1.Дзеяннепаводледзеясл. праломліваць — праламаць (у 1 знач.).
2. Месца, адтуліна, прабітая, праламаная ў чым‑н. Віця спачатку лічыў дамы, але спатыкнуўся ў праломе тратуара і ледзь не ўпаў...Нядзведскі.Скрозь праломы ў сценах відаць разбураныя лесвіцы, абгарэлыя жалезныя бэлькі.Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэз, ‑а, м.
Месца разрэзу чаго‑н., разрэз. Праз некаторы час Васіль ужо без дапамогі інструктара зваліў некалькі дрэў, хоць рэз і атрымліваўся касы.Чарнышэвіч.За трэцім разам піла пайшла спачатку лёгка, быццам дупло ўсярэдзіне было, затым стала заціскаць. Рэз быццам змазалі смалой.Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стаўбунава́ты, ‑ая, ‑ае.
Абл. Падобны на стаўбун (у 1, 2 знач.). Спачатку я пазнаў яго [Казіка] шапку стаўбунаватую, з суконным брылем, а потым ужо і яго самога.Якімовіч.Максім падміргваў, ківаў стаўбунаватай галавой у бок хлява.Асіпенка.Расхіналіся і трапяталі на ветры стаўбунаватыя шлемы.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́мства, ‑а, н.
1.Уст.зб. Хамы (у 1 знач.).
2.Разм. Грубасць, бесцырымоннасць, нахабнасць. Ад раптоўнага хамства Алесь заўсёды спачатку бянтэжыўся і нават чырванеў. Так было і тады.Брыль.[Інка:] — [Толя] бачыў маё каханне і думаў, што я ўсё сцярплю, дазволю яму ўсякае хамства.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Асі́раць, осырыць ’кінуць’ (КСТ). Параўн. ст.-рус.осирѣние ’сіроцтва’ (Сразн.). Відаць, старарускі назоўнік утвораны ад дзеяслова, які не зафіксаваны ў Сразнеўскага, але адзначаецца ў Столінскім раёне. Дзеяслоў утвораны ад прыметніка сирыи ’сірата, сіроцкі, асірацелы’, відаць, спачатку без прэфікса: *сирѣти, а потым з прэфіксальным о‑: осирѣти.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прэж ’спачатку’ (Нас.). Укр.преж ’раней, перад’, рус.дыял.преж ’раней, калісь’. Не зусім ясна. Відаць, кантамінаваная форма перад (гл.) і ц.-слав. прежде (вышэйшая ступень ад прѣдт* ’раней’, параўн. стараж.-рус.предняя слава (Слова аб палку Ігравым), ’былая слава’ (Грыгаран, Этнолингвистика текста, 2, 61).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«ВО́ЛЬНАЯ БЕЛАРУ́СЬ»,
грамадска-паліт., эканам. і літ. газета нац.-дэмакр. кірунку. Выдавалася з 28.5(10.6).1917 да ліст. 1918 у Мінску на бел. мове. У 1917 выходзіла 2 разы на тыдзень, у 1918 штотыднёва. Рэдактар Я.Лёсік, выдавец — Беларускі нацыянальны камітэт, з ліп. 1917 Т-вабел. культуры. Спачатку выступала за культ.-нац. і дзярж. аўтаномію Беларусі ў складзе будучай дэмакр. федэратыўнай Расіі. Пасля абвяшчэння БНР «Вольная Беларусь» пачала выступаць за незалежную дэмакр. Беларусь, заклікала да стварэння бел.нац. войска, крытыкавала палітыку ваен. камунізму і «цэнтралізму» бальшавікоў. Актыўнымі супрацоўнікамі газеты былі З.Бядуля, А.Гарун, М.Гарэцкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДРО́Ў,
рака на У Беларусі, правы прыток Дняпра. Даўж. 75 км. Пл. вадазбору 676 км². Пачынаецца на паўн. схіле Аршанскага узв., вусце на паўд. ускраіне г. Орша. Цячэ ў Аршанскім, Сенненскім і Талачынскім р-нах Віцебскай вобл. Даліна спачатку трапецападобная, ніжэй карытападобная, шыр. 0,6—0,8 км.
Пойма пераважна двухбаковая, шыр. 0,1—0,3 км. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае, далей звілістае. Берагі нізкія, у сярэднім і ніжнім цячэнні стромкія. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м³/с. На веснавы перыяд прыпадае каля 70% гадавога сцёку. Ледастаў з сярэдзіны снеж. да канца сакавіка. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. У ніжнім цячэнні Адрову — г. Барань.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУГО́ЛЬНІК,
ударны музычны інструмент высокага рэгістра класа ідыяфонаў. Мае выгляд раўнабедранага трохвугольніка са стальнога прэнта (дыяметр каля 10 мм), незамкнёнага ў адным з вуглоў. Пры ўдары па вугольніку тонкім стальным цвіком ці палачкай ад малога барабана ўзнікае гук неакрэсленай вышыні, адрывісты або трэмалюючы, звонкі, празрысты, пяшчотнага тэмбру. Вугольнік вядомы з 16 ст., з 18 ст. выкарыстоўваецца ў аркестрах (спачатку ў ваенным, пазней у сімф.). У бел.нар.муз. практыцы пашыраны як рытмічна-каларыстычны інструмент у ансамблях са скрыпкай, гармонікам, цымбаламі, дудкай і бубнам пры выкананні танцаў, вясельных маршаў. Быў найб. вядомы на Віцебшчыне, Магілёўшчыне, у некаторых раёнах Міншчыны і Гродзеншчыны. Зараз сустракаецца рэдка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫШЧАЛО́ЧВАННЕ ГО́РНЫХ ПАРО́Д,
працэс выбіральнага растварэння і вынасу прыроднымі водамі асобных кампанентаў горных парод. Найб. развіта ва ўмовах выветрывання і ў зоне інтэнсіўнага водаабмену ў артэзіянскіх басейнах. Пры вышчалочванні горных парод спачатку выносяцца лёгка растваральныя хларыды натрыю і калію, потым сульфаты і карбанаты кальцыю. Найлепш вышчалочваюцца каменныя і калійныя солі, гіпсы, ангідрыты, мел, вапнякі, даламіты. Тыповае праяўленне вышчалочвання горных парод — карст; у раёнах пашырэння лёсу і лёсападобных парод развіта суфозія. Працэсы вышчалочвання ўплываюць на састаў падземных вод, фарміраванне калектараў нафты і газу, выкарыстоўваюцца пры здабычы карысных выкапняў. У Беларусі метадам падземнага вышчалочвання здабываюць кухонную соль на Мазырскім радовішчы каменнай солі.