Імерсійныя вадкасці 5/72

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кровазаменныя вадкасці 6/113—114, 474; 7/572; 8/383

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Статыстычная тэорыя вадкасці 2/544

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КРОВАЗАМЕ́ННЫЯ ВА́ДКАСЦІ, кровазаменнікі,

фармакалагічныя, лекавыя сродкі, якія прызначаны для папаўнення дэфіцыту крыві ў арганізме. Выкарыстоўваюцца для рэканструкцыі і выканання фізіял. функцый крыві, атрымання самастойнага лекавага эфекту. Падзяляюцца на прыродныя і сінт.; гемадынамічныя (процішокавыя) — на аснове жэлаціны, крухмалу, плазмы і бялкоў крыві, сярэднемалекулярнага дэкстрану; гемарэалагічныя — на аснове крухмалу, нізкамалекулярнага дэкстрану; дэзінтаксікацыйныя — на аснове полівінілпіралідону, полівінілавага спірту; рэгулятары кіслотна-шчолачнага і водна-салявога стану — салявыя растворы, прэпараты на аснове шмататамных спіртоў, прэпараты і растворы глюкозы; вадкасці, якія павышаюць кісларод-транспартную функцыю крыві — прэпараты і растворы гемаглабіну, крыві і эрытрацытаў; поліфункцыянальныя, на аснове сярэднемалекулярнага дэкстрану — неарандэкс і рондферын (распрацаваны і вырабляюцца на Беларусі). Да К.в. адносяць таксама прэпараты для парэнтэральнага харчавання на аснове амінакіслот, прадуктаў гідролізу бялкоў плазмы крыві, растворы глюкозы, тлушчавыя эмульсіі.

У.​Н.​Гапановіч.

т. 8, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЭМНІЙАРГАНІ́ЧНЫЯ ВА́ДКАСЦІ, сіліконавае масла,

арганасілаксанавыя алігамеры ці палімеры з невысокай малекулярнай масай, якія захоўваюць цякучасць у шырокім дыяпазоне тэмператур (ад -135 да 250—300 °C). К.в. бясколерныя, характарызуюцца гідрафобнасцю, хім. інертнасцю, адносна малым змяненнем вязкасці пры змене т-ры, высокімі сціскальнасцю, тэрмічнай (240—350 °C) і тэрмаакісляльнай (150—300 °C) стабільнасцю, добрымі дыэлектрычнымі ўласцівасцямі. Выкарыстоўваюць у якасці гідраўлічных вадкасцей, гідрафабізатараў, змазак і інш. Гл. таксама Крэмнійарганічныя палімеры.

т. 8, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗМА́ЗАЧНА-АХАЛАДЖА́ЛЬНЫЯ ВА́ДКАСЦІ,

шматкампанентныя сістэмы, якія выкарыстоўваюць пры апрацоўцы металаў рэзаннем або ціскам. Прызначаны для змазкі і ахаладжэння металаапрацоўчых інструментаў і дэталей, адначасова змяншаюць знос інструментаў, павышаюць дакладнасць апрацоўкі дэталей, засцерагаюць абсталяванне і дэталі ад карозіі, паляпшаюць санітарна-гігіенічныя ўмовы працы.

Паводле складу адрозніваюць вадкія сумесі нафтапрадуктаў (газа, нафтавае масла) з масларастваральнымі паверхнева-актыўнымі рэчывамі (ПАР) і інш. прысадкамі, водныя растворы электралітаў (соды, нітрату натрыю і інш.) у сумесі з арган. ПАР, эмульсолы (3—10%-ныя водныя эмульсіі індустр. масел з дабаўкамі ПАР і інш прысадак). Найб. пашыраны эмульсолы, якія выкарыстоўваюць пры ўсіх аперацыях апрацоўкі металаў, а таксама для абястлушчвання дэталей, пры тлушчаванні скуры, замасліванні шэрсці і інш.

Л.​М.​Скрыпнічэнка.

т. 7, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хвалі на паверхні вадкасці

т. 16, с. 570

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ва́дкасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. ва́дкасць ва́дкасці
Р. ва́дкасці ва́дкасцей
ва́дкасцяў
Д. ва́дкасці ва́дкасцям
В. ва́дкасць ва́дкасці
Т. ва́дкасцю ва́дкасцямі
М. ва́дкасці ва́дкасцях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бо́зэ-ва́дкасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. бо́зэ-ва́дкасць бо́зэ-ва́дкасці
Р. бо́зэ-ва́дкасці бо́зэ-ва́дкасцяў
бо́зэ-ва́дкасцей
Д. бо́зэ-ва́дкасці бо́зэ-ва́дкасцям
В. бо́зэ-ва́дкасць бо́зэ-ва́дкасці
Т. бо́зэ-ва́дкасцю бо́зэ-ва́дкасцямі
М. бо́зэ-ва́дкасці бо́зэ-ва́дкасцях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фе́рмі-ва́дкасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. фе́рмі-ва́дкасць фе́рмі-ва́дкасці
Р. фе́рмі-ва́дкасці фе́рмі-ва́дкасцяў
фе́рмі-ва́дкасцей
Д. фе́рмі-ва́дкасці фе́рмі-ва́дкасцям
В. фе́рмі-ва́дкасць фе́рмі-ва́дкасці
Т. фе́рмі-ва́дкасцю фе́рмі-ва́дкасцямі
М. фе́рмі-ва́дкасці фе́рмі-ва́дкасцях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)