Гандо́ла ’гандола’ (БРС). Рус. гондо́ла, укр. гондо́ла ’тс’. Першакрыніцай запазычання з’яўляецца іт. gondola, якое трапіла ў рус. мову яшчэ ў Пятроўскую эпоху. Адтуль, здаецца, лексема пранікла ў бел. і ўкр. мовы. Гл. Фасмер, 1, 436. Падрабязна аб гісторыі слова Шанскі, 1, Г, 126–127.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гара́ны ’невялікія горкі, узгоркі’ (Яшкін). Няясна. Магчыма, адносіцца да гара (гл.), але суфіксацыя ‑ан‑ не вельмі зразумелая (параўн. яшчэ ў рус. мове не вельмі яснае города́н ’агарод?’; гл. СРНГ, 7, 57; з бел. мовы Сцяцко (БЛ, 1978, 12, 46) прыводзіць буда́н як утварэнне ад буда).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́ці ’штаны’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. gacie (а гэта да прасл. *gatji ’тс’; усх.-слав. форма — *gači; параўн. Трубачоў, Эт. сл., 6, 106–108). Гл. га́шнік. Параўн. яшчэ ст.-бел. кгачи, кгати ’порткі, нагавіцы’ (засведчана з XVI ст.) < польск. gacie (Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́гат ’гогат’ (БРС, Касп., Нас.), гагата́ць. Параўн. рус. го́гот, гогота́ть, укр. гогота́ти, гоготі́ти, польск. gogotac і г. д. Гукапераймальнае ўтварэнне. Падрабязны агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 6, 195–196. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 425; Траўтман, 74; Бернекер, 1, 319; Шанскі, 1, Г, 114.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Магні́т ’цела, якое мае ўласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя, стальныя прадметы і адштурхоўваць некаторыя іншыя’ (ТСБМ, Бяльк.). Запазычана праз рускую або яшчэ праз ст.-рус. мову са ст.-грэч. λίθος Μαγνῆτις ’камень з г. Магнезія’, ст.-рус. магнитъ камень (Праабражэнскі, 1, 500; Фасмер, 2, 556).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баго́н ’высокае месца’ (мінск. абл.; Талстой, Геогр., 155). Талстой (там жа, 155–156) лічыць, што тут вынік семантычнага працэсу развіцця па прынцыпу «верх» ⟷ «ніз», г. зн. «багна» → «ўзгорак». Гл. яшчэ (Талстой, там жа, 98–103, 161) рад падобных семантычных паралелей на прыкладзе іншых тэрмінаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Базіліка ’расліна Acinos Moench. arvensis, душыца палявая’ (Кіс.). Параўн. рус. базилик Ocimum basilicum’, базилика ’Clinopodium’, укр. базилик ’Calamintha Clinopodium’, чэш. (ст.) bazylika ’Ocimum basilicum’ і г. д. Крыніцай гэтых назваў з’яўляецца лац. basilicum (< грэч. βασιλικόν ’каралеўскі’, гл. Махэк₂, 49). Параўн. яшчэ Мяркулава, Очерки, 138, 140.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балванець ’ледзь віднецца’ (Інстр. лекс.). Рус. дыял. (дан. і зах.) балване́ть, болване́ть ’світаць; ледзь віднецца’, укр. боввані́ти ’ледзь віднецца’. Усх.-слав. утварэнне ад *bъlvanъ ’балван, грамада і да т. п.’ Беларуская форма выклікае сумненне, бо яўна нефанетычная. Запазычанне? Гл. яшчэ Мартынаў, Зб. Крапіве, 211.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бандэро́ль. Рус. бандеро́ль (з XVIII ст.), укр. бандеро́ль. Запазычанне (бел. і ўкр. праз рус. мову) з франц. banderole ’вымпел, перавязь’ (< італ.). Шанскі, 1, Б, 32. Бел. слова запазычана з рус. яшчэ ў дакастрычніцкі перыяд (гл. Крамко, Гіст. мовы, II, 144–145, там і абгрунтаванне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баро́к ’могілкі’ (ДАБМ, 914). Відавочна, сюды ж баро́к ’назва ўчастка лесу’ (Янк. Мат.). Гл. яшчэ Яшкін. Памяншальнае ад бор (першапачаткова ’могілкі ў бары’; могілкі нярэдка бываюць сярод хвойных дрэў). Параўн. рус. дыял. (ноўгарад.) боро́к ’могілкі’ (гл. СРНГ, 3, 114, там і меркаванні наконт этымалогіі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)