нідэрландскія жывапісцы, бацька і сын. Іосеф (27.1.1824, г. Гронінген, Нідэрланды — 12.8.1911). Вучыўся ў АМ у Амстэрдаме і Парыжы (1845) у А.Вернэ і П.Дэлароша. Зазнаў уплыў барбізонскай школы і Ж.Ф.Міле. З 1871 жыў у г. Гаага; кіраўнік рэаліст. гаагскай школы. Драматычныя паводле вобразнага ладу яго карціны прысвечаны пераважна жыццю рыбакоў і сялян («Адна ў свеце», 1876). Змрочны танальны каларыт і святлоценявыя кантрасты ў творах 1890—1900-х г. саступілі месца больш светлай і яркай гаме («Самотныя думкі», 1896; «Едакі бульбы», 1903, і інш.). Ісак (3.2.1865, Амстэрдам — 7.10.1934), сын Іосефа І. Зазнаў уплыў франц.імпрэсіянізму. Аўтар лёгкіх і дынамічных па манеры пісьма партрэтаў, сцэн.гар. жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАЛА́НСКАЯ МО́ВА,
адна з раманскіх моў (ібера-раманская падгрупа). Пашырана ў Іспаніі (аўт.вобл. Каталонія, Валенсія, Балеарскія а-вы), Францыі (гіст.вобл. Русільён, дэпартамент Усх. Пірэнеі), Андоры і ў г. Альгера (в-аў Сардзінія, Італія). Мае 2 групы дыялектаў: усходнюю (барселонскі, балеарскі, русільёнскі, альгерскі) і заходнюю (лерыданскі, валенсійскі). У фанетыцы складаны кансанантызм, варыятыўнасць фанем, у марфалогіі і лексіцы блізкасць да аксітанскай (правансальскай) мовы. Асаблівасць К. м. — наяўнасць абвеснага ладу (vaig cantar — «Я спяваў»). У сінтаксісе і лексіцы моцны ўплыў ісп. мовы. Першыя помнікі пісьменнасці датуюцца 11—12 ст. З сярэдзіны 13 ст. развіваецца літ. мова, у яе аснове барселонскі дыялект. Пісьменнасць на аснове лац. алфавіта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕО́Н (Kleōn, ?—422 да н.э.),
старажытнагрэчаскі дзярж. дзеяч, правадыр афінскай рабаўладальніцкай дэмакратыі. Паліт. праціўнік Перыкла (з 430), пасля яго смерці (429) найб. уплывовы дзярж. дзеяч Афін, супрацьстаяў памяркоўна-дэмакр. групоўцы Нікія. Праводзіў паслядоўную палітыку ўмацавання дэмакр.ладу, ваен. магутнасці Афін, для чаго ўдвая павялічыў узносы з саюзнікаў, упершыню ўвёў надзвычайны ваен. падатак з багатых гараджан і інш. Выступаў за актывізацыю ваен. дзеянняў супраць Спарты і яе саюзнікаў, як стратэг удзельнічаў у Пелапанескай вайне 431—404. У 425 разам з Дэмасфенам авалодаў в-вам Сфактэрыя, у 422 кіраваў ваен. дзеяннямі супраць спартанскага палкаводца Брасіда ў Фракіі, пацярпеў паражэнне і загінуў у бітве каля Амфіпаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ВІЙ Ціт (Titus Livius; 59 да н.э., Патавія, цяпер г. Падуя, Італія — 17 н.э.),
старажытнарымскі гісторык. Вывучаў рыторыку і філасофію. Жыў і працаваў у Рыме, карыстаўся апекай імператара Аўгуста. Пісаў дыялогі філас. зместу. Аўтар «Рымскай гісторыі ад заснавання горада» ў 142 кнігах (захаваліся 35), у якой пагадова апісана гісторыя Рыма ад заснавання да 9 г. да н.э. Ідэалізаваў Рым і, выкарыстоўваючы матэрыялы ранейшых рым. аўтараў, пераносіў у старажытнасць рысы сучаснага яму рым.ладу. Сучаснікі і наступныя пакаленні лічылі яго гіст. працу ўзорнай, а самога аўтара — «рымскім Герадотам».
Тв.:
Рус.пер. — История Рима от основания города. Т. 1—3. М., 1989—93.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НО́ВОЕ ВАРША́ВСКОЕ У́ТРО»,
газета. Выдавалася ў 1915—17 у Мінску на рус. мове штодзённа, акрамя панядзелка. Належала М.Дворжацу. Да Лют. рэв. мела інфарм.-камерцыйны характар, з сак. 1917 набыла паліт. афарбоўку. Змяшчала ўрадавыя распараджэнні і загады мясц. улад. Асвятляла падзеі гар. жыцця (рубрыка «Мінск»), навіны з франтоў, пісала пра ўсталяванне нов. ладу, фарміраванне і дзейнасць нац. рухаў, партыйных, грамадска-паліт., прафесійных і інш. арг-цый, пра найб. важныя падзеі грамадска-паліт. жыцця Расіі. Праграмай сваёй дзейнасці абвясціла платформу Петраградскага Савета. На выбарах у гар. думу выступала ў падтрымку сацыял-дэмакратаў. Да Кастр. рэвалюцыі паставілася варожа. Спыніла існаванне ў снеж. 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВАЕ ТАВАРЫ́СТВА ДЗЕКАБРЫ́СТАЎ,
тайная рэв.арг-цыядзекабрыстаў на Украіне і ў Бесарабіі. Створана ў сак. 1821 членамі Тульчынскай управы б. агульнарас. дзекабрысцкай арг-цыі «Саюз дабрабыту» (распалася ў пач. 1821). Узначальвалася «Дырэкторыяй» у складзе П.І.Песцеля, А.В.Юшнеўскага, М.М.Мураўёва. З 1823 падзялялася на ўправы — Тульчынскую, Каменскую і Васількоўскую, мела філіял у Пецярбургу. Праграма т-ва — «Руская праўда» Песцеля — прадугледжвала знішчэнне прыгонніцтва і ўстанаўленне рэсп.ладу. П.т.д. у 1823—25 вяло перагаворы з Патрыятычным таварыствам (дзейнічала на тэр.б. Рэчы Паспалітай, у т. л. на Беларусі), у 1825 прыняло ў свой склад Таварыства з’яднаных славян 1823—25. Спыніла існаванне пасля задушэння Чарнігаўскага палка паўстання (15.1.1826).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УГА́РАЎ Барыс Сяргеевіч (6.2.1922, С.-Пецярбург — 1991),
расійскі мастак Нар.маст.СССР (1982). Правадз.чл.АМСССР (1978). Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1951), з 1964 выкладаў у ім (з 1971 праф., з 1979 рэктар). З 1983 прэзідэнт АМСССР. Творы вылучаюцца эмацыянальнасцю вобразнага ладу, шырокай манерай пісьма, суровым пафасам: «Пачатак вясны» (1952) «Ленінградка. 1941 год» (1965), «За зямлю, за волю» (1970), «Ліпень 1941 года» (1975), «Адраджэнне» (1980), «Вяртанне», «А.С.Пушкін» (абодва 1985). Аўтар серый малюнкаў «Пскоў» (1960), «Ленінград» (1969). Дзярж. прэмія Расіі імя Рэпіна 1976. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРЭ́РСКАЯ МО́ВА,
адна з астраўных скандынаўскіх моў. Разам з найб. блізкай ісландскай мовай уваходзіць у паўн. групу герм. моў. Адна з афіц. моў жыхароў Фарэрскіх астравоў. Мае значную дыялектную дыферэнцыяцыю (6 дыялектных зон). Фанетычна блізкая да зах.-нарв. дыялектаў, лексічна — да дацкай мовы. Ф.м. ўласціва пэўная архаічнасць грамат.ладу (багатая сістэма формаўтварэння імя і дзеяслова). Да пач. 19 ст. была беспісьмовай (функцыі пісьмовай выконвала дацкая мова). Да канца 18 ст. адносяцца першыя запісы фарэрскіх нар. балад, якія ствараліся ў 14—17 ст. У 1846 В.У.Хамершаймб распрацаваў пісьменнасць для Ф.м. на лац. аснове. З 1906 выкладаецца ў школах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падаві́цца, ‑даўлюся, ‑давішся, ‑давіцца; зак., чым і без дап.
Задыхнуцца ад чаго‑н., што засела, затрымалася ў горле. Падавіцца яблыкам. Падавіцца рыбнай кветкай. □ [Аленка:] — Куры тут. Стаміўся ж. — Угу, — падавіўся зацяжкай Міхась і закашляўся. — Затое давёў машыну да ладу. Можна ехаць спакойна.Б. Стральцоў./улаянк.ужыв.— Падавіся ты гэтым сваім ордэрам, — зусім спакойна, без злосці сказала Марына.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)