СЛІ́ДЗЕЦ,

возера ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Лукомка, за 11 км на Пд ад г. Чашнікі. Пл. 0,55 км², даўж. 1,9 км, найб. шыр. 480 м, найб. глыб. 19,1 м, даўж. берагавой лініі 6,3 км. Пл. вадазбору 8 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 10—25 м, у ніжняй ч. стромкія, пад хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, пясчаныя; на Пн, Пд і З — сплавінныя, акаймаваныя забалочанай поймай шыр. 10—80 м. У паўд. ч. возера вял. заліў. Дно да глыб. 4 м выслана пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, глыбей ілам. Зарастае слаба.

т. 15, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)