zurückversetzen

1. vt вярта́ць (каго-н. у мінулы стан)

2. ~, sich у ду́мках перано́сіцца ў міну́лае;

sich in die Kíndheit ~ вярну́цца ду́мкамі ў дзяці́нства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мо́дус вівэ́ндзі

(лац. modus vivendi = спосаб жыцця)

1) часовы дагавор па якім-н. міжнародным пытанні, заключаны бакамі ў разліку на яго канчатковае ўрэгуляванне ў наступным;

2) фактычны стан адносін, які прызнаецца зацікаўленымі бакамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пара́ліч

(рус. паралич, ад гр. paralysis = расслабленне)

1) хвароба, якая пазбаўляе той або іншы орган цела здольнасці рухацца, дзейнічаць (параўн. парэз);

2) перан. стан бяздзейнасці, страта здольнасці выконваць свае функцыі (напр. п. чыгункі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

туале́т

(фр. toilette, ад toile = палатно)

1) убранне, адзенне (напр. модны т.);

2) прывядзенне ў належны стан свайго выгляду (умыванне, адзяванне, прычэсванне);

3) столік з люстэркам, за якім прычэсваюцца і інш.;

4) прыбіральня.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Недаўме́ць ’не разумець, недамысліваць’ (Мат. Маг.), недаўмі́ць ’недадумаць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Сюды ж недаўменне ’здзіўленне, стан нерашучасці як вынік неразумення’ (ТСБМ), рус. маск. недоуме́ть ’не здолець, дрэнна зрабіць што-небудзь’. З не і даўме́ць ’дапяць, уразумець’, да ум ’розум’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачуча́ць ’прыводзіць у стан свядомасці пасля амярцвення’ (Нас.), ачуча́цца, ачу́чывацца ’прыходзіць у прытомнасць’ (Нас.), рус. смал. очуча́ть, ц.-слав. ощущать ’адчуваць’ з ст.-слав. оштоуштати, польск. ocucać ’прыводзіць у прытомнасць’. Гл. ачуціць, параўн. Фасмер, 3, 180; Праабражэнскі, 1, 673 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плёскі ’пляскаты’ (Шат.; смарг., пух., чэрв., Сл. ПЗБ; сміл., Стан.), плескачы ’плоскі’ (ТС), плёсклая (жывёла) ’схуднелая’ (драг., ЛА, 1). Да плоскі (гл.), якое змянілася пад уплывам польск. plaski, plas kąty, што ад першаснага plask ’плоская ніжняя паверхня далоні’ (Банькоўскі, 2, 599).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прапазы́ка ’прапанова’ (Др.-Падб.). Няма ў іншых слав. мовах. Відаць, аўтарскі наватвор ад *прапазычыць (гл. зычыць, пазыка) або ад прапазыцыя (гл.) шляхам замены фіналі на прадуктыўны суф. ‑к‑a* параўн. характэрныя для народнай мовы станіка (< станцыя). паліца (< паліцыя) і пад. (Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́хапкам, пры́хапком, пры́хопком, пры́хапкамі, пры́хапкамы, прі́хапкамі, прыхопкамі ’рабіць што-небудзь у вольную часіну, урыўкамі, прыхваткамі’ (бых., Янк. 3.; Мат. Гом.; ашм., Стан.; Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 5), укр. приха́пком, при́хапцем, при́хапці ’ўрыўкамі’; ’спехам’, Тв. скл. назоўніка *прыхапак < прыхапіць < хапіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расаха́ты ’з раздвоеным ствалом, вілаваты (пра дрэва, сук)’, ’рагаты, з галіністымі рагамі (напрыклад, пра лася)’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), расаха́ты, россоха́ты, росо́ховаты ’галінасты, раскідзісты’ (ашм., Стан.; ЛА, 5), расаха́ты ’раскудлачаны’ (астрав., Сл. ПЗБ), росохова́ты ’з разгалінаваннем’ (ТС). Утварэнне ад *rozsoxa (гл. расо́ха).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)