ЧА́ШЧЫН Вадзім Леанідавіч (24.1.1949 г. Барабінск Новасібірскай вобл., Расія — 3.8.2003),
бел.вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі. Д-рхім.н. (1986). Скончыў Томскі політэхн.ін-т (1971). З 1974 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 1979 заг. лабараторыі, у 1989—99 нам. дырэктара, адначасова ў 1986—92 дырэктар доследнай вытв-сці). Навук. працы па даследаванні структуры і функцыі цытахром Р450-залежных сістэм біясінтэзу стэроідных гармонаў. Устанавіў першасную структуру шэрагу ферадаксінаў, распрацаваў навук. асновы і тэхналогіі вытв-сці радыедыягнастычных пабораў для медыцыны. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.: Молекулярная организация холестерингидроксилирующего цитохрома Р-450 митохондрий коры надпочечников. Хим. модификация бифункциональными реагентами... (у сааўт.) // Биоорган. химия. 1984. Т. 10, № 11; Иммунохимическое исследование холестерингидроксилирующей системы: Топология и стехиометрия компонентов электрон-транспортной цепи в митохондриальной мембране (у сааўт.) // Биол. мембраны. 1987. Т. 4, №10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНЫ Гарымір Гарыміравіч (н. 22.1.1923, г. Камянец-Падольскі Хмяльніцкай вобл., Украіна),
расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад.Рас.АН (1981, чл.-кар. 1962). Скончыў Маскоўскі ун-т (1949). У 1949—57 у Цэнтр. ін-це авіяц. маторабудавання. З 1959 у НДІ механікі Маскоўскага ун-та (з 1960 дырэктар). Навук. працы па тэарэт. і прыкладной аэрадынаміцы вял. скарасцей, тэорыі дэтанацыі і гарэння. Развіў тэорыю пагранічнага слоя з паверхняй разрыву ўнутры яго, прапанаваў метад інтэгравання ўраўненняў газавай дынамікі для патокаў з моцнымі ўдарнымі хвалямі. Распрацаваў метады разліку патокаў газу ў каналах пры наяўнасці франтоў гарэння. Дзярж. прэміі СССР 1972, 1978.
Тв.:
Течение газа с большой сверхзвуковой скоростью. М., 1959;
Теория сверхзвуковых течений газа // Механика в СССР за 50 лет. М., 1970. Т. 2;
Теоретическое и экспериментальное исследование аэродинамических характеристик пространственных тел. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАГІНЯ́Н Альберт Сямёнавіч (14.7.1934, г. Армавір Краснадарскага краю, Расія — 20.8.2000),
бел.вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1988). Акад.Бел. (з 1992 віцэ-прэзідэнт) і Міжнар. інжынерных акадэмій. Засл. дз. нав. Беларусі (1985). Засл. вынаходнік Беларусі (1980). Скончыў ін-тс.-г. машынабудавання (г. Растоў-на-Доне, 1957). З 1957 на прадпрыемствах выпрабавальных машын (г. Армавір). З 1973 дырэктар — гал. канструктар Гомельскага СКБ сейсмічнай тэхнікі. З 1986 рэктар Гомельскага тэхн. ун-та. Навук. працы па тэорыі імпульсных і вібрацыйных крыніц сейсмічных сігналаў, распрацоўцы і ўкараненні сейсмаразведачнай і вымяральнай тэхнікі, гідраўлікі.
Тв.:
Исследования несущей способности гидростатических опор высокоскоростных цилиндров вибростендов (разам з В.А.Буцько) // Трение и износ. 1996. Т. 17;
№2;
Бороться и искать... // Изв. Бел. инженерной академии. 1996. №1;
Электрогидравлические усилители. Гомель, 2001 (разам з У.В.Балоцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНЬКО́ Георгій Георгіевіч (н. 1.7.1936, г. Навагрудак Гродзенскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне дзіцячай неўралогіі; заснавальнік навукова-практычнай школы дзіцячых неўролагаў Беларусі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1985). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Гал. дзіцячы неўролаг Беларусі (1970—2002). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1958). З 1965 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1973 нам. дырэктара па навук. рабоце). З 1980 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (у 1987—99 прарэктар па лячэбнай рабоце). У 1997—2002 старшыня вучонага мед. савета Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па гіперкінезах, эпілепсіі; стварыў (з А.У.Руцкім) новы кірунак у дзіцячай неўралогіі і артапедыі па спалучаных і ўзаемазвязаных пашкоджаннях.
Тв.:
Генерализованный тик (болезнь Жиль де ля Туретта) у детей и подростков. Мн., 1979;
Энциклопедия детского невролога. Мн., 1993 (у сааўт);
Эпилепсия у детей: классификация, диагностика, лечение. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПІ́РА Барыс Міронавіч (н. 20.3.1930, в. Журавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1990), праф. (1991). Акад.Міжнар. акадэміі інфарм. працэсаў і тэхналогій (1996). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1995). Бацька С.Б.Шапіры. Скончыў Гомельскі педінстытут (1953). Настаўнічаў. З 1963 старшыня калгаса ў Любанскім р-не. У 1973—2002 заг. сектара, заг. аддзела Бел.НДІагр. эканомікі. Навук. працы па праблемах с.-г. вытв-сці, рэфармавання АПК Беларусі.
Тв.:
Резервы эффективности использования техники. Мн., 1980;
Организация труда в условиях индустриализации сельскохозяйственного производства. Мн., 1982;
Коллективный подряд в агропромышленном комплексе. Мн., 1985;
Коллективный подряд и арендные отношения в сельском хозяйстве. Мн., 1989;
Агропромышленный комплекс в условиях перехода к рынку. Мн., 1997 (у сааўт.);
Основные направления реформирования сельскохозяйственных предприятий // Весці Акадэміі агр. навук Рэспублікі Беларусь. 1999. № 4;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПІ́РА Сямён Барысавіч (н. 17.6.1961, в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1999), Акад.Міжнар. акадэміі інфарм. працэсаў і тэхналогій (2000), чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (1997). Сын Б.М.Шапіры. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1983). З 1983 на гасп. рабоце ў АПК Беларусі, з 1989 старшыня калгаса ў Дзяржынскім р-не. З 1999 нач.Гал. ўпраўлення эканомікі, з 2002 дырэктар Дэпартамента эканомікі Мін-ва сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах кіравання і рэфармавання АПК Беларусі ва ўмовах рыначнай эканомікі.
Тв.:
Управление в агропромышленном комплексе при рыночных отношениях. Мн., 1998;
Основы управления аграрным сектором в условиях рынка: (Теория, методология и практ. рекомендации). Мн., 1999;
Механизм рыночного развития агропромышленного комплекса Беларуси. Мн., 2000 (у сааўт.);
Реформирование агропромышленного комплекса. Мн., 2002 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПА́АР (Spaar) Дзітар (н. 21.9.1933, в. Зальца каля г. Нордгаўзен, Германія),
нямецкі вучоны ў галіне с.-г.навук.Д-рс.-г.н. (1964), праф. (1968). Правадз.чл. Акадэміі с.-г. навук ГДР (1972), замежны чл. УАСГНІЛ (1982), Польскай АН (1988), Рас. акадэміі с.-г. навук (1990), Агр.АН Беларусі (1996). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1958). З 1970 дырэктар Ін-та фітапаталогіі (г. Ашэрслебен). З 1977 віцэ-прэзідэнт, з 1987 прэзідэнт Акадэміі с.-г. навук ГДР. З 1991 дырэктар Берлінскай арг-цыі па сельскай гаспадарцы. Навук. працы па вірусных і бактэрыяльных хваробах раслін Еўропы, раслінаводстве асн.с.-г. культур.
Тв.:
Рус.пер. — Бактериозы культурных растений: Справ. кн.М., 1980 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПАКО́ЎСКІ Мікалай Іванавіч (5.4.1940, в. Ботава Пінскага р-на Брэсцкай вобл. — 12.1.2001),
бел.вучоны ў галіне хірургіі і геранталогіі. Д-рмед.н. (1994). Чл.Рас.АМН (з 1995), чл.-кар.Міжнар. акадэміі геранталогіі (з 1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1963). У 1963—65 гал. ўрач Парахонскай бальніцы (Брэсцкая вобл.). З 1968 у 6-й клінічнай бальніцы Мінска, з 1971 у Мінскай абл. клінічнай бальніцы. Навук. працы па хірург. лячэнні пасляаперацыйных вентральных грыж, пластыцы дэфектаў пярэдняй брушной сценкі.
Тв.:
Электраміяграфічны аналіз стану мышцаў пярэдняй брушной сценкі ва ўмовах дублікатуры прамых мышцаў жывата (разам з Г.Ф.Малюковічам) // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1989. № 4, Морфофункциональная оценка эффективности хирургической пластики передней брюшной стенки при миопексии ( разам з Л.Я.Бойка, Я.Т.Валадзько) // Эмбриологические и экспериментально-морфологические аспекты структурно-функциональных взаимоотношений в организме. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮШКЕ́ВІЧ Тадэвуш Пятровіч (н. 23.8.1943, г.п. Лагішын Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1992), праф. (1993), Акад.Бел.інж. акадэміі (2003). Засл. трэнер Беларусі (1988). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1969). Настаўнічаў. З 1966 у Бел. акадэміі фіз. культуры (у 1978—88 заг. кафедры, з 1993 прарэктар). Навук. працы па тэорыі і практыцы аздараўленчай фіз. культуры, навук.-метадычных асновах сістэмы шматгадовай падрыхтоўкі спартсменаў.
Тв.:
Спринт. Мн., 1977 (разам з В.Р.Алабіным);
Оздоровительный бег. Мн., 1985;
Применение технических средств в обучении и тренировке спортсменов. Мн., 1987 (разам з В.В.Васюк, В.А.Буланавым);
Тренажеры в спорте. Мн., 1989 (разам з Васюк, Буланавым);
Легкая атлетика. Мн., 1992 (разам з Э.П.Пазюбанавым);
Методика тренировки в легкой атлетике. Мн., 1994 (разам з В.А.Сакаловым, Пазюбанавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КУШАЎ Барыс Іванавіч (н. 2.2.1932, Мінск),
бел.вучоны ў галіне экалогіі і радыеэкалогіі раслін. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-рбіял.н. (1980), праф. (2002). Засл. дз. нав. Беларусі (2002). Скончыў БДУ (1956). З 1961 у Ін-це біялогіі АНБССР. З 1963 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі (з 1978 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях рэакцыі расл. арганізмаў на біятычныя і абіятычныя фактары навакольнага асяроддзя, узаемаадносінах дрэвавай і травяністай расліннасці ў фітацэнозах, заканамернасцях назапашвання радыенуклідаў у расл. тканках.
Тв.:
Исследование растений и почв: Эколого-физиол. методы. Мн., 1988;
Радиоактивное загрязнение растительности Беларуси (в связи с аварией на Чернобыльской АЭС). Мн., 1995 (у сааўт.). Экологические, медико-биологические и социально-экономические последствия катастрофы на ЧАЭС в Беларуси. Мн., 1996 (у сааўт.);