це́ча, ‑ы, ж.

1. Пранікненне вадкасці цераз шчыліну, прабоіну. Калі .. [Юрка з дзяўчынаю] праплывалі пад мостам цераз Аку, лодка стукнулася аб бык і дала цечу. Карпаў.

2. Дзірка, прабоіна. Залатаць цечу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляхава́ць ’кіпець, клекатаць’ (пух., Жыв. сл.), круп., бярэз. ляхава́цца, паст. ляхата́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ). З каляхава́ць (уздз.). Гукапераймальныя для перадачы гукаў пры кіпенні вадкасці. Параўн. таксама рус. клокотать.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падо́нкі ’рэшткі вадкасці з асадкамі на дне пасудзіны; дэкласаваныя, разбэшчаныя, злачынныя элементы грамадства’. Суфіксальнае вытворнае ад *падонны < дно (гл.) з Суф. ‑к‑. Другое значэнне — семантычная калька рус. подо́нки.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клі́зма

(гр. klysma = прамыванне)

1) увядзенне ў прамую кішку вадкасці з мэтай лячэння або прамывання;

2) прыбор для ўвядзення вадкасці ў прамую кішку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

по́мпа1

(фр. pompe)

прыстасаванне для падачы куды-н. або адкачвання вадкасці, газаў (напр. пажарная п.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

аса́дак, -дку, м.

1. Дробныя цвёрдыя часцінкі, якія знаходзяцца ў вадкасці і пасля адстойвання асядаюць на дно і сценкі пасудзіны.

А. у растворы.

2. перан. Цяжкае пачуццё, якое застаецца пасля непрыемнай размовы, падзеі і г.д.

Непрыемны а. на душы.

|| прым. аса́дкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́макнуць, -ну, -неш, -не; вы́мак, -кла; -ні; зак.

1. Стаць зусім мокрым.

В. на дажджы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набыць якія-н. уласцівасці, выгляд, паляжаўшы ў вадзе, вадкасці.

Селядзец вымак (стаў менш салёным). Лён вымак.

|| незак. вымака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кран ’прыстасаванне для выпускання вадкасці або газаў’ (ТСБМ, Яруш.). Гал. kraan (там жа, 2, 722). Запазычана праз рус. кран з гал. kraan або ням. Krahn (Шанскі, 2, 8, 370).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВОГНЕНЕБЯСПЕ́ЧНЫЯ РЭ́ЧЫВЫ,

рэчывы, якія лёгка загараюцца пры кароткатэрміновым уздзеянні крыніцы запальвання з нізкай энергіяй (напр., полымя запалкі, іскра). Да вогненебяспечных рэчываў адносяць выбуховыя рэчывы, цэлулоід, сухую драўняную стружку, усе лёгкія на загаранне вадкасці, полістырол, каўчукі і інш. палімеры (гл. таксама Самаўзгаранне).

т. 4, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫЯ́ТАР (ад лац. radio выпрамяняю),

1)у ацяпляльных сетках — прылада сістэм вадзянога і паравога ацяплення. Чыгунныя складаюцца з секцый (адна-, двух- ці шматканальных), па якіх цыркулюе цепланосьбіт — вада або пара. Бываюць таксама стальныя (панэльнага тыпу) і керамічныя (фарфоравыя).

2) Р. рухавіка ўнутранага згарання — прыстасаванне сістэмы ахаладжэння рухавіка, дзе зніжаецца т-ра ахаладжальнай вадкасці. Складаецца з частак: ахаладжальнай (трубчаста-пласціністай ці трубчаста-стужачнай), верхняй (з заліўной гарлавінай) і ніжняй (з кранам для зліву вадкасці).

3) У радыёэлектроніцы — прыстасаванне, што адводзіць цеплату ад паўправадніковых прылад, інтэгральных схем, рэзістараў і інш. Бываюць у выглядзе асобнай (пласціністыя, драцяныя, штырковыя) або апорнай канструкцыі корпуса радыёэлектронных вырабаў.

Радыятары: 1 — сістэма вадзянога ацяплення; 2 — сістэмы вадзянога ахаладжэння аўтамабільнага рухавіка; 3 — штыравы для паўправадніковых прылад.

т. 13, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)