ГАЛАСАВЫ́ АПАРА́Т,
сукупнасць анатамічных структур, з дапамогай якіх у чалавека і жывёл з лёгачным дыханнем утвараюцца гукі. Складаецца з галасавых звязак — складкі са злучальнай тканкі на ўнутр. паверхні бакавых сценак гартані. Прамежак паміж імі — галасавая шчыліна. Ва ўтварэнні гукаў удзельнічаюць дыхальныя шляхі (трахея, бронхі), а таксама лёгкія. На адценні гукаў уплываюць глотка, насавая поласць з прыдаткавымі пазухамі, ротавая поласць. Паветра з лёгкіх выходзіць праз галасавую шчыліну, ад гэтага звязкі вібрыруюць і ўтвараюць гукавыя хвалі. Змена шырыні галасавой шчыліны і ступені нацягнутасці галасавых звязак уплывае на вышыню і моц гуку.
т. 4, с. 451
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫГРА́Ф (ад ды... + ...граф),
спалучэнне 2 літар, што ўжываецца для абазначэння на пісьме пэўнага гуку. Уласцівы кірыліцы (Д. «оу» абазначаў просты гук «у»). У помніках старабел. мовы 14—17 ст. ужываліся Д. «кг» на месцы «г» (кгузикъ), «іо» — «ё» (ліонъ), «хв» — «ф» (Тимохвѣй), «дж» (дроджи), «дз» (дзедзіч). Сучаснай бел. мове ўласцівы Д. «дз» і «дж». Спалучэннямі з 2 і больш літар перадаюцца ў некат. зах.-еўрап. сістэмах пісьма зычныя гукі, блізкія да ўсх.-слав. «х», «ч», «ш», «щ» (ням. ch, tsch, sch, schtsch; польск. ch, cz, sz, czcz).
М.Р.Прыгодзіч.
т. 6, с. 274
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦЮ́РЫЧ Георгій Сямёнавіч (н. 5.4.1952, г. Мазыр Гомельскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. і праф. (1998). Скончыў Мазырскі пед. ін-т (1976). З 1987 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па лазернай фотаакустычнай спектраскапіі, крышталяоптыцы, крышталеакустыцы. Распрацаваў фенаменалагічную тэорыю лазернай генерацыі гуку ў гіратропных, магнітаактыўных і інш. асяроддзях.
Тв.:
Определение оптических параметров поглощающих гиротропных кристаллов фотоакустическим методом (разам з Б.В.Бокуцем) // Кристаллография. 1987. Т. 32, вып. 4;
Фотоакустическое преобразование в нелинейных гиротропных кристаллах типа силленита // Журн. технич. физики. 1989. Т. 59, вып. 9.
М.П.Савік.
т. 10, с. 491
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЭ́ВАЛА Гай Муцый (Gaius Mucius Scaevola, літаральна ляўша),
у Стараж. Рыме легендарны герой часоў барацьбы рымлян супраць этрускаў (канец 6 — пач. 5 ст. да н.э.). Паводле падання, юнак Гай Муцый павінен быў прабрацца ў лагер этрускаў і забіць цара Парсену, але быў схоплены. Парсена патрабаваў назваць імёны саўдзельнікаў, пагражаючы юнаку жорсткімі катаваннямі. Жадаючы паказаць, як ён мала баіцца болю і смерці, Муцый сам апусціў правую руку ў агонь і не выдаў ніводнага гуку, пакуль тлела рука. Магчыма, гэта паданне ўзнікла як тлумачэнне прозвішча Сцэвала (Ляўша), замацаванага за галіною роду Муцыяў.
т. 15, с. 311
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОН у музыцы,
1) фізічная характарыстыка муз. гуку, якая ўключае пэўную вышыню, гучнасць, тэмбр.
2) Мера, якая вызначае велічыню інтэрвалу паміж гукамі, роўнага 1/6 актавы. У сучаснай 12-тонавай муз. сістэме найменшая адлегласць паміж гукамі — паўтон.
3) Ступень гукарада, лада, гамы, гук акорда, элемент мелодыі.
4) Характарыстыка слыхавога ўражання ад гучання голасу, муз. інструмента (чысты, фальшывы, роўны, ціхі і інш.).
5) У майстэрзінгераў — мелодыя-мадэль, на якую выконваліся розныя тэксты.
6) У сістэме царк. ладоў — вызначэнне лада (I Т., II Т. і г.д.).
Т.А.Дубкова.
т. 15, с. 486
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАФРА́Н Данііл Барысавіч (13.1.1923, С.-Пецярбург — 1997),
расійскі віяланчэліст. Нар. арт. СССР (1977). Ганаровы чл. Міжнар. акадэміі артыстаў у Рыме (1959). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1950). З 1943 саліст Маскоўскай філармоніі. Яго выкананню былі ўласцівы вытанчанасць, рамант. ўзнёсласць, лірычная адухоўленасць, прыгажосць і пявучасць гуку. Першы выканаўца шматлікіх твораў рас. кампазітараў для віяланчэлі, шэраг з іх прысвечаны яму. Лаўрэат усесаюзных конкурсаў скрыпачоў і віяланчэлістаў (1-я прэмія; Масква, 1937), Міжнар. віяланчэлістаў імя Г.Вігана (1-я прэмія; Прага, 1950). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Літ.:
Ивашкин А. Д.Шафран. М., 1980.
т. 17, с. 393
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
маўчо́к, ‑чка, м.
1. Маўчанне. А дубровы ні слова, Ні паўслова — маўчок. Бялевіч.
2. у знач. вык. Разм. Ні слова, ні гуку (не гаварыць). — Ты, Міхась, толькі — маўчок пра Валю, — сказаў Тарас, прыклаўшы палец да губ. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ру́пар ’труба канічнай формы, якая служыць для ўзмацнення гуку’, ’рэпрадуктар у выглядзе такой трубы’ (ТСБМ). Укр., рус., балг. ру́пор ’тс’, у іншых мовах адсутнічае. Праз рускую, у якой з XVIII ст., з нідэрл. rouper (вымаўляецца [rúper]) < rapen ’крычаць клікаць’ (Чарных, 2, 128).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мадэра́тар
(лац. moderator = які стрымлівае)
прыстасаванне для прыглушэння гуку ў музычных клавішных інструментах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вакалігра́ма
(ад лац. vocalis = гучны + -грама)
графічны паказ амплітудна-частотна-часавых характарыстык гуку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)