зглу́хнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Заціхнуць, заглухнуць. Князь стаіць, князь маўчыць, жуда, помста б’е з воч; Гулі зглухлі: ні жартаў ні смеху... Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каўтану́ць і каўтну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр.

Абл. Глынуць. Славік выпіў, паморшчыўся, быццам воцату каўтнуў. Шамякін. [Сымон] сутаргава каўтануў паветра. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е́здзіцца, ‑дзіцца; безас. незак., каму.

Разм. Пра ўмовы язды, паездкі. — Вярнуўся мой вандроўнічак! — радасна сустрэла бабка Параска настаўніка: — Ну, як жа вам ездзілася? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завіну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Абл. Закруціць ​1, загарнуць у што‑н. [Фурман] завінуў грошы ў анучку, схаваў у кішэню. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папакпі́ць, ‑кплю, ‑кпіш, ‑кпіць; зак., з каго-чаго.

Разм. Кпіць доўга, неаднаразова. Пасля гэтага здарэння ну і папажартавалі, папакпілі з дзядзькі вясковыя веселуны! Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хіхі́кнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

Абазвацца смяшком. Хтось у натоўпе хіхікнуў, але на яго цыкнулі кабеты і ён адразу ж змоўк. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціскану́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да ціскаць (у 1, 2 і 4 знач.), ціснуць ​1 (у 1, 2, 4–8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разго́н

1. разго́н, -ну м.;

2. (разбег) разго́н, -ну м., разбе́г, -гу м.;

3. плот., портн. клін, род. клі́на м.;

с разго́на (у) з разго́ну (разбе́гу);

в разго́не у разго́не;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удружи́ть сов., разг.

1. удружы́ць;

2. ирон. удружы́ць, узы́чыць, зрабі́ць ла́ску;

ну и удружи́л он мне свои́м непро́шенным непро́шеным вмеша́тельством ну і ўдружы́ў (зрабі́ў ла́ску) ён мне сваі́м няпро́шаным умяша́ннем.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стусі́на, ‑ы, ж.

Разм. Прут, дубец. Пакручваючы над жывёлінамі стусінай, я раз-пораз пакрыкваў на іх: «Цоб, цабе!» Сабаленка. // Гібкае пугаўё. [Адзін дзядзька:] — Нехта пугу з сядзення выцягнуў. І такая ж была пуга, каб ён не спажыў яе! Стусіна, у краме куплена. Чорны. // перан. Пра высокага тонкага чалавека. Ну, ну... сам ты трыбунал, бачыш, як пагладзеў, а быў, як стусіна, — пажартавала байчэйшая. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)