1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыляцець у вялікай колькасці.
Наляцелі пчолы на мёд.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падаючы, асесці ў якой-н. колькасці.
Наляцела (безас.) тапалінага пуху ў хату.
3.на каго-што. На хаду, з разбегу наткнуцца, наскочыць (разм.).
Н. на слуп.
4.на каго-што. Напасці на каго-н. з лёту.
Ястраб наляцеў на куранят.
5.на каго-што і без дап. Зрабіць напад, атакаваць.
Карнікі наляцелі на вёску.
6.перан., на каго. Накінуцца на каго-н. з лаянкай, пагрозамі (разм.).
Свякроў наляцела з пагрозамі.
7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знянацку пачацца (пра вецер, дождж і пад.).
Наляцела навальніца з градам.
|| незак.налята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.налёт, -у, М -лёце, мн. -ы, -аў, м. (да 1, 3—5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падка́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Накапаць дадаткова. Падкапаць лякарства.
падкапа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.
1. Раскапаць зямлю пад чым‑н. Падкапаць слуп. □ Іван Навумавіч падняў каля плота трэску, асцярожна падкапаў ёю збоку сушэйшы куст.Якімовіч.У маладой прыгажуні сасонкі дзік падкапаў карэнне, і яны апынуліся на паверхні зямлі.Мяжэвіч.// Зрабіць падкоп пад чым‑н. Падкапаць плот.
2. Зрабіць глыбейшым, паглыбіць. [На Палессі] сёлета, напрыклад, пасля таго, як асушылі балоты, у маёй роднай вёсцы ўзровень вады так упаў, што давялося падкапаць амаль усе калодзежы.Сачанка.
3. і чаго. Разм. Накапаць, выкапаць у дадатак да чаго‑н. Маці ўстала, узяла ў сенцах кош і рыдлёўку. — Пойдзем бульбы падкапаем.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саха́, ‑і, ДМ сасе; мн. сохі, сох; ж.
1. Прымітыўная драўляная сельскагаспадарчая прылада для ворыва. Тым часам з дому для падмогі, Саху забраўшы і нарогі, Антось прыехаў і на грэчку Узняў маргоў са два папару.Колас.Сохі і драўляныя бараны пайшлі ў архіў.Чорны.
2.Гіст. Адзінка падатковага абкладання ў Расіі ў 13–17 стст.
3.Слуп з развілкай на канцы, які ўжываецца пры будаўніцтве чаго‑н. як апора. Да абеду гумно абадралі: свіцілася голае — сохамі, кроквамі, рабрынамі жэрдак.Мележ.Уся.. [клуня], разам з гэтымі шуламі, сохамі, кроквамі і латамі, і ўсе гаспадарскія прылады ў ёй зроблены рукамі дзеда Баўтрука.Колас.
4. Рогі лася. І раптам — [лось] сохі выкінуў свае.Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
column
[ˈkɑ:ləm]
n.
1) калёна f., абэлі́ск -а m. слупо́к -ка́m., калёнка f. (газэ́тная)
a column of smoke — слуп ды́му
the spinal column — хрыбе́т -та́, пазвано́чнік -а m
2)
а) аддзе́л -у m. (у газэ́це)
a financial column — фіна́нсавы аддзе́л
б) арты́кул у гэ́тым аддзе́ле
3) калёна f. (жаўне́раў), аўтакалёна
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЗВА́РКА,
нераздымнае злучэнне дэталей машын, канструкцый і збудаванняў пры іх награванні або пластычным дэфармаванні, у выніку якіх у месцы злучэння ўстанаўліваюцца трывалыя міжатамныя сувязі. Вызначаецца прадукцыйнасцю, універсальнасцю і эканамічнасцю. Пашырана ў прам. вытв-сці і буд-ве (гл.Зварныя канструкцыі). Найб. значэнне мае З. металаў і сплаваў; зварваюць таксама пластмасу, шкло, кераміку і інш.
Адрозніваюць З. плаўленнем і З. ціскам (пластычным дэфармаваннем). Да З. плаўленнем адносяцца: адзін з відаў высокачастотнай зваркі, газавая зварка, дугавая зварка, у т. л.газаэлектрычная зварка і падводная (гл.Падводная зварка і рэзка), лазерная зварка, плазменная зварка, электрашлакавая зварка, электронна-прамянёвая зварка і інш. Да З. ціскам адносяцца: адзін з відаў ВЧ-зваркі, кантактавая зварка, зварка выбухам, зварка трэннем, ультрагукавая зварка, халодная зварка, дыфузійная зварка і інш. У залежнасці ад віду зварачнага абсталявання адрозніваюць ручную, механізаваную і аўтам.
З.; ад спосабу аховы зварнога шва ад шкоднага ўздзеяння паветра — З. ў ахоўных газах, у вакууме, пад флюсам, з аховай шлакам; ад тыпу электродаў — З. плаўкімі і няплаўкімі (вугальнымі, вальфрамавымі і інш.) электродамі. Да зварачных адносяць таксама працэсы пайкі, наплаўкі і інш. Найпрасцейшыя віды З. (кавальская зварка, ліцейная) узніклі з пачаткам вытв-сці і апрацоўкі металаў. Найб. пашыраныя віды электразваркі (дугавая, кантактавая) створаны ў 19 ст. ў выніку прац В.У.Пятрова, М.М.Бенардоса, М.Г.Славянава і інш. Першую гарэлку зварачную (ацэтыленакіслародную) сканструяваў франц.інж. Э.Фушэ (1903). Праблемы З. вывучаюцца ў Ін-це электразваркі АН Украіны і інш. Важныя даследаванні ў галіне З. правялі Я.А.Патон, Б.Я.Патон, Г.А.Нікалаеў, М.М.Рыкалін, К.К.Хрэнаў і інш.
Літ.:
Сварка в СССР. Т. 1—2. М., 1981;
Руге Ю. Техника сварки: Справ. Пер. с нем. Ч. 1—2. М., 1984;
Гурд Л.М. Основы технологии сварки: Пер. с англ.М., 1985;
яго́ ~та́ла з бо́ку на бок — его́ кача́ло (шата́ло) из стороны́ в сто́рону;
3.перен. колеба́ть;
х. аўтарытэ́т — колеба́ть авторите́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
*Ветранікі1брэсц., малар.ві́траныкы ’апоўзіны на стозе, козлы на страсе’ (Нар. сл.), стол.вэ́треники ’звязаныя палкі, якія кладуцца на канёк страхі’ (Шушк.). Укр.наві́треник, рус.урал., зах.-сіб.ве́треники ’апоўзіны на стозе або на капе’, вялікапольск. wietrznik ’тс’. Палескія лексемы запазычаны, відаць, з польскай мовы.
Ветранікі2, ві́траныкы, вітряныкы, вэ́трэныкы ’дзве дошкі, якія прыбіваюцца да лат з боку франтона і, скрыжоўваючыся ўверсе, утвараюць вільчак’ (палес., Нар. сл., Шатал.), рус.йонаўск.ветреник ’тс’. Запазычана з польск. мовы; параўн. каш.zawietrznik ’тс’. Гл. таксама ветранікі1. Славен.vétrnik ’ахова ад ветру’ (напр., дзверы ў сенцах); слуп (саха) у драўлянай канструкцыі страхі’ маюць іншую семантычную матывацыю.
я́страб ~це́ў на курэ́й — я́стреб налете́л на кур;
~це́ў пыл — налете́ла пыль;
н. на слуп — налете́ть (наткну́ться) на столб;
2. (о неожиданном налёте) нагря́нуть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стоўп1, стаўпа, м.
Абл. Сцірта, торп. Ціток узлез на жытні стоўп і адразу ўбачыў, што снапы каля сцяны паварушаны.Лобан./увобразнымужыв.Сваю ноч верасень дасыпае дзе-небудзь у гумне, на стаўпе духмянага мурагу.Васілевіч.
стоўп2, стаўпа, м.
1.Спец. Вежа або калона. Александрыйскі стоўп.
2. Тое, што і слуп (у 2 знач.). Даўно ўжо зышла на зямлю .. цёплая летняя ноч, і залацісты стоўп ад поўнага месяца лёг на люстраную гладзь шырокай Волгі.Багдановіч.
3.перан.Іран. Важны дзеяч, значная службовая асоба. Стаўпы грамадства. □ Раней, бывала, «стаўпы парадку» і кроку не ступяць, каб не наведаць яго; ніколі, бывала, не абыходзілася, каб на Марціна не склалі пратакола або не ўшпілілі штрафу.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)