1. Кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад. Усё, аб чым .. [Рыгор] пісаў у дысертацыі, трэба было выкласці ў рэфераце.Арабей.
2. Даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і пад. Бурбіс даваў мне гатовыя рэфераты, і я, загадзя падрыхтаваўшыся, чытала іх у гуртку.Мядзёлка.
[Ад лац. referre — дакладваць, паведамляць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інфарма́цыя
(лац. informatio = паведамленне, растлумачванне)
1) паведамленне аб становішчы спраў у якой-н. галіне; сукупнасць якіх-н. звестак (напр. газетная і.);
2) звесткі аб навакольным свеце, працэсах, з’явах, падзеях, якія ў ім працякаюць, што ўспрымаюцца чалавекам або спецыяльнымі ўстройствамі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ано́нс
(фр. annonce)
папярэдняя аб’ява, паведамленне аб чым-н., напр. аб маючых адбыцца гастролях, канцэрце, спектаклі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
факс
(лац. fac simile = рабі падобнае)
1) сістэма тэлеграфнай факсімільнай сувязі для перадачы графічнай інфармацыі (напр. перадаць паведамленне па факсу);
2) апарат, які перадае або прымае такую інфармацыю (напр. уключыць ф.);
3) паведамленне, перададзенае або прынятае гэтым апаратам (напр. атрымаць ф.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ЗАЯ́ВА,
афіцыйнае паведамленне ў вуснай форме; пісьмовая просьба аб чым-небудзь. З. могуць падаваць як фіз., так і юрыд. асобы. Пісьмовая заява, пададзеная з захаваннем пэўных правіл справаводства, набывае сілу афіц. дакумента і падлягае разгляду ў вызначаныя заканадаўствам тэрміны. Вядомы З. і ў міжнар. праве ад імя дзяржаў і іх паўнамоцных прадстаўнікоў.
«ЗАЯ́ВА 32-х»,
даклад, накіраваны 1.2.1921 у Цэнтр. Бюро КП(б)Б 32 беларусамі-камуністамі [С.Г.Булат, П.В.Ільючонак, Я.П.Каранеўскі, А.С.Кудзелька, М.С.Кудзелька (М.Чарот), і інш.]. Быў спробай выпрацаваць праграму адраджэння Беларусі ва ўмовах пераходу ад грамадз. вайны да мірнага развіцця, улічваючы захоп Польшчай Зах. Беларусі, прапаноўвалася сабраць бел. землі ў межах адзінага вытв.-гасп. і этнагр. арганізма і перадаць БССР тэрыторыі, якія засталіся ў складзе РСФСР у час грамадзянскай вайны. Эканам. адносіны з Сав. Расіяй меркавалася будаваць на аснове адзінага гасп. плана, з улікам гіст. асаблівасцей, рэсурса-сыравіннага забеспячэння Беларусі. Значная частка даклада прысвечана нац.-культ. пытанням: развіццю нац. асветы, школы, кнігавыдавецтва, фарміраванню нац. кадраў, пашырэнню ўжывання бел. мовы. Адначасова з дакладам яго аўтары звярнуліся 14.1.1921 з дакладной запіскай у ЦК РКП(б). У 1930-я г. ў час кампаніі супраць т.зв. нацдэмаў «Заява 32-х» была пастаўлена ў віну яе аўтарам як «контррэвалюцыйны акт», «нацыянал-дэмакратычны катэхізіс», «платформа, спісаная ў эсэраўскай арганізацыі» і большасць з іх рэпрэсіравана.
1. Рабіць у другі раз; паўтараць. Дубліраваць паведамленне.// Паралельна з кім‑, чым‑н. выконваць аднолькавую работу, функцыі. Дубліраваць работу іншай установы.
2. Замяняць асноўнага выканаўцу якой‑н. ролі ў спектаклі, кіно. Дубліраваць вядучага артыста.
3. Замяняць моўную частку гукавога фільма перакладам на іншую мову. Дубліраваць кінафільм.
[Ад фр. doubler.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хава́льнік, ‑а, м.
1. Той, хто хавае што‑н., кладзе ў невядомае для іншых месца.
2. Службовая асоба ў музеях, бібліятэках, архівах, якая захоўвае, зберагае што‑н. Хавальнік рукапісных фондаў. □ Нядаўна савецкі і зарубежны друк абышло паведамленне пра знаходку, якую галоўны хавальнік Дзяржаўнага Эрмітажа І.Г. Спаскі назваў надзеяй веку ў нумізматыцы.«Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэля́цыя
(лац. relatio = паведамленне, даклад)
1) данясенне аб баявых дзеяннях, дыпламатычных перагаворах;
2) апісанне баявога подзвігу якой-н. асобы ў дакуменце, у якім асоба прадстаўляецца да ўзнагароды.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)