ЛАША́К,

гібрыд ад скрыжавання асліцы з жарабцом. Знешне бліжэй да каня, чым да асла. Звычайна драбнейшы за мула і не такі дужы. Бясплодны. Гасп. значэння амаль не мае (выключэнне Л., якога гадуюць у Кітаі).

т. 9, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

identical

[aɪˈdentɪkəl]

adj.

1) ідэнты́чны, то́есны; такі́ са́мы

2) дакла́дна адно́лькавы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

not so bad

до́сыць до́бры, не такі́ ўжо́ й дрэ́нны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Такі́1, займеннік ’менавіта гэты, падобны да гэтага або да таго, пра які гаварылася раней ці гаворыцца далей’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Касп., Федар., 4, Сл. ПЗБ, ТС), такі́йтакі, гэтакі’ (Бяльк.), ст.-бел. такийтакі’ (КГС). Сюды ж вытворныя са значэннямі павелічальнасці ці памяншальнасці: таке́ннытакі (вялікі)’ (Ян., Растарг.), таке́зны ’тс’ (ТС), таке́нькі, таке́нечкі, таке́сенькітакі (малы)’ (Сцяшк. Сл., Ян., Растарг.). Укр. таки́, стараж.-рус. таки, такы ’тс’, польск., славін. дыял. taki, в.-луж. tajki, н.-луж. taki, серб.-харв. та̀кӣ, чэш. taky, славац. taký(to)такі’. Да прасл. *takъjь, што працягвае прасл. *takъ ’тс’ (гл. так).

Такі́2, такі — прыслоўе і часціца, што выкарыстоўваюцца пры знамянальных словах, падкрэсліваючы іх значэнне: ’аднак’, ’аднак жа’, ’зрэшты’, ’тым не менш’, ’усё ж’, ’усё-такі’ (ТСБМ, Нас., Чач., Ласт.), ’аднак, хоць’ (Некр. і Байк.), тыкі́ ’аднак жа’ (чавус., Яшк. Мясц.), уваходзіць у склад некаторым слоў: даволі‑такі, зноў‑такі, так-такі і пад. (ТСБМ). Укр. таки́, рус. таки́, стараж.-рус. такы ’таксама; усё ж; пастаянна’. Паводле Карскага (2–3, 84, 419), Тв. скл. мн. л. ад так (гл.); гл. таксама Фасмер, 4, 13. Сюды ж такі́та ’дарэчы, дык, сапраўды’ (Некр. і Байк.), ускладненае часціцай то (та), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нязме́нны, -ая, -ае.

1. Такі, які не змяняецца, не можа быць зменены; пастаянны.

Нязменныя прынцыпы.

2. Заўсёдны, звычайны для каго-, чаго-н.; заўсёды аднолькавы.

Н. капялюш.

3. Такі, якога не зменьваюць.

Н. старшыня.

4. У граматыцы: часціны мовы, якія не маюць форм скланення і спражэння.

|| наз. нязме́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

легі́раваны, -ая, -ае (спец.).

Пра метал: такі, у склад якога ўведзены іншыя металы для надання яму пэўных уласцівасцей.

Легіраваная сталь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заба́ўны, -ая, -ае.

Такі, які можа пацешыць, развесяліць; дзіўны, цікавы.

З. чалавек.

Забаўная гісторыя.

Забаўнае здарэнне.

|| наз. заба́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камуніка́бельны, -ая, -ае.

Такі, з якім лёгка ўстанаўліваць кантакты і дамаўляцца аб чым-н.

К. чалавек.

|| наз. камуніка́бельнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацяжны́, -а́я, -о́е.

1. Які надзяваецца шляхам нацягвання, нацяжкі.

Нацяжная шына.

2. Такі, які дзейнічае пры нацягванні, нацяжцы.

Н. канат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незразуме́лы, -ая, -ае.

1. Такі, які цяжка, немагчыма зразумець.

Незразумелыя словы.

2. Загадкавы, дзіўны.

Незразумелая трывога.

|| наз. незразуме́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)