паведамле́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паведамле́нне паведамле́нні
Р. паведамле́ння паведамле́нняў
Д. паведамле́нню паведамле́нням
В. паведамле́нне паведамле́нні
Т. паведамле́ннем паведамле́ннямі
М. паведамле́нні паведамле́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паведамле́нне ср.

1. извеще́ние, уведомле́ние; сообще́ние;

2. осведомле́ние, сообще́ние;

1, 2 см. паведамля́ць;

3. (то, что сообщается) изве́стие; извеще́ние, сообще́ние;

апо́шнія ~нні — после́дние изве́стия;

4. (документ) извеще́ние, уведомле́ние;

атрыма́ць п. — получи́ть извеще́ние;

плаце́жнае п. — платёжное извеще́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паведамле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. паведамляць — паведаміць.

2. Тое, аб чым паведамляюць. Важнае паведамленне. □ Паведамленне бацькі моцна ўразіла Міхася. Чарнышэвіч. // толькі мн. (паведамле́нні, ‑яў). Звесткі, якія перадаюцца, паведамляюцца. Апошнія паведамленні. Паведамленні бюро надвор’я. □ Увечары часта разам заседжваліся [сябры] каля рэпрадуктара, трывожна слухалі паведамленні з фронту... Мележ. // Невялікі даклад, інфармацыя. Навуковае паведамленне. Зрабіць паведамленне на канферэнцыі.

3. Дакумент, які ўтрымлівае звесткі аб чым‑н. Паведамленне на пасылку. □ Наташа дастала паведамленне, знайшла патрэбнае слова «залічана». Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паведамле́нне ’дзеянне паводле дзеясл. паведамляць — паведаміць, тое, аб чым паведамляюць; дакумент, які ўтрымлівае звесткі аб чым.-н.’ (ТСБМ). Дэрыват ад паведаміць (гл. ведаць); апошняе калькіруе польск. powiadamiać (Гіст. лекс., 256).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паве́даміць, -млю, -міш, -міць; -млены; зак., каму, што, аб кім-чым, пра каго-што і са злуч. «што».

Давесці да ведама.

П. аб здарэнні на рэактары.

П. апошнія звесткі.

|| незак. паведамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. паведамле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

другаразо́вы, -ая, -ае.

Паўторны.

Другаразовае паведамленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакла́д

‘публічнае, вуснае, пісьмовае паведамленне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дакла́д дакла́ды
Р. дакла́да дакла́даў
Д. дакла́ду дакла́дам
В. дакла́д дакла́ды
Т. дакла́дам дакла́дамі
М. дакла́дзе дакла́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уведомле́ние паведамле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

извеще́ние ср.

1. (действие) паведамле́нне, -ння ср.; апавяшчэ́нне, -ння ср., нака́з, -зу м.;

2. (документ) паведамле́нне, -ння ср.;

платёжное извеще́ние плаце́жнае паведамле́нне;

предвари́тельное извеще́ние папярэ́дняе паведамле́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

другаразо́вы (повторный) втори́чный;

~вае паведамле́нне — втори́чное сообще́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)