Ліцца, цячы струменямі. Маленькія, кволыя, ледзь заметныя ў пачатку, струменяцца .. [ручаі], як слёзы, па твары зямлі тоненькімі пакручастымі рысачкамі.Колас.Нават рэчка каля моста, дзе берагі яе густа зараслі арэшнікам, разамлела ад сонца і, стомленая, ледзь-ледзь струменілася.Сіўцоў.Салдат адскочыў убок; ён падняў уверх левую руку, па кісці якой струменілася свежая кроў.Якімовіч.//перан. Пашырацца, разыходзіцца струменямі (пра паветра, святло, пах і пад.). Не ад цяпла, якое шчодра струменілася з расчыненых дзверцаў грубкі, а ад тых добрых слоў, што казаў дзед Сопат, цяплела, грэлася, як пры невідочным агні, Галіна душа.Сабаленка.І Ружу песціў асцярожна вецярок, І ад яе струменіўся духмяны тонкі водар.Валасевіч./упаэт.ужыв.Струменіўся бляск вялікіх чорных вачэй.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БАБЫ́НІЧЫ,
возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 15 км на ПдЗ ад Полацка. Пл. 0,6 км², даўж. 1,87 км, найб.шыр. 0,43 км, найб.глыб. 5 м, даўж. берагавой лініі 4,5 км. Пл. вадазбору 67,5 км².
Схілы катлавіны выш. да 40 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на ПнЗ і З сплавінныя. Дно плоскае, мелкаводдзе пясчанае, глыбей сапрапелістае. Моцна зарастае да глыб. 2,5 м. Праз возера цячэ р. Быстрыца. Злучана пратокай з воз. Бабына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ДЭНСКАЕ ВО́ЗЕРА
(Bodensee),
у Еўропе, на мяжы Германіі, Швейцарыі і Аўстрыі. Размешчана на выш. 395 м. Пл. 538 км². Даўж. каля 63 км, шыр. 14 км, глыб. да 252 м. На ПнЗ разгаліноўваецца на 3 адасобленыя часткі (Іберлінгенскае, Ніжняе і Цэлерскае азёры). Запаўняе тэктанічную ўпадзіну, апрацаваную стараж. ледавіком. Берагі пераважна плоскія, узвышаныя, на ПдУ — высокія, скалістыя. Праз Бодэнскае возера цячэ р. Рэйн. Назіраюцца сейшы. Суднаходства, паромная пераправа. На берагах буйныя гарады і курорты: Констанц, Фрыдрыхсгафен, Ліндаў (Германія), Брэгенц (Аўстрыя). Запаведнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 6 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,21 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 460 м, найб.глыб. 5,1 м. Пл. вадазбору каля 1 км².
Схілы катлавіны разараныя, на У і ПнУ пад лесам і хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі сплавінныя. У цэнтры невял. востраў. Зарастае да глыб. 4 м; у флоры рэдкі для Беларусі від — наяда марская. На ПдЗ злучана ручаём з воз. Ясна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУНЁВА,
возера ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мнюта. Пл. 0,49 км², даўж. 0,97 км, найб.шыр. 0,6 км, найб.глыб. 11,8 м, даўж. берагавой лініі 2,7 км. Пл. вадазбору 1,4 км². Схілы выш. да 4 м, на ПдУ да 10—11 м. Берагі нізкія, пясчаныя і галечныя, на Пн і ПнУ тарфяністыя, дно пясчанае, глыбей за 2 м глеістае. Злучана меліярац. каналам з воз. Пліса. На зах. і паўн.-зах. схілах крыніцы грунтавых водаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́НЬКАВА ВО́ЗЕРА,
у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нехрысць, за 33 км на ПнУ ад г. Глыбокае. Пл. 0,51 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 290 м, найб.глыб. 43,3 м (3-е па глыбіні на Беларусі), даўж. берагавой лініі 4,84 км. Пл. вадазбору 4,4 км². Схілы катлавіны выш. 20—30 м, вельмі стромкія, пад хмызняком. Берагі супадаюць са схіламі. Мелкаводдзе вузкае. Дно да глыб. 6—10 м пясчанае, потым глеістае. Шырыня паласы расліннасці да 25 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЧА,
рака ў Лагойскім і Мінскім р-нах Мінскай вобл., у бас.р. Дняпро. Даўж. 40 км. Пл. вадазбору 297 км². Пачынаецца на ПнЗ ад в. Селішча Лагойскага р-на, цячэ па Мінскім узв., на рацэ вадасх.Вяча. Даліна трапецападобная, шыр. 200—300 м. Схілы спадзістыя і сярэдне стромкія, выш. каля 2,5 м. Берагі нізкія, спадзістыя. Пойма шыр. 50—100 м. Рэчышча звілістае, ад вусця на 13 км каналізаванае і часткова абвалаванае. Цячэ ў зонах адпачынку Вяча і Мінскае мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗІ́ШЧА, Неграза,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ладасна, за 16 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,8 км², даўж. 2,39 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 3,4 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Пл. вадазбору 8,3 км². Схілы катлавіны выш. 6—8 м, разараныя. Берагі пясчаныя, выш. да 0,6 м, на З сплавінныя. На З прылягае хмызняковае балота. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей за 2 м дно сапрапелістае. Зарастае. На Пн выцякае ручай у воз. Ладасна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЎЯ,
рака ў Іўеўскім р-не Гродзенскай вобл. Беларусі і ў Літве, правы прыток Нёмана. Даўж. 100 км (у межах Беларусі 68 км). Пл. вадазбору 1680 км². Пачынаецца на паўд.-зах. схілах Ашмянскага узв. Шальчынінкскага р-на Літвы. Асн. прытокі: Клява, Якунька, Апіта, Жыжма. Даліна выразная. Пойма лугавая, шыр. 100—900 м. Рэчышча звілістае, на асобных участках каналізаванае. Берагі стромкія. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,6 м³/с. На левым беразе ў в. Жамыслаўль Іўеўскага р-на помнік прыроды — Жамыслаўскі ясень.