ЧУЛА́КІ Міхаіл Іванавіч (19.11.1908, г. Сімферопаль, Рэспубліка Крым — 29.1.1989),
расійскі кампазітар, педагог, муз.-грамадскі дзеяч. Нар.арт. Расіі (1969). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1931, кл. кампазіцыі У.Шчарбачова). У 1937—39 дырэктар і маст. кіраўнік Ленінградскай філармоніі. З 1951 працаваў у К-це па справах мастацтваў пры СМСССР, у Мін-ве культуры СССР. У 1955—59 і ў 1963—70 дырэктар і маст. кіраўнік Вял.т-ра ў Маскве. З 1933 выкладаў у Ленінградскай, з 1948 — у Маскоўскай (з 1962 праф.) кансерваторыях. Сярод твораў: балеты «Казка пра папа і работніка яго Балду» (паст. 1940), «Уяўны жаніх» (паст. 1946), «Юнацтва» (паст. 1947), «Іван Грозны» (на аснове музыкі С.Пракоф’ева да аднайм. балета, паст. 1975); опера «Малады марак сусвету» (1977); 4 сімфоніі (1930—87), сімф. цыкл «Песні і танцы старой Францыі» (1959), кантаты. Аўтар кніг «Інструменты сімфанічнага аркестра» (1950), «Жывыя ў памяці маёй» (1990), муз.-крытычных артыкулаў. З 1948 сакратар Саюза кампазітараў СССР, з 1959 — Саюза кампазітараў Расіі. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948, 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРКЕ́ВІЧ Іван Данілавіч (22.6.1902, в. Сяргеевічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 21.9.1991),
бел. вучоны-геабатанік, лесавод. Акад.АН Беларусі (1956: чл.-кар. 1953). Д-рс.-г.н. (1948), праф. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БСГА (1930). З 1930 у Бел. лесатэхн. ін-це, Бел.НДІ лясной гаспадаркі. з 1953 заг. лабараторыі і дырэктар Ін-та лесу АН Беларусі. З 1956 у Ін-це эксперым. батанікі (з 1963 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні лясной, лугавой і балотнай расліннасці Беларусі; феналогіі, плоданашэнні ўнутрывідавых форм дрэвавых раслін. Распрацаваў класіфікацыю тыпаў лясоў Беларусі, адзін са складальнікаў карты расліннасці Беларусі. Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Типы лесов Белорусской ССР. Мн., 1948: Дубравы Белорусской ССР и их восстановление. 2 изд. Мн., 1960 (разам з В.С.Гельтманам);
Леса Белорусского Полесья. Мн., 1977.
Літ.:
Библиография научных трудов академика АНБССР И.Д.Юркевича. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБЕ́НКА Эрнст Міхайлавіч (н. 21.10.1937, г.п. Плешчаніцы Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі паліва. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1994). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1959). У 1962—68 і 1976—85 (дырэктар) у н.-д. і праектна-канструктарскім ін-це электроднай прам-сці (г. Чэлябінск). З 1968 у Наваполацкім філіяле Бел.тэхнал. ін-та (з 1970 дырэктар), у 1974—76 і 1987—93 рэктар Наваполацкага політэхн. ін-та, з 1993 у Полацкім ун-це (у 1993—2003 рэктар). Навук. працы па сувязных матэрыялах і тэхналогіі іх выкарыстання ў электроднай вытв-сці, па навукова-метадычным абгрунтаванні новых канцэпцый у вышэйшай адукацыі. Распрацаваў спец. каменнавугальныя і нафтавыя пекі і тэхналогію іх выкарыстання ў вытв-сці вугляродных матэрыялаў. Даследаваў тарфанафтавыя дысперсныя сістэмы і іх выкарыстанне ў дарожным буд-ве.
Тв.:
Торфонефтяные дисперсные системы (разам з А.А.Ермаком, С.М.Ткачовым) // Наука и технология углеродных дисперсных систем. М., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ПЕН (Crippen) Роберт Лорэл (н. 11.9.1937, г. Бомант, ЗША),
касманаўт ЗША, удзельнік першага арбітальнага палёту касм. карабля тыпу «Спейс шатл». Капітан ВМФ. Скончыў Тэхаскі ун-т у г. Остын (1960), Аэракасм. школу лётчыкаў-даследчыкаў ВПС ЗША (1965), у якой і працаваў. З 1966 у лабараторыі пілатуемых палётаў ВПС ЗША, у 1969—91 у атрадзе касманаўтаў НАСА (з 1987 намеснік, з 1990 дырэктар праграмы «Спейс шатл»). У 1992—95 дырэктарКасм. цэнтра імя Дж.Кенэдзі НАСА, у 1996—2001 прэзідэнт кампаніі па вытв-сці ракетных рухавікоў. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 12—14.4.1981 на КК «Калумбія» (як пілот; з Дж.Янгам); 18—24.6.1983, 6—13.4.1984 і 5—13.10.1984 на КК «Чэленджэр» (як камандзір). У космасе правёў 23,5 сут. Залатыя медалі НАСА «За выдатнае кіраўніцтва», «За выключныя заслугі», «За выдатныя заслугі», «За касмічны палёт» (4). Яго імя занесена ў Залу гонару авіяцыі і Міжнар. залу гонару касманаўтыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАРЭ́НКА Максім Мінавіч (1902, б. Хутар Кіжын Бабруйскага пав. — 17.2.1943),
адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля на тэр. Брэсцкай вобласці ў Вял.Айч. вайну. У 1928—41 старшыня калгасаў, дырэктарМТС у Парыцкім, Койданаўскім, Целяханскім р-нах. З вер. 1941 у партызанах, з канца 1942 сакратар Ганцавіцкага падп. РК КП(б)Б. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛЯЗНО́Ў Мікалай Іванавіч (28.10.1816, С.-Пецярбург — 27.1.1877),
рускі батанік і аграном. Акад. Пецярбургскай АН (1857). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1838). З 1847 праф. Маскоўскага ун-та, у 1861—69 арганізатар і дырэктар Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі ў Маскве. З 1858 першы прэзідэнт Рас.т-ва садоўніцтва. Навук. працы па раслінаводстве, эмбрыялогіі і фізіялогіі раслін.
дзяржаўны дзеяч Грэцыі. Атрымаў юрыд. адукацыю ў Германіі і Францыі. У 1896 і 1914—20 дырэктаргрэч.нац. банка. Прэм’ер-міністр у 1897—99, 1901—02, 1915—17 (з перапынкамі), 1926—28; у 1929—35 прэзідэнт Грэцыі. Садзейнічаў дзярж. перавароту ў кастр. 1935, які прывёў да аднаўлення манархіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЫНО́ВІЧ Міхаіл Фёдаравіч (н. 4.12.1929, в. Цялуша Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
гаспадарчы дзеяч, адзін з арганізатараў аўтамаб. прам-сці Беларусі. Засл. машынабудаўнік Беларусі (1984). Скончыў БПІ (1961). З 1950 у вытв. аб’яднанні «Белаўтамаз» (з 1982 ген.дырэктар аўтазавода). З 1994 прэзідэнт Бел.навук.-прамысл. асацыяцыі.
Дзярж. прэмія Беларусі 1974. Дзярж. прэмія СССР 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
techniczny
techniczn|y
тэхнічны;
sprzęt ~y — тэхнічнае абсталяванне;
kalka ~a — тэхнічная калька;
dyrektor ~y — тэхнічны дырэктар;
wyposażenie ~e — тэхнічная аснашчанасць;
pismo ~e — тэхнічны часопіс
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АБЕ́Р (Auber) Даніэль Франсуа Эспры (29.1.1782, г. Кан — 12.5.1871),
французскі кампазітар. Чл. Ін-та Францыі (1829). Вучыўся ў Л.Керубіні. З 1842 дырэктар Парыжскай кансерваторыі, з 1857 узначальваў і імператарскую капэлу. Стварыў новы тып камічнай оперы з авантурна-прыгодніцкім сюжэтам, імклівым дзеяннем: «Фра-Д’ябала» (1830), «Бронзавы конь» (1835), «Чорнае даміно» (1837) і інш. Адзін з заснавальнікаў жанру вял. оперы [«Нямая з Портычы» («Фенела»), 1828].