бел. вучоны ў галіне экалогіі і радыеэкалогіі раслін. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-рбіял.н. (1980), праф. (2002). Засл. дз. нав. Беларусі (2002). Скончыў БДУ (1956). З 1961 у Ін-це біялогіі АНБССР. З 1963 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі (з 1978 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях рэакцыі расл. арганізмаў на біятычныя і абіятычныя фактары навакольнага асяроддзя, узаемаадносінах дрэвавай і травяністай расліннасці ў фітацэнозах, заканамернасцях назапашвання радыенуклідаў у расл. тканках.
Тв.:
Исследование растений и почв: Эколого-физиол. методы. Мн., 1988;
Радиоактивное загрязнение растительности Беларуси (в связи с аварией на Чернобыльской АЭС). Мн., 1995 (у сааўт.). Экологические, медико-биологические и социально-экономические последствия катастрофы на ЧАЭС в Беларуси. Мн., 1996 (у сааўт.);