1. Паласа зямлі, прызначаная для язды і хадзьбы, якая злучае асобныя пункты мясцовасці, а таксама ўсякі камунікацыйны шлях.
Марская д.
Прасёлачная д.
Грунтавая д.
Асфальтавая д.
2. Адлегласць, якую трэба праехаць або прайсці.
Прайсці палавіну дарогі.
3. Месца для праходу, праезду, а таксама доступ куды-н.
Даць дарогу каму-н. (таксама перан.: даць магчымасць расці, развівацца каму-н.). Д. да сэрца (перан.).
4. Знаходжанне ў дарозе, падарожжа.
Усю дарогу праспаў.
5.перан. Накіраванасць, напрамак дзейнасці.
Ісці сваёй дарогай.
6.у знач.прысл.даро́гай. У час язды.
Пагутарым дарогай.
◊
Апошняя дарога — пра смерць, пахаванне каго-н.
Бітая дарога — уезджаная дарога.
Збіцца з дарогі — пачаць весці заганны спосаб жыцця.
Ісці прамой дарогай — жыць сумленным жыццём.
Шчаслівай дарогі! — добрае пажаданне ў дарогу.
|| памянш.-ласк.даро́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (да 1 знач.), даро́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.) ідаро́жанька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж. (да 1 знач.).
|| прым.даро́жны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.).
Дарожнае будаўніцтва.
Дарожнае знаёмства.
Дарожныя нататкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЫ́ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР.
Створаны на базе пераведзенага ў Магілёў Пінскага абласнога драматычнага тэатра. Адкрыты ў 1954 у будынку Магілёўскага гарадскога тэатра. У канцы 1950-х — 1960-я г. ў рэпертуары пераважала рус. драматургія («Гора ад розуму» А.Грыбаедава, «Ягор Булычоў і іншыя», «Варвары» М.Горкага, «Тры сястры» А.Чэхава, «Жаніцьба Бальзамінава», «Беднасць не загана» А.Астроўскага, «Грошы для Марыі» паводле В.Распуціна, «Фантазіі Фарацьева» А.Сакаловай, «Гісторыя аднаго кахання» К.Сіманава, «Таня» А.Арбузава і інш.). Сярод п’ес замежных аўтараў «Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра, «Каварства і каханне», «Марыя Сцюарт» Ф.Шылера, «Нора» Г.Ібсена, «Замак Броўдзі» паводле А.Кроніна, «Арфей спускаецца ў пекла» Т.Уільямса, «Візіт дамы» («Візіт старой дамы») Ф.Дзюрэнмата і інш. Да пач. 1980-х г. ставіліся і бел. п’есы: «Паўлінка» Я.Купалы, «Галоўная стаўка», «Даруй мне» К.Губарэвіча, «Дні нашага нараджэння» І.Мележа, «Лявоніха на арбіце», «Не сумуй, Верачка» («Верачка») А.Макаёнка, «Сотнікаў» паводле В.Быкава, «Пад адным небам» А.Маўзона, «Тры дні і тры ночы», «Амністыя», «Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага, «Аперацыя «Мнагажэнец» А.Дзялендзіка і інш. Упершыню на бел. сцэне пастаўлены «Тутэйшыя» Я.Купалы. У 1970—80-я г. ўвага аддавалася выразнасці сцэнаграфіі і муз. афармлення, разнастайнасці выяўл. сродкаў. Пастаўлены: «І смех і грэх» («Збянтэжаны Саўка» Л.Родзевіча і «Прымакі» Я.Купалы), «Клоп» У.Маякоўскага, «Інтэрв’ю ў Буэнас-Айрэсе» Г.Баравіка, «За ўсё добрае — смерць» Р.Ібрагімбекава, «Каханне, джаз і чорт» Ю.Грушаса, «Каса Марэ» І.Друцэ, і інш. Сярод пастановак 1990-х г.: «Маленькія трагедыі» А.Пушкіна, «Шалёныя грошы» Астроўскага, «Сніўся мне сад у шлюбным уборы» Чэхава, «Вянчанне» Ж.Анжуя, «Школа блазнаў» М. дэ Гільдэрода, «Тарцюф» Мальера, «Каханне пад вязамі» Ю.О’Ніла, «Вынаходлівыя закаханыя» Лопэ дэ Вэгі і інш. Ставяцца спектаклі для дзяцей: «Па зялёных хвалях акіяна» С.Казлова, «Зайчык-зазнайчык» С.Міхалкова, «Пунсовая кветачка» паводле С.Аксакава, «Чараўнік ізумруднага горада» паводле А.Волкава і інш. У творчасці т-ра значную ролю адыгралі рэжысёры Б.Валадарскі, Я.Вялкаў, А.Дольнікаў, У.Караткевіч, В.Маслюк, Ю.Міроненка, В.Шутаў. У розны час у ім працавалі нар.арт.СССР Я.Палосін, засл. артысты Беларусі Р.Белацаркоўскі (маст. кіраўнік), Ю.Гальперына, А.Даніловіч, Г.Качаткова, Н.Караткевіч, З.Малчанава, А.Раеўскі (рэжысёр), Ю.Труханаў, Н.Фядзяева, С.Яворскі, А.Яфрэменка, засл. арт. Расіі Э.Міхайлава. У складзе трупы (1999): нар.арт. Расіі М.Радзівонаў, засл. арт. Расіі А.Палкін, засл. арт. Башкортастана С.Кліменка, артысты Я.Белацаркоўская, В.Галкін, З.Гурцава, Л.Гурына, А.Дудзіч, Н.Калакустава, Г.Лабанок, А.Печнікава, К.Печнікаў, А.П’янзін, У.Пятровіч, У.Саўчыкаў, Г.Угначова, А.Чарнякова, А.Шапавалава. Рэж. М.Лашыцкі (з 1997), гал. мастак М.Волахаў (1956—98).
Т.В.Пешына.
Да арт.Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Сцэна са спектакля «Тарцюф».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
taki
tak|i
такі;
on jest ~i młody — ён такі малады;
~i sobie — так сабе;
w ~im razie — у такім выпадку;
~a ładna pogoda — такое добрае надвор’е;
co ~iego? — што такое?;
nic ~iego — нічога [такога];
~i sam — такі самы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Перасту́п1 ’парог у хаце’ (віц., Нік. Очерки; Касп.). Ад пераступі́ць, да пера- і ступа́ць (гл.). Лексема супрацьпастаўлена слову парог (< *porgъ), гл.; апошняе ўжывалася для наймення падрубаў: у дзвярной сцяне падруба рабілася з тоўстага (да 50 см таўшчынёй) камля дрэва (параўн. лац.līmen ’парог’ — літ.liemuõ ’ствол дрэва’), каб засцерагчы хату ад пранікнення ў яе свойскіх птушак, земнаводных і інш. гнюсу, снегу, вільгаці, а з хаты — малых дзяцей (Махэк₂, 478). У гэтым выпадку пераступ — мяжа, што аддзяляе сваё ад чужога, добрае ад злога, параўн. польск.przestąpić próg ’выйсці на двор’ > ’выехаць з айчыны’, рус.преступник ’злачынца’. Сюды ж пераступіць ’схадзіць’ (добр., Мат. Гом.).
Перасту́п2, перасту́пнік ’пярэступ, Bryonia alba L.’ (віц., гродз., Кіс.), перастук ’расліна, падобная да хмелю, абвівае платы; у яе корань, як у бульбіны ці бручкі; яго даюць карове ’як спорацца” (каб давала больш малака)’ (ТС), укр.переступень, рус.переступень, uoRbZK. przestąp, чэш.мар.pristup ’тс’. Расліна з’яўляецца чарадзейнай, небяспечнай для розуму і душы. У яе корані знаходзіцца нячыстая сіла — так меркавалі, зыходзячы з формы яе кораня. На сёмы год з кораня выходзіць, выступае д’яблянё, пераходзіць на каго-небудзь (Махэк, Jména, 227). Да пера- і ступаць (гл.), параўн. перастойны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рахма́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не баіцца чалавека; спакойны, нязлосны (пра жывёлін, звяроў). [Сястра] паведамляла, што скаціна вельмі рахманая — дзіця можа падаіць, што малако ў яе густое, як масла.Сабаленка.Самыя наравістыя, самыя няўрымслівыя коні ў .. [каваля] станавіліся рахманыя, .. пакорлівыя.Дубоўка.Мядзведзі былі рахманыя і мірныя, — да пераезду свайго ў пушчу яны доўга жылі ў заапарках.«Беларусь»./уперан.ужыв.Ціхая, рахманая Свіслач калі-нікалі бурна разлівалася вясной.Новікаў.Вецярок такі рахманы, Нібы рунь палёў І травы Прыляцеў ён калыхаць.Жычка.
2. Памяркоўны ў адносінах да іншых; згаворлівы; дабрадушны, лагодны. Сусед мой ціхі быў, рахманы.Лойка.[Мачаха] была вельмі добрая і рахманая, да мяне адносілася як да свайго дзіцяці.В. Вольскі.// Які выяўляе памяркоўнасць, дабрадушнасць; ласкавы. Раптам Загорскі ўбачыў, што добрае, трохі разгубленае ад ціхага замілавання аблічча нібы падсохла і стала жорсткае. Рахманыя вочы востра звузіліся.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dobre
добрае (добрая рэч);
rozgniewać się na dobre — раззлавацца не на жарты;
wszystkiego ~go — усяго добрага;
nie ma tego złego, co by na dobre nie wyszło — няма ліха без дабра;
ach, ty nic ~go — ах, ты, недарэка!; ах, ты, шалапут!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дабро́, ‑а, н.
1. Усё добрае, станоўчае; проціл. зло, ліха. Уяўленні аб дабры і зле так мяняліся ад народа да народа, ад веку да веку, што часта прама супярэчылі адно аднаму.Энгельс.// Удача, поспех. Я табе раю, як прыяцель, які хоча табе дабра.Чорны.Ад ліха ціха і дабра не чуваць.Прыказка.
2. Добрыя справы, учынкі. Шмат дабра потым рабіў Рымша бедным людзям: і грашамі памагаў, і ад ліхіх паноў бараніў.Якімовіч.
3.Разм. Маёмасць, пажыткі. Поўны куфар дабра. □ Былі тут розныя будынкі: Гуменцы, гумны і адрынкі, Хлявы і стайні, і аборы, Дабра, набытку былі горы.Колас.//Іран. Пра што‑н. непрыгоднае, непатрэбнае. Такога дабра не трэба і дарма.З нар.
•••
Не давядзе (не давядуць) да дабрагл. давесці 1.
Не з дабра — не ад добрага жыцця.
Не к дабру — пра тое, што прадказвае нядобрае або можа прывесці да непрыемных вынікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насе́нне, ‑я, м.
1. Зачатак вышэйшых раслін, які складаецца з зародка і абалонкі; семя, зерне. Асноўным кормам вавёркі з’яўляецца насенне елкі і сасны.«Весці».З насення толькі адной шышкі цэлы барак мог бы зашумець на ветры.Ігнаценка.
2.зб. Зерні раслін, прызначаныя для пасеву. Насенне жыта. Пратручваць насенне. □ У новым калгасным гумне гула і пастуквала арфа: перапускалі насенне.Чорны.// Часткі раслін (клубні, цыбуліны і пад.) або цэлыя расліны, прызначаныя для пасеву. Пакінуць бульбы на насенне. □ Выспявала думка сёлетні пасеў канюшыны поўнасцю пакінуць для насення.Асіпенка.
3.перан. Пачатак чаго‑н.; тое, што мае ўплыў, уздзеянне. Падумалася, што і я некалі пасеяў добрае насенне ў сэрцы Уладзіміра.Кавалёў.[Нявідны] поўнаю жменяю сее насенне буры і нянавісці да класавых ворагаў.Колас.
4.перан.Разм. Нашчадкі каго‑н. — Мы дарэмна тут загінем І насення не пакінем, — Кажа большая дачка.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Аб’яднацца на аснове нейкіх падобных адзнак; утварыцца шляхам падбору. Падабраўся калектыў. Падабралася добрая бібліятэка. □ Добрае, дружнае звяно падабралася ў Грышы.Пальчэўскі.
2. Падлезці пад што‑н. Сабака падняў галаву, прыслухаўся і пачаў пысай шукаць гаспадаровага твару. Але твару ён не знайшоў, не мог падабрацца галавой пад кажух.Галавач.Рахманыя вочы востра звузіліся. Пульхная ніжняя губа падабралася пад верхнія зубы.Караткевіч.
3.дакаго-чаго і без дап. Непрыкметна наблізіцца, падкрасціся. Дзед непрыкметна падабраўся кустамі да карнікаў і, высока ўзмахнуўшы дубінай, аглушыў аднаго ў зялёнай касцы.Шчарбатаў.Удваіх і падабрацца да чыгункі лягчэй і ўцячы можна непрыкметна.Новікаў.
4.перан.Разм. Дасягнуць нейкага пункта, узроўню. Хата падабралася пад вокны, і Птах употай цешыцца ёю.Навуменка.
5.Разм. З насцярогай напружыцца, сабрацца. Спачатку .. [Вера] не заўважыла Раміра, адчула толькі востры, пранізлівы позірк чужых вачэй. Уся падабралася.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сваяўство́, ‑а, м.
1. Адносіны паміж людзьмі, якія маюць агульных продкаў. Нябожчыцы матцы Яніны яна даводзілася стрэчнай сястрой, вось і ўсё сваяўство — от так, дзесятая вада на кісялі.Мурашка.Губернатар вырашыў ніколі больш не звязвацца з гэтымі людзьмі. З дваццаці сямі тысяч дваран губерні сем тысяч былі з малодшых іхніх радоў, на розных ступенях сваяўства, ды яшчэ столькі ж залежалі ад іх і глядзелі таму з іхніх рук.Караткевіч.// Адносіны паміж сваякамі тых, хто пажаніўся. [Сабастыян Рамашка:] — І Ганнуся дома, і лякарства дома, і я на яе наглядзеўся, і да вас [Прыбыткоўскіх] завітаў на добрае знаёмства, сваяўство і лад.Чорны.//перан. Падабенства, блізкасць па зместу, прыкметах, уласцівасцях. Першыя мае радкі былі ў простым і непасрэдным сваяўстве з Андрэевымі і на той мове, якою мы гаварылі.Лужанін.
2.зб. Родныя, сваякі; радня. Сабраўшы баравіцкае сваяўство, .. [Пракоп] нечага ўсё шаптаўся са стрыечным братам.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)