Ту́жба ‘смутак, маркота’, ‘клопат’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Байк. і Некр., Янк. БП): u dware służba ni wielika tużba (Арх. Федар.). Укр. тужба́ ‘журба, маркота’, рус. тужба́ ‘клопат’, польск. tużba ‘смутак’, в.-луж. tužba ‘сум, журба, маркота’, чэш. tužbaмоцнае жаданне’, tužby ‘спадзяванне’, славац. túžba ‘сон, мара’, ‘цяга, імкненне да чаго-небудзь’, ‘смутак, туга’, харв. tùžba, чак. tužbȁ ‘скарга, нараканне’, серб. ту̀жба ‘скарга, іск’, балг. тъ́жба ‘скарга’, ‘сум, журба, гора’, макед. тужба ‘судовы іск’. Прасл. *tǫg‑ьba > *tǫžьba. Да туга́, тужыць1, 2 (гл.). Літ. tūžbà ‘злосць’ запазычана з беларускай, гл. Фрэнкель, 2, 1147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hunger

[ˈhʌŋgər]

1.

n.

1) го́лад -у m.

2) пра́га f., мо́цнае жада́ньне

a hunger for kindness — пра́га ла́скі

2.

v.i.

а) галада́ць, быць гало́дным

б) пра́гнуць, жада́ць

3.

v.t.

мары́ць го́ладам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

role [rəʊl] n.

1. ро́ля;

the role of leader ро́ля лі́дара;

a major/key/vital role гало́ўная/ключава́я/жыццёвая ро́ля;

The media play a major role in influencing people’s opinion. Сродкі масавай інфармацыі аказваюць моцнае ўздзеянне на думкі людзей.

2. ро́ля акцёра (у спектаклі, фільме і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Hnger m -s

1) го́лад;

~ hben быць гало́дным, хаце́ць е́сці;

den ~ stllen утаймава́ць го́лад;

vor ~ strben* паміра́ць з го́ладу

2) перан. пра́га, мо́цнае жада́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wein m -(e)s, -e

1) віно́;

riner ~ натура́льнае віно́;

schwrer [lichter] ~ мо́цнае [лёгкае] віно́

2) вінагра́д;

j-m rinen ~ inschenken сказа́ць каму́-н. чы́стую пра́ўду

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ве́рас. Укр. ве́рес, рус. ве́реск, ве́рес, польск. wrzos, чэш. vřes (дыял. таксама břez), серб. вре̑с, вре̑сак і г. д. Прасл. *versъ ’верас’. Роднасныя: лат. vìrsis, vir̂zis, літ. viržỹs ’верас’, vir̃kščiaiмоцнае бадылле бульбы і да т. п.’, лат. virksne ’куст бульбы’, грэч. ἐρείκη (*u̯er‑) ’верас’, ірл. froech ’тс’. Балта-слав. формы ўказваюць не толькі на першапачатковае прасл. *versъ, але і на *verzъ (чэш. дыял. břez, літ. viržỹs, лат. vir̂zis), *verskъ (рус. ве́реск, літ. vir̃kščiai, лат. virksne < *virsk‑), што можа сведчыць аб «праеўрапейскім» паходжанні слова, *versъ, *verzъ < і.-е. *u̯erk̑‑, *u̯erg̑‑. Гл. Фасмер, 1, 296; Траўтман, 362; Фрэнкель, 1264; Махэк₂, 702.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́рат ’нерат’ (Бяльк.). Да не́рат (гл.). Аб мене н > м гл. Карскі, 1, 324.

Ме́рат2 ’д’ябал’ (Уласт). Рус. наўг., цвяр. ме́рет ’тс, нячысцік’. З рус. ме́рек: пск., цвяр. ’трызненне’, ’прывід, здань’, вяц. ’д’ябал’, зах.-рус. мере́кать ’здавацца, уяўляцца’, перм. мерещить ’тс’, вяц. меречить ’намервацца рабіць благое’, балг., макед. мера́кмоцнае жаданне да чаго-небудзь, цяга, ахвота’. Можна меркаваць, што ‑т у выніку спарадычнага чаргавання ўзыходзіць да ‑k‑ (*мерекʼ > *меретʼ > ме́рат). Да прасл. merk‑/mьrk. Роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. mérkti ’жмурыцца’, лат. mir̃kšţêt ’маргаць’, гоц. maurgis ’ранак’ (Фасмер, 2, 602 і 605). Паводле Уласта (Крывіч, 4, 1923, 30), звязваецца з мара́1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́ра, ‑ы, ж.

1. Вецер вялікай разбуральнай сілы, звычайна з дажджом або снегам. Бура ўзнялася. Бура сціхла. □ Дзед з Сымонам пад вярбою Селі буру пераждаць. Колас. Пералівы ветру пераходзяць у буру. Бядуля.

2. перан. Пра сацыяльныя з’явы вялікай гістарычнай важнасці, якія выклікаюць істотныя перамены ў жыцці грамадства. І вось паўстаў крылаты пралетарый, — І бура ўміг з зямлі змяла цара — драпежніка арла. Крапіва. Раскаты рэвалюцыйнай буры ў пралетарскіх цэнтрах Расіі ўскалыхнулі і Беларусь. Івашын.

3. Шум, крык. Лабановіч дагадаўся, што падлоўчы Баранкевіч падняў у доме буру. Колас. [Насця:] — Што ж гэта, памочнікі мае дарагія, у ясны дзень буру паднімаеце? Мележ. // перан. Моцнае душэўнае хваляванне. Бура, якая бушазала ў душы [Пятра] ўсю дарогу, пакрысе сціхала. Шамякін. // перан.; чаго або якая. Яркае гарачае выяўленне пачуццяў. Пасля буры воплескаў шалёных Мы сябе не помнілі ў фінале І свае сапраўдныя імёны У ролях закаханых называлі. Непачаловіч.

•••

Магнітная бура — раптоўнае кароткачасовае, хуткае і незаканамернае змяненне магнітнага поля Зямлі, звязанае з утварэннем і развіццём па Сонцы цёмных плям.

Бура ў шклянцы вадымоцнае хваляванне, гарачая спрэчка з-за дробязных прычын.

Якой бурай прынесла — пра нечаканае з’яўленне непажаданага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Verlngen n -s, -

1) жада́нне, патрабава́нне;

~ nach (D) патрэ́ба (у чым-н.);

auf ~ па запатрабава́нню

2) туга́, мо́цнае жада́нне;

j-s ~ stllen задаво́ліць чыё-н. жада́нне [патра́баванне]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

раз’я́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Выклікаць у кім‑н. моцнае раздражненне, злосць; раз’юшыць. — Пацэліла, мабыць, у зубы, бо балюча ўдарыла кветачкі пальцаў. Гэта раз’ятрыла мяне, і я пачала лупцаваць яго абедзвюма рукамі па чым папала. Шамякін. Канцавенькага гэта яшчэ больш раз’ятрыла: — От чаму гэтае гумно з хутара не зносяць!.. Арочка.

2. Прычыніць боль, дакрануўшыся да чаго‑н. балючага; растрывожыць, развярэдзіць. Раз’ятрыць рану. // перан. Прычыніць маральныя пакуты. У хатах людзі пабойваліся ўспамінаць пра гэты страшны выпадак, каб не раз’ятрыць сваіх сэрцаў. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)