павадзіць, ‑ваджу, ‑водзіш, ‑водзіць; зак.
1. каго. Вадзіць на працягу нейкага часу. Павадзіць каня. Павадзіць гасцей па горадзе. ▪ [Дзядуля:] — Такую рыбу трэба павадзіць, стаміць як след, а тады ўжо цягнуць... Ляўданскі.
2. чым. Зрабіць некалькі рухаў чым‑н. па якой‑н. паверхні. Павадзіць указкай па карце. Павадзіць пальцам па старонцы кнігі. ▪ Поп моўчкі прысеў каля мяне, павадзіў пальцамі па бровах і закурыў. Чорны. // Зрабіць некалькі рухаў у розных напрамках. Распытаўся доктар, што і як, патрымаўся за ручку ў малога, запалку запаліў, павадзіў перад вачыма. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)