НЕ́СІНА,

возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Лукомка, за 22 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,53 км2, даўж. больш за 2 км, найб. шыр. 350 м, найб. глыб. 4,8 м, даўж. берагавой лініі каля 5 км. Пл. вадазбору 15,4 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 5—7 м, сугліністыя, разараныя, на ПдЗ і ПнЗ — 13—16 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, на ПнЗ зліваюцца са схіламі. 3 невял. астравы агульнай пл. 0,6 га. Мелкаводдзе пясчанае, з глыб. 2 м дно ілістае. Зарастае. Упадае ручай, сцёк з возера па меліярацыйнай канаве.

т. 11, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)