рускі скульптар-манументаліст. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1785—1800) у М.І.Казлоўскага, выкладаў там у 1808—36; праф. з 1813, рэктар па аддзеле скульптуры з 1836. Пенсіянер АМ у Рыме (1803—06). Выканаў разам з С.С.Піменавым аздабленне ў стылі ампір шэрагу арх. збудаванняў. Аўтар манум.-дэкар. скульптурнай групы «Выкраданне Празерпіны» перад гал. фасадам Горнага ін-та (1809—11), барэльефаў Міхайлаўскага палаца (цяпер Рускі музей, 1823—25), скульпт. групы на атыку Гал.штаба на Дварцовай пл. (1827—28, усе ў Пецярбургу) і інш. Творам уласцівы гераічны лад вобразаў, урачысты рытм і яснасць кампазіцыйных вырашэнняў, арган. адзінства з архітэктурай. Працаваў у станковай (у т. л. партрэтнай) і надмагільнай пластыцы (надмагіллі М.І.Казлоўскага, 1802—03; М.Б.Барклая дэ Толі, 1823, і інш.).
савецкі ваенны дзеяч, камандарм 2-га рангу (1935). Скончыў Чугуеўскае пях. вучылішча (1908), Акадэмію Генштаба (1914). У 1-ю сусв. вайну на штабных пасадах на Заходнім фронце 1915—18. З чэрв. 1918 у Чырв. Арміі. У грамадз. вайну нач.штаба Эстляндскай арміі, камандуючы 6-й і 15-й арміямі і інш. Удзельнік баёў супраць М.М.Юдзеніча, П.М.Урангеля, савецка-польскай вайны 1920. У 1924—27 камандуючы Зах.ваен. акругай (з 1926 Беларуская ваенная акруга). Чл.ЦВКБССР (1927). З 1935 нач.Ваен. акадэміі імя М.В.Фрунзе. Па абвінавачванні ў прыналежнасці да «антысав. трацкісцкай ваен. арганізацыі» прыгавораны да расстрэлу. У 1957 рэабілітаваны. Аўтар артыкулаў па ваен. тэорыі і гісторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-ЗАХО́ДНЯЯ АПЕРАТЫ́ЎНАЯ ГРУ́ПА ЦК КП(б)Б.
Створана паводле пастановы ЦК КЛ(б)Б ад 20.3.1942 для кіраўніцтва патрыят. падполлем і партыз. рухам на акупіраванай тэр. Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Складалася з парт., сав. і камсам. работнікаў на чале з сакратаром ЦККП(б)Б Р.Б.Эйдзінавым. Размяшчалася ў в. Шэйна Таропецкага р-на Калінінскай вобл. (Расія) і абапіралася на дапамогу ваен. саветаў 3-й і 4-й ударных армій, узаемадзейнічала са штабамі гэтых армій і Калінінскага фронту. Асн. задачы групы: наладжванне сувязей з падполлем і партыз. фарміраваннямі, што дзейнічалі ў Віцебскай і паўн. раёнах Мінскай і Магілёўскай абл., аказанне ім дапамогі, збор і апрацоўка разведвальнай інфармацыі аб варожым тыле. Расфарміравана ў вер. 1942 у сувязі са стварэннем Беларускага штаба партызанскага руху.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кандыдату́ра, ‑ы, ж.
1.чыя. Магчымасць ці права каго‑н. выступаць у ролі кандыдата (у 1 знач.). Васіль Бусыга быў кандыдат у валасныя старшыні, але рэвалюцыя і ўсе далейшыя падзеі адвялі яго кандыдатуру.Колас.// Чыя‑н. асоба ў ролі кандыдата. Шаманскі назваў кандыдатуру Паўла Дэшкі.Дуброўскі.Каржакевічаву кандыдатуру .. выставілі на перавыбарах.Крапіва.
2. Тое, што і кандыдат (у 1 знач.). — Была ў нас затрымка з начальнікам штаба, не было добрай кандыдатуры.Лынькоў.Парторг паведаміў, колькі камуністаў прысутнічае, прапанаваў вылучыць кандыдатуры для рабочага прэзідыума.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Далучыць да сістэмы забеспячэння электрычнасцю, газам і інш. Падключыць батарэі. □ У бочку паклалі [хлопцы] толавую шашку, прыладзілі ўзрывальнік, да яго падключылі провад.Новікаў.[Лесарубы] прывезлі з сабою паходную электрастанцыю, разматалі і расцягнулі на белым снезе чорныя тоўстыя жылы правадоў, падключылі да іх пілы.Паслядовіч.//перан.Разм. Прыцягнуць да работы, да ўдзелу ў чым‑н. Моладзь сабралася, каб павесці размову аб якасці будаўніча-мантажных работ.. Адны даводзілі, што можна абмежавацца рэйдамі камсамольскага штаба, другія прапанавала падключыць шматтыражку і «Маланку».Лукша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЯРХО́ЎНАЯ РАСПАРА́ДЧАЯ КАМІ́СІЯпа ахове дзяржаўнага парадку і грамадскага спакою,
часовы надзвычайны орган дзярж. улады ў Рас. імперыі ў лют.—жн. 1880. Засн. ва ўмовах рэальнай пагрозы жыццю імператара Аляксандра II з боку рэвалюцыянераў (замах, учынены 5.2.1880 С.М.Халтурыным). Гал. задача — аб’яднанне ўсіх карных органаў для барацьбы з рэв. рухам. Вяла расследаванне па справах аб паліт. злачынствах у Пецярбургу і навакольнай мясцовасці, ажыццяўляла нагляд за такімі справамі ў Расіі. Усяго праведзены 5 пасяджэнняў. Камісіі часова падпарадкоўваліся Трэцяе аддзяленне і Корпус жандараў. Членамі Вярхоўнай распарадчай камісіі былі М.Т.Лорыс-Мелікаў (гал. начальнік), К.П.Пабеданосцаў, нач.штаба Пецярбургскай ваен. акругі ген. А.К.Імерэцінскі, сенатары М.Е.Кавалеўскі, І.І.Шамшын і П.А.Маркаў, ген.-маёр світы М.І.Бацьянаў і інш. (усяго 11 чал.). Скасавана па ініцыятыве Лорыс-Мелікава.
Літ.:
Зайончковский П.А. Кризис самодержавия на рубеже 1870—1880-х гг.М., 1964. С. 148—229.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗДЗІ́ТАЎСКАЯ АБАРО́НА 1944,
баі партыз. брыгад імя Дзяржынскага, «Савецкая Беларусь» і 345-га атрада супраць ням.-фаш. захопнікаў 3—11.4.1944 каля в. Здзітава Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. ў Вял.Айч. вайну. У пач.крас. 1944, сканцэнтраваўшы атрады СС, 10 артыл. і мінамётных батарэй, танкі, бронемашыны, бамбардзіроўшчыкі вакол раёна базіравання партыз. фарміраванняў, штаба Брэсцкага партыз. злучэння і Брэсцкага падп. абкома КП(б)Б, гітлераўцы акружылі партызан і 10 тыс. мірных жыхароў. На 3-і дзень наступлення вораг уклініўся ў абарону партызан, але пасля бою вымушаны быў адступіць з вял. стратамі і перамясціць наступленне ў раён р. Дарагабуж, дзе знаходзіліся асн.партыз. базы. Пасля некалькіх дзён баёў партызаны адышлі на 2-ю лінію абароны паміж в. Здзітава і Спорава. Толькі на 7-ы дзень карнікі падышлі да гэтай лініі, але штурмаваць не адважыліся. На месцы баёў у в. Здзітава створаны мемар. комплекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ТКАЎСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942,
баі партызанскіх атрадаў М.П.Бумажкова, А.П.Пакуша, У.Ц.Шантыра, Р.І.Краўца, М.Б.Храпко супраць ням.-фаш. захопнікаў у Глускім і Акцябрскім р-нах у жн. 1942 у Вял.Айч. вайну. Аперацыя праведзена паводле рашэння штабапартыз. злучэння Мінскай і Палескай абл. з мэтай разграміць варожы гарнізон у в. Катка, які прыкрываў дарогу на Глуск, рабаваў і знішчаў жыхароў суседніх вёсак. Кіраваў аперацыяй нам. камандзіра партыз. злучэння М.П.Канстанцінаў. 9 жн. 300 варожых салдат з 2 гарматамі выйшлі з в. Катка ў в. Харомцы; раніцай 10 жн. атрады Бумажкова, Пакуша, Краўца і Шантыра раптоўным ударам выбілі праціўніка з в. Харомцы. Потым разам з атрадам Храпко пераправіліся цераз р. Пціч і ў баях з 19 да 22 жн. разбілі гарнізоны ў в. Халопенічы, Слабодка, Бярозаўка, авалодалі в. Катка. Вёску Харомцы партызаны ўтрымлівалі да снеж. 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́БІН (Іцхак) (1.3.1922, г. Іерусалім, Ізраіль — 4.11.1995),
ваенны, дзярж. і паліт. дзеяч Ізраіля. Генерал. Скончыў штабны каледж у Вялікабрытаніі (1953). З 1943 чл. Пальмаха — ударных атрадаў яўр. сіл самаабароны ў Палесціне. Ў час араба-ізраільскай вайны 1948—49 камандзір брыгады. У 1956—59 камандуючы Паўн.ваен. акругай, потым на штабных пасадах, у 1964—68 начальнік Ген.штабаўзбр. сіл Ізраіля. З 1968 пасол Ізраіля ў ЗША. З 1974 дэпутат ізраільскага парламента (кнесета). У 1974—77 старшыня Паліт.к-та Рабочай партыі Ізраіля, адначасова прэм’ер-міністр Ізраіля. У 1984—90 міністр абароны Ізраіля. З лют. 1992 старшыня Партыі працы, з чэрв. 1992 прэм’ер-міністр Ізраіля. Удзельнічаў у перагаворах з палесцінцамі, прызнаў Арганізацыю вызвалення Палесціны, падпісаў мірныя дамоўленасці з ёю ў Осла (1993) і Вашынгтоне (1994). Забіты яўр. фанатыкам, праціўнікам мірных перагавораў з арабамі. Нобелеўская прэмія міру 1994 (з Я.Арафатам і Ш.Перасам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАГУ́Б (Васіль Усцінавіч) (4.9.1848 — пасля жн. 1907),
расійскі ваен. і дзярж. дзеяч. Ардынарны праф. Мікалаеўскай акадэміі Генштаба (1895). Ген.-лейт. (1897). З дваран Мінскай губ. Скончыў 2-е Канстанцінаўскае ваен. вучылішча (1866), Мікалаеўскую акадэмію Генштаба (1875 ?). Удзельнік рус.-тур. вайны 1877—78. У 1880 і 1882 прымаў удзел у міжнар. камісіі па размеркаванні тэр. Чарнагорыі; вырашэнні грэка-тур. пытання; знаходзіўся пры англ. экспедыцыйным корпусе ў Егіпце, дзе часова кіраваў рас.ген. консульствам. У 1884—90 нач. 2-га аддзялення Гал.штаба, з крас. 1890 прымаў удзел у рабоце камісій па ўзвядзенні абарончых збудаванняў на зах. мяжы Рас. імперыі і ўзбраенні крэпасцей. У ліп. — вер. 1893 камандзір брыгады ў Віленскай ваен. акрузе. З 1896 у Гал. штабе і ў ваен. міністэрстве. Чл. праўлення Кітайскай Чанчуньскай чыгункі (з 1900 і з 1906). У снеж. 1905—кастр. 1906 — часовы Прыбалтыйскі ген.-губернатар.