Бел. ін-це сельскай і лясной гаспадаркі і БДУ; з 1925 праф.БСГА, Бел. лесатэхн. ін-та. З 1946 заг. сектара лесу, у 1949—54 дырэктар Ін-та лесу АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях лесаводства, эканомікі, геаграфіі, статыстыкі, гісторыі лясной гаспадаркі Беларусі. Распрацаваў лесаэканам. раянаванне Беларусі, абгрунтаваў геагр. профіль пры вывучэнні лясоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́НІЙСтарэйшы,
Гай Пліній Секунд (Gaius Plinius Secundus; 23 ці 24, г. Кома, Італія — 24.8.79), старажытнарымскі пісьменнік, вучоны і дзярж. дзеяч. Дзядзька і прыёмны бацька Плінія Малодшага. Карыстаўся падтрымкай рым. імператараў Веспасіяна і Ціта, быў імператарскім пракуратарам у Нарбонскай Галіі і Іспаніі. Загінуў у час вывяржэння Везувія, калі камандаваў флотам у Мізене. П. — аўтар «Натуральнай гісторыі» ў 37 кн., якая напісана на аснове вывучэння 327 грэч. і 146 рым. аўтараў. Гэта своеасаблівая энцыклапедыя прыродазнаўчых ведаў антычнасці па астраноміі, фіз. геаграфіі, метэаралогіі, этнаграфіі, антрапалогіі, заалогіі, батаніцы, сельскай і лясной гаспадарцы, медыцыне, мінералогіі, металургіі і інш. Да канца 17 ст. выкарыстоўвалася як крыніца ведаў пра прыроду. Гіст. творы П. («Германскія войны» ў 20 кн., «Працяг гісторыі Аўфідыя Васа» ў 31 кн. і інш.) не захаваліся, яны былі выкарыстаны Тацытам у якасці крыніц для «Аналаў» і «Германіі».
Тв.:
Рус.пер. — Естествознание. Об искусстве. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў Георгій Іванавіч (31.5.1912, г. Пінега Архангельскай вобл., Расія — 13.5.1987),
расійскі вучоны ў галіне аэрагідрадынамікі, стваральнік навук. школы па газадынаміцы. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. 1953), Герой Сац. Працы (1961). Скончыў Маскоўскі ун-т (1935). З 1934 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це, з 1944 у НДІ цеплавых працэсаў, з 1965 у Ін-це касм. даследаванняў АНСССР (дырэктар, з 1973 заг. аддзела). Адначасова з 1952 у Маскоўскім ун-це (з 1955 заг. кафедры). Навук. працы па прыкладной газавай дынаміцы, касм. аэрадынаміцы, цеплафізіцы.
Даследаваў распаўсюджванне мех. хваль у вязкай вадкасці, устойлівасць віхравых слаёў, фіз. ўмовы распаду ламінарнага цячэння. Распрацаваў метады цеплавой аховы спускальных касм. апаратаў. Прапанаваў адно з тлумачэнняў праблемы Тунгускага метэарыта. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1978.
Тв.:
Космические исследования в СССР. М., 1970;
Аэромеханика больших скоростей и космические исследования. Избр. тр.М., 1992.
Літ.:
Воспоминания об академике Г.И.Петрове. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАМА́ТАЎ Ілья Ільіч (27.7.1907, в. Малая Бярсеніха Уржумскага р-на Кіраўскай вобл., Расія — 3.1.1989),
бел.вучоны ў галіне хім. машынабудавання. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-ртэхн.н. (1962), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі ін-тхім. машынабудавання (1934). З 1946 ва Усесаюзным НДІхім. машынабудавання (нам. дырэктара, у 1959—65 дырэктар). У 1967—77 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі (нам. дырэктара). Навук. працы па радыяцыйна-хім. машынабудаванні, радыяцыйнай хіміі. Прапанаваў канструкцыі вакуумнага абсталявання для атамнай прам-сці, выкарыстанне ультрагуку і вібрацыйнай тэхнікі для інтэнсіфікацыі працэсаў растварэння і экстракцыі. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Тв.:
Использование изотопов и излучений в народном хозяйстве Белорусской ССР // Весці АНБССР. Сер. фіз.-энергетыч. навук. 1971. № 2;
Образование карбонильных соединений при радиолизе этиленгликоля в метаноле // Там жа. 1977. № I.
Літ.:
И.И.Саламатов // Весці АНБССР. Сер. фіз.-энергетыч. навук. 1977. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМЦЭ́ВІЧ Сямён Андрэевіч (27.7.1902, в. Дакудава Крупскага р-на Мінскай вобл. — 30.5.1985),
бел.вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Брат В.А.Самцэвіча і П.А.Самцэвіча. Чл.-кар.АН Беларусі (1967). Д-рбіял.н. (1954), праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1924), Валагодскі малочна-гасп.ін-т (1930). У 1934—38 у Ін-це біял. навук АН Беларусі. Потым працаваў на Украіне. З 1964 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (заг. лабараторыі, у 1966—73 заг. аддзела). З 1977 навук. кансультант Ін-та мікрабіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях узаемадзеяння мікраарганізмаў глебы і вышэйшых раслін, магчымасцях кіравання гэтым працэсам. Вывучыў прыроду сімбіёзу клубеньчыкавых бактэрый і бабовых раслін.
Тв.:
Взаимоотношения микроорганизмов почвы и высших растений // Микроорганизмы почвы и растение. Мн., 1972;
Фитотоксические свойства почвенных микроорганизмов. Л., 1978 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВЯРНЁЎ Міхаіл Максімавіч (н. 21.11.1921, в. Север Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Акад. УАСГНІЛ (1978, чл.-кар. 1972), Рас. акадэміі с.-г. навук (1992), Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д-ртэхн.н. (1966), праф. (1969). Скончыў БПІ (1951). У 1954—72 і ў 1976—83 у мінскім Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (з 1965 і з 1976 дырэктар). У 1972—76 нам. Старшыні СМБССР. З 1992 віцэ-прэзідэнт, з 1996 саветнік прэзідыума Акадэміі агр. навук Беларусі. Навук. працы па праблемах эксплуатацыі с.-г. тэхнікі, узнаўляльных крыніц энергіі і энергарэсурсазберажэння. Распрацаваў навук. асновы надзейнасці і даўгавечнасці с.-г. машын, метады іх аднаўлення, выкарыстання традыц. і нетрадыц. энерганосьбітаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Работоспособность и сохранность сельскохозяйственной техники. Мн., 1980 (у сааўт.);
Энергосберегающие технологии в сельскохозяйственном производстве. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬСКІ Мікалай Уладзіслававіч (7.10.1905; г. Нароўля Гомельскай вобл. —29.4.1976),
бел.вучоны ў галіне батанікі. Акад.АН Беларусі (1969, чл.-кар. 1956), д-рбіял.н. (1967), праф. (1969). Акад.АН Таджыкістана (1951). Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Скончыў Горы-Горацкі с.-г.ін-т (1924), Сібірскую с.-г. акадэмію (1927). З 1945 дырэктар Усесаюзнага НДІ сухіх субтропікаў (Душанбе), з 1955 дырэктар Цэнтр.бат. сада АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні фісташкавых саваннаў, шаўкоўніцы і пладовых Сярэдняй Азіі, па інтрадукцыі і селекцыі субтрапічных культур у зонах вільготных і сухіх субтропікаў СССР. Распрацаваў тэарэт. асновы інтрадукцыі і акліматызацыі карысных раслін, зялёнага буд-ва, аховы прыроды і ўзнаўлення прыродных рэсурсаў Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Деревья и кустарники, розы и сирень. Мн., 1968 (у сааўт.);
Новые перспективные для Белоруссии кормо-силосные растения. Мн., 1970 (у сааўт.);
Многолетние цветочные растения. Мн., 1972 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЭ́МЮЭЛСАН, Сэмуэльсан, Самуэльсан (Samuelson) Пол Энтані (н. 15.5.1915, г. Гэры, штат Індыяна, ЗША), амерыканскі вучоны-эканаміст. Скончыў Гайдпаркскую вышэйшую школу, Чыкагскі і Гарвардскі ун-ты. З 1940 выкладае ў Масачусецкім ун-це (з 1966 праф.). У 1961—68 дарадчык прэзідэнта Дж.Кенэдзі па пытаннях эканомікі. Выступаў за выкарыстанне найноўшых матэм. метадаў у агульнай тэорыі і метадалогіі эканам. навукі. У галіне тэорыі эканам. дынамікі сфармуляваў прынцып адпаведнасці, паводле якога стат. прадказанні эканам. мадэлі і яе дынамічныя паводзіны ўзаемазвязаны («Асновы эканамічнага аналізу», 1948). У галіне тэорыі эканам. дабрабыту распрацаваў крытэрыі, па якіх вызначаецца магчымасць павелічэння дабрабыту ў выніку пэўных змен. У навук. працах па праблемах міжнар. гандлю даказаў, што свабодны міжнар. гандаль садзейнічае зніжэнню адрозненняў паміж даходамі ад працы і капіталу ў розных краінах. У галіне дзярж. фінансаў распрацаваў тэорыю дзярж. расходаў, дзе імкнуўся вызначыць аптымальнае размеркаванне рэсурсаў. Аўтар сусветна вядомага падручніка «Эканоміка» (1945). Нобелеўская прэмія 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАЎ Юрый Паўлавіч (н. 20.4.1935, г. Таропец Цвярской вобл., Расія),
расійскі вучоны ў галіне ракетна-касм. тэхнікі. Акад.Рас.АН (2000, чл.-кар. 1987). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1958). Працаваў у КБ М.К.Янгеля. З 1964 у КБ С.П.Каралёва. З 1989 гал. канструктар, з 1991 ген. дырэктар НВА «Энергія». З 1994 прэзідэнт і гал. канструктар ракетна-касм. карпарацыі «Энергія». Кіраўнік рас. часткі работ па стварэнні Міжнар.касм. станцыі. Навук. працы па касм. тэхніцы і энергетыцы пілатуемых касм. комплексаў. Удзельнічаў у стварэнні касм. апаратаў для даследавання Месяца, арбітальных станцый і пілатуемых касм. караблёў для працяглых палётаў. Узначальваў работы па стварэнні касм. карабля шматразовага выкарыстання «Буран». Ленінская прэмія 1978. Дзярж. прэмія СССР 1985. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР (1987).
Тв.:
Новые российские технологии в ракетно-космической технике последних лет // Вестн. РАН. 2000. Т. 70, № 8.