вадасховішча каля паўн.зах. ускраіны Мінска, у межах курорта Ждановічы; уваходзіць у Вілейска-Мінскую водную сістэму. Створана ў 1975. Пл. 1,3 км², даўж. 2,8 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 4 м, аб’ём вады 2,96 млн.м³. Пераважаюць нізкія пясчаныя берагі, якія плаўна зліваюцца са схіламі. 2 астравы (агульная пл. 0,12 км²). Дно выслана пяском і глеем. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня 50—55 см) трымаецца да канца красавіка. Зарастае 4% плошчы. Выкарыстоўваецца для воднага добраўпарадкавання горада. На беразе К. санаторыі, базы і лагеры адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́РАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 24 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,23 км², даўж. 940 м, найб.шыр. 380 м, найб.глыб. 13,3 м, даўж. берагавой лініі каля 2,3 км. Пл. вадазбору 7,32 км². Схілы катлавіны выш. да 22 м (на Пд 6—8 м), разараныя, у ніжняй ч. пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, на У і З нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на Пн часткова сплавінныя. На З забалочаная пойма шыр. да 70 м. Дно да глыб. 1,5 м пясчанае, ніжэй — сапрапелістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЖА́,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ловаць (цячэ праз возера), за 36 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,79 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 930 м, найб.глыб. 2 м, даўж. берагавой лініі больш за 3,5 км. Пл. вадазбору 258 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м, пераважна разараныя, участкамі на У і Пд парослыя лесам. Берагі нізкія, пясчаныя і тарфяністыя, пад хмызняком. Пойма шыр. ад 25 м да 300 м, забалочаная. Мелкаводдзе да глыб. 1 м пясчанае, ніжэй дно ілістае. Востраў пл. 0,1 га. Зарастае. Упадае р. Шыша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́СІНА,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лукомка, за 22 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,53 км², даўж. больш за 2 км, найб.шыр. 350 м, найб.глыб. 4,8 м, даўж. берагавой лініі каля 5 км. Пл. вадазбору 15,4 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 5—7 м, сугліністыя, разараныя, на ПдЗ і ПнЗ — 13—16 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, на ПнЗ зліваюцца са схіламі. 3 невял. астравы агульнай пл. 0,6 га. Мелкаводдзе пясчанае, з глыб. 2 м дно ілістае. Зарастае. Упадае ручай, сцёк з возера па меліярацыйнай канаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГО́ШЧА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 12 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 1,23 км², даўж. 1,9 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 2,7 м, даўж. берагавой лініі 5,7 км. Пл. вадазбору 40,7 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы выш. да 5 м., пад хмызняком і пашай, на У хваёвы лес. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пд і З забалочаныя, параслі хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае, уздоўж берагоў пясчанае. Празрыстасць 0,5 м. Эўтрофнае, з прыкметамі антрапагеннага дыстрафіравання. Зарастае слаба. Упадаюць ручаі з азёр Бяржонка і Опса, выцякае ручай у р. Акунёўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭНЦ,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лужасянка, за 22 км на У ад г. Гарадок. Пл. 0,22 км², даўж. 830 м, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 2,1 м, даўж. берагавой лініі 2,19 км. Пл. вадазбору 1,45 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 5—7 м (на У і ПдУ 10—15 м), пясчаныя, пад лесам. Берагі сплавінныя, шыр. сплавіны 2—7 м. 2 вузкія залівы. На Пн і Пд забалочаная пойма шыр. 20—50 м. Да ўрэзу вады расце хмызняк. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае. Выцякае ручай у р. Громаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 30 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,16 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 590 м, найб.глыб. 28 м, даўж. берагавой лініі 4,37 км. Пл. вадазбору 99,6 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы на Звыш. 18—24 м (на Пн і ПнУ 9—10 м), параслі хмызняком, на У і Пдвыш. 4—5 м, часткова разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на У нізкія, пясчаныя. Дно выслана пяском, апясчаненымі адкладамі, ілам. Зарастае. Упадае р. Лукомка, сцёк у воз. Астраўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЖСКІ ЗАЛІ́Ў.
У Балтыйскім м., каля берагоў Латвіі і Эстоніі. Аддзелены ад адкрытай ч. мора Курземскім п-вам і а-вамі Маанзундскага архіпелага, злучаецца з ёй Ірбенскім пралівам і мелкаводным бас. Вяйнамеры. Пл. 18,1 тыс.км², даўж. 174 км, глыб. да 67 м. У цэнтр.ч. заліва пясчаная водмель Грэтагрунд з в-вам Рухну; у паўн. — дробныя а-вы Абрука, Кіхну і інш. Берагі нізінныя, пясчаныя з градамі дзюн і берагавых валоў (выш. да 20—30 м). Ледастаў ад снеж. да красавіка. Буйны порт — Рыга, гарады-курорты Юрмала (Латвія) і Пярну, на в-ве Саарэмаа г. Курэссаарэ (Эстонія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДСКО́Е ВО́ЗЕРА У Вілейскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Нарач, за 25 км на ПнЗ ад г. Вілейка. Пл. 0,86 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 0,77 км, найб.глыб. 11 м, даўж. берагавой лініі 3,75 кмПл. вадазбору 6,14 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 1—4 м, параслі лесам, часткова разараныя. Пойма шыр. да 20 м, забалочаная, укрыта хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, месцамі забалочаныя; на ПнЗ абразійныя, тарфяністыя. У прыбярэжнай зоне дно пясчанае, глыбей сапрапелістае. Паласа прыбярэжнай расліннасці шыр. да 50 м. Выцякае ручай у р. Нарач.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛІ́ДЗЕЦ,
возера ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лукомка, за 11 км на Пд ад г. Чашнікі. Пл. 0,55 км², даўж. 1,9 км, найб.шыр. 480 м, найб.глыб. 19,1 м, даўж. берагавой лініі 6,3 км. Пл. вадазбору 8 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 10—25 м, у ніжняй ч. стромкія, пад хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, пясчаныя; на Пн, Пд і З — сплавінныя, акаймаваныя забалочанай поймай шыр. 10—80 м. У паўд.ч. возера вял. заліў. Дно да глыб. 4 м выслана пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, глыбей ілам. Зарастае слаба.