зварка металаў пластычным дэфармаваннем нагрэтых узаемным трэннем паверхняў і наступным сцісканнем дэталей. Робіцца на машынах, у якіх вырабы, што трэба зварыць, замацоўваюць сувосева; вярчальны рух звычайна надаюць аднаму з вырабаў. Выкарыстоўваецца для злучэння валоў, штокаў з поршнямі, частак металарэзных інструментаў, інш. малагабарытных вырабаў з разнародных металаў і сплаваў, якія рэзка адрозніваюцца сваімі цеплафіз. і хім. ўласцівасцямі (напр., сталь з алюмініем і меддзю, тытан з алюмініем). Пашырана ў маш.-буд. і інстр. вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕФІ́РАЎ (Аляксей Пятровіч) (25.3.1907, г. Гомель — 8.9.1979),
савецкі хімік-неарганік і металург. Чл.-кар.АНСССР (1968). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1932). У 1932—56 у Мін-ве каляровай металургіі СССР (акрамя 1943—46), адначасова (з 1949) у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. З 1967 дырэктар Усесаюзнага н.-д. ін-та хім. тэхналогіі. Навук. працы па хіміі і металургіі рэдкіх і высакародных металаў. Ленінская прэмія 1965, Дзярж. прэмія СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯХО́ВІЧ (Леў Сцяпанавіч) (15.12.1919, г. Перм, Расія — 19.1.1990),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-ртэхн.н. (1970), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі авіяц.тэхнал.ін-т (1948). З 1959 у БПІ (у 1962—75 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі тэрмічнай апрацоўкі пракату, азатаванні і барыраванні сталі, сіліцыраванні металаў і сплаваў, хіміка-тэрмічнай апрацоўцы металаў.
Тв.:
Повышение стойкости штампового инструмента методами химико-термической обработки. Мн., 1971 (разам з Л.Р.Варашніным, Дз.П.Карпенкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАМАГНЕ́ТЫК,
слабамагнітнае рэчыва, якое намагнічваецца ў знешнім магн. полі ў напрамку поля. Пры адсутнасці знешняга магн. поля намагнічанасць П. роўная нулю. Магнітная ўспрыімлівасць П. невялікая і заўсёды дадатная (гл.Парамагнетызм). Да П. адносяцца: шчолачныя і шчолачназямельныя металы, некаторыя пераходныя металы, солі рэдказямельных элементаў і металаў групы жалеза, водныя растворы солей пераходных металаў, газы кісларод O2 і аксід азоту NO, фера-, феры- і антыферагнетыкі пры т-рах, большых за Нееля пункт ці Кюры пункт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАБІ́РНЫ АНА́ЛІЗ,
метады вызначэння колькасці высакародных металаў (пераважна серабра і золата) у рудах, прадуктах іх абагачэння, сплавах і розных вырабах, у т. л. ювелірных. Заснаваны на сплаўленні пробы даследуемага матэрыялу з сухімі парашкападобнымі рэагентамі і наступным гравіметрычным аналізе атрыманага сплаву. Пробу ювелірных вырабаў (гл.Проба высакародных металаў) звычайна вызначаюць без парушэння іх цэласнасці: параўнаннем ліній, прачэрчаных вырабам і эталоннымі (т.зв. прабірнымі) іголкамі вядомага саставу на прабірным камені (брусок з чорнага або рудога тонказярністага крамяністага сланцу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
асяло́к, ‑лка, м.
1. Дробназярністы тачыльны камень; брусок.
2.Спец. Камень для выпрабавання каштоўных металаў.
3.перан. Тое, што з’яўляецца сродкам выпрабавання, выяўлення якіх‑н. уласцівасцей, якасцей і пад. На асялку [адносін да] прыроды правяраецца дабрата чалавека, яго, калі хочаце, маральныя якасці.Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрэ́за, ‑ы, ж.
1. Шматразцовы рэжучы інструмент для апрацоўкі паверхні металаў, дрэва, пластмас і інш. Фрэза круціцца настолькі хутка, што здаецца, нібы каля дэталі павісла лёгкае белае воблачка.Васілёнак.
2. Машына для рэзкі торфу, рыхлення глебы і пад. Дарожная фрэза.
[Ад фр. fraise.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электразва́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1. Зварка металаў пры дапамозе электрычнай энергіі. І хоць Алена ўпэўнена брала ў рукі электразварачны апарат, усё ж майстар пабаяўся даць ёй рабіць электразварку.Сабаленка.