УЛА́САЎ Ігар Уладзіміравіч (н. 11.2.1944, станцыя Абазерская Плясецкага р-на Архангельскай вобл., Расія),
бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст. ін-т (1975). З 1979 выкладае ў Мінскім маст. вучылішчы. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Сярод твораў: тэматычныя кампазіцыі «Лета 1945 года» (1985), «Мастак і мадэль» (1985, 1986), «Урок жывапісу» (1995); пейзажы «Лугі» (1976), «Хутар» (1985), «Стары Мінск» (1986), «Канец лета» (1987), «Яблыні ў квецені» (1994), «Лошыцкі пейзаж», «Раніца. Туман» (абодва 1995); партрэты З.Хамянюк, Д.Галай (абодва 1976), Сашкі (1992); нацюрморты і інш. Творчасць вылучаецца імкненнем перадаць тонкія святлопаветраныя эфекты, гарманічнай пабудовай каларыстычнага ладу, кампазіцыйнай раўнавагай.
І.Уласаў. Лета 1945 года. 1985.
т. 16, с. 219
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)