Імча́цца, імча́ць ’вельмі хутка перамяшчацца, ехаць, бегчы; несціся’ (ТСБМ). Рус.мчать, мча́ться, укр.мча́ти, мча́тися ’тс’, ст.-чэш.mčieti ’несці, цягнуць’, ст.-слав.мъчати ’кідаць’. Прасл. дзеяслоў *mъkěti, суадносны з *mъknǫti (гл. імкнуцца), Фасмер, 3, 22; КЭСРЯ, 277. Пачатковае і‑ мае практычны характар (Карскі, 1, 262).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Натага́ніць ’наліць, накласці з верхам’ (жлоб., Жыв. сл.), укр.натаганити ’многа накласці, многа наварыць’, рус.натаганить ’наварыць (у вялікай колькасці)’. Відаць, да тагин ’падстаўка пад кацёл для прыгатавання ежы ў полі’, першапачаткова наварыць на тагане, г. зн. ’многа’. Няясна, ці звязана са смал.натагин (тянуть) ’у розныя бакі (цягнуць)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыра́да ‘доўгая шматслоўная фраза’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘месца, узятае цалкам з другога твору’ (Ласт.). Запазычана літаратурным шляхам праз рус.тира́да або польск.tyrada, якія з франц.tirade < італ.tirata ‘працягванне, цягненне’ з народнага лац.tirare ‘цягнуць’ (ЕСУМ, 5, 571; Фасмер, 4, 60; SWO, 1980, 786; Арол, 4, 72).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
pluck
[plʌk]1.
v.
1) рва́ць (кве́ткі), выця́гваць
2) (at)цягну́ць, ту́заць за што
3) ску́бці (ку́рыцу)
4) Sl. рабава́ць, ашу́кваць
2.
n.
1) то́рганьне n.
2) адва́га, рашу́часьць f.
3) вантро́бы забі́тае жывёліны
•
- pluck up
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ману́ць1 ’хлусіць’ (ганц., Жыв. сл. і Сл. Брэс.; Ян.). Да мані́ць (гл.).
Ману́ць3 ’трапіць, папасці куды трэба’ (Бяльк.). Да мані́ць ’прыцягваць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Імкну́цца, імкну́ць ’хутка рухацца, накіроўвацца куды-н’., ’старацца трапіць куды-н., быць дзе-н. або стаць кім-н.’, ’настойліва дамагацца чаго-н.’ (ТСБМ). Рус.‑мкнуть толькі ў складзе прэфіксальных утварэнняў: примкнуть, сомкнуть, замкнуть, отомкнуть і г. д. Укр.імкну́ти ’скеміць’, польск.mknąć ’імчацца’, чэш.уст.mknouti se ’прыціскацца’, славен.makniti ’ссунуць, пасунуць, зрушыць’, серб.-харв.ма̀кнути ’тс’, балг.мъ́кна ’цягнуць, валачы’, ц.-слав.мъкнѫти сѧ ’хутка рухацца’. Прасл. дзеяслоў *mъknǫti (sę), суадносны з *mъkěti (гл. імчаць), генетычна роднасны літ.mùkti, munkù, mukaũ ’вызваляцца, бегчы, выслізгвацца’, лат.mukt ’змахнуць, саслізнуць, уцячы, выслізнуць’, на іншай ступені чаргавання: літ.maũkti, maukiù, maukiaũ ’цягнуць, сцягнуць’, ст.-інд.muñcáti, mucáti ’вызваляе, выпускае’, авест.framuχti‑ ’збавенне’. Праабражэнскі, 1, 540–541; Фасмер, 2, 631. Назоўнік імкне́нне, відаць, пад уплывам польск.mknienie з пратэзай і‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смы́жыць ‘цягнуць; цягацца па свеце, мыкацца’ (Ласт.), ‘гатаваць ежу’ (Жд. 3), ‘курыць’ (Яўс.). Калі прыняць за зыходнае значэнне ‘курыць’, то, хутчэй за ўсё, суадносіцца з прасл.*smyzъ (гл. наступнае слова), што працягвае і.-е.*smū‑gʼ‑/*smeu‑gʼ ‘туман, дым’ (гл. ЭССЯ, 8, 46). Нельга выключыць таксама ўплыў гукапераймальных слоў тыпу цмыг, цмыгаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гне́сці, гняту, гняцеш, гняце; гняцём, гнецяце; пр. гнеў, гняла, ‑ло; незак., каго-што і без дап.
1. Прыціскаць, душыць сваім цяжарам. Сырыя шынелі Гнятуць да сядла.Крапіва.
2. Даводзіць да цяжкага, прыгнечанага стану, выклікаць непрыемнае пачуццё. Злавесная цішыня зняла сваёй невядомасцю.Хомчанка.Цяжкія думкі гнялі жанчыну: паблажэла ў твары, стала нейкая задумлівая.Пальчэўскі.
3. Прыгнятаць, мучыць. Заводы стаяць, змоўкла песня гудкоў, Гняце азвярэлы кулак беднякоў.Хведаровіч.Максім, даведзены да роспачы, хоць і спакойна, выказвае ўжо пратэст: «З усіх бакоў гнятуць мужыка... Апошнія жылы цягнуць з яго...».«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павадзі́ць, ‑ваджу, ‑водзіш, ‑водзіць; зак.
1.каго. Вадзіць на працягу нейкага часу. Павадзіць каня. Павадзіць гасцей па горадзе. □ [Дзядуля:] — Такую рыбу трэба павадзіць, стаміць як след, а тады ўжо цягнуць...Ляўданскі.
2.чым. Зрабіць некалькі рухаў чым‑н. па якой‑н. паверхні. Павадзіць указкай па карце. Павадзіць пальцам па старонцы кнігі. □ Поп моўчкі прысеў каля мяне, павадзіў пальцамі па бровах і закурыў.Чорны.// Зрабіць некалькі рухаў у розных напрамках. Распытаўся доктар, што і як, патрымаўся за ручку ў малога, запалку запаліў, павадзіў перад вачыма.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паднале́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; пр. падналёг, ‑лягла і ‑легла, ‑лягло і ‑легла; заг. падналяж; зак.
Разм.
1. Налегчы, націснуць на што‑н. з большай сілай. Падналегчы на рычаг. □ Дзве каманды ваенных, ухапіўшыся за розныя канцы каната, стараліся перацягнуць адна адну.. Вось адна каманда падналегла і павольна пачала цягнуць другую да белай рысы.Хомчанка.Я падналёг на напіраўшых і прапусціў зялёны капялюшык да прылаўка.Нядзведскі.
2.перан. Шчыра ўзяцца за якую‑н. работу. Падналегчы на вучобу. □ Вострачы мянташкай касу,.. Васіль пусціў услед грабельнікам: — Сюды, бабкі, падналяжам разам.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)