та́лька

1. Зараснік лазы Salix rosmarinifolia L. (Рэч.).

2. Гліна, якая ўжываецца пры вырабе валенкаў (Гродз.), мінерал тальк сілікат магнію (БРС).

в. Талька Пух.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Мятла́1, метла́, мітла́, мытла́ ’пучок звязаных галінак без лісцяў, насаджаны на палку, які служыць для падмятання; венік’ (ТСБМ, Янк. 1, Бір. дыс., Бес., Яруш.), польск. miotła, палаб. metla, н.-луж. mjetła, в.-луж. mjetla; чэш., славац. metla, славен. mę̑tla, серб.-харв. мѐтла, макед. метла, балг. метла́. Прасл. metъlā́. Фасмер (2, 610) падае форму metьla насуперак Ваяну, які (RÉS, 12, 235) выводзіць прасл. форму metlá. Да ме́сці (гл.).

Мятла́2, мітла́, метла́ ’камета’ (Бес., Федар. 1), брэсц. мытла́ ’сонечны прамень’ (Нар. лекс.). У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з мятла́1 (гл.). Аналагічна балг. банацк. миклъ̀ ’камета’.

Мятла́3, метла́, мітла́, мяцёлка ’мятлічка звычайная, Apera spica-vḙnti (L.) P. Beauv.’ (Бес., Касп., Яруш., Выг. дыс.; паўд.-бел., Смул.; міёр., Жыв. сл.), ’прасянік разгалісты, Milium effussum L.’ (гом., паўд.-усх., Кіс.), ’зараснік чароту Phragmites communis Trin.’ (лёзн., Яшк.). Да мятла́1 (гл.). Названы так паводле таго, што з гэтых раслін вяжуць венікі, якімі вымятаюць печ перад тым, як саджаць у яе хлеб (Махэк, , 30, 61), або паводле падабенства кветак да мятлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тросць1зараснік рагозу, Typha latifolia L.’ (лёзн., Яшк.), ‘чарот, Scirpius L.’ (докш., Гіл.), ст.-бел. трость ‘трысціна’ (ГСБМ). Сюды ж трось ‘трыснёг, Phragmites communis Trin.’ (в.-дзв., брасл., гарад., ЛА, 1). Параўн. укр. трость, трість ‘трыснёг, чарот’, рус. трость, тресть ‘тс’ , стараж.-рус. тръсть ‘сцябло трыснягу’, ст.-польск. treść, trześć ‘трыснёг, рагоз’, ст.-чэш. trest, tresť, мар. і славац. trst’ ‘траснічына’, славен. tȓst ‘трыснёг’, серб. тр̑ст ‘тс’, харв. tȓst ‘тс’, балг. тръстика ‘тс’, макед. трска, трстика ‘трыснёг’, ст.-слав. тръсть, тьрсть ‘тс’. Прасл. *trъstь, роднаснае літ. triušìs ‘чарацінка, дубец’, strustis ‘трысцінка ў бёрдзе’, лат. trusis ‘трыснёг’, ням. Strauch ‘куст’, ст.-грэч. θρύον ‘сіт, чарот’ (Скок, 3, 510; Фасмер, 4, 106; Сной₂, 188; Махэк₂, 657; Махэк, Jména, 290; Борысь, 642; Мяркулава, Очерки, 46; ЕСУМ, 5, 651).

Тросць2, трось ‘трысцінка ў бёрдзе’ (трак., вільн., калінк., Сл. ПЗБ, Бяльк., Сцяшк., Мат. Гом., Мат., ПСл; мёрск., Ск. нар. мовы), тро́стка ‘падоўжаныя дошчачкі ў бёрдзе’ (мсцісл., Жыв. сл.); сюды ж зборн. тро́сце ‘тс’ (Мат. Гом.), тро́сця (астрав., Сл. ПЗБ), трысцё (мёрск., Ск. нар. мовы). Да папярэдняга слова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́пар

1. Зараснік пырніку Agropyrum repens P. В. (Стол.).

2. Поле, узаранае вясной пад жыта (Глуск. Янк. I, Рэч.); узараная зямля, якая зарасла травой (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

асвяці́ць 1, асвячу, асвеціш, асвеціць; зак., каго-што.

1. Зрабіць светлым, напоўніць святлом. Першыя прамені сонца асвяцілі вяршыні дрэў і зазіхацелі на паляне, пакрытай буйнымі кроплямі расы. В. Вольскі. Полымя ад ядлоўцу шуганула высока і асвяціла далёкую бярозу. Пестрак. На завароце .. Святло з фар асвяціла зараснік над ровам. Чорны. // перан. Ажывіць, сагрэць якім‑н. пачуццём і пад. Лёгкая ўсмешка, выкліканая ўспамінамі аб далёкім мінулым, прабегла па.. [Любіных] вуснах, асвяціла вочы, твар. Васілевіч. Не хапае той, якая б асвяціла яго [Веньяміна] жыццё каханнем, стала б другой Палавінай. Навуменка. // перан. Пра думку, здагадку, якая ўзнікла раптоўна. Старасту асвяціла ўрэшце добрая думка. Колас. // перан. Зрабіць светлым, радасным. Загоім раны, адбудуем Свае сялібы зруйнаваны, Сваю Краіну маладую Святлом асвецім нечуваным. Купала.

2. перан. Тое, што і асвятліць (у 3 знач.). Асвяціць у выступленні міжнародныя падзеі. □ Ён [Бародка] жартаваў з людзьмі, цікавіўся, як уладзіліся на начлег, прасіў выступаць, нават падказваў пытанні, якія варта асвяціць сакратару партарганізацыі. Шамякін.

асвяці́ць 2, асвячу, асвяціш, асвяціць; зак., што.

1. Выканаць над чым‑н. царкоўны абрад надання святасці. Асвяціць ваду. Асвяціць пірог.

2. Кніжн. Зрабіць свяшчэнным, ушанаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абла́м Схілы блізкіх узгоркаў уздоўж рэчкі; нізіна, парослая хмызам; зараснік з лужкамі; аблога, якая зарасла кустамі (Слаўг.). Тое ж абла́мішча, абла́мінне, абла́мічча, абла́мавічанне (Слаўг.).

ур. Аблам Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

маладня́к Малады лес да прачысткі, лясны зараснік (БРС). Тое ж моладзь (Маладз.), маларост, маладзе́на, маладзён (Слаўг.), маложа (Сен. Касп.).

в. Маложы Віц. (Рам. Мат.), в. Моладзі Лаг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ракі́тнік Зараснік ніцай лазы Salix rosmarinifolia L., якая расце на пясчаных берагах рэк (БРС) або вербалозу Salix pentandra L. (БРС).

ур. Ракі́тнікі (луг) каля в. Гіжэнка Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ясяні́на Зараснік, лес з ясеню Fraxinus exselsior (Стол.). Тое ж я́сень (БРС), ясеніна́, я́сеннік, ясянні́к (Слаўг.).

в. Ясень Асіп., в. Ясенка Краснап., в. Ясенаві́ца Ваўк., в. Ясяновіца Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

крушы́ннік Зараснік крушыны вольхападобнай Frangula alnus Mill. (БРС). Тое ж крушні́к (Жытк.), крушы́ннікі (Рэч.), круха́ (Стол.).

ур. Крушы́ннікі каля в. Заспа Рэч., роў і ручай Крушы́ннік Віц. (Рам. Мат.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)