1) мужчынскі голас сярэдняга рэгістру (паміж басам і тэнарам). Дыяпазон A — as1. Вылучаюць лірычны барытон, больш мяккі і рухомы, бліжэй да драм.тэнара, і драматычны барытон, больш мужны і моцны, бліжэй да баса.
2) Басовы струнны смычковы інструмент сям’і віёлаў з 6—7 асноўнымі і 7—20 (і болей) рэзаніруючымі струнамі (выкарыстоўваліся і для ігры шчыпком).
3) Духавы медны муштучны інструмент з сям’і шырокамензурных вентыльных духавых інструментаў (саксгорнаў і інш.).
4) Абазначэнне разнавіднасцяў у сем’ях духавых інструментаў (напр., саксафон-барытон, барытонавы габой і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАНО́ЧКІ,
1) аркестравы ўдарны самагучальны муз.інструмент. Складаецца з 25—32 храматычна настроеных метал. пласцінак, размешчаных у 2 рады ў пляскатай скрыні; верхні рад адпавядае чорным клавішам фартэпіяна, ніжні — белым. Дыяпазон залежыць ад колькасці пласцінак. Гук здабываецца ўдарамі 2 метал. (радзей драўляных) малаточкаў або пры дапамозе клавіятуры фартэпіяннага тыпу.
2) Стараж.інструмент тыпу малога звона (выш. да 15—20 см). Вядомы ў культавых рытуалах (у краінах Лац. Амерыкі, Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі, далёкаўсх. рэгіёна) і побыце (пастухоўскім, школьным), у паштовай службе. У Расіі найб. вядомы валдайскія З. (ямшчыцкія, паддужныя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЕ́ЙКА,
1) інструмент для правядзення прамых ліній на плоскасці і выканання некаторых вымярэнняў. Чарцёжная Л. для правядзення паралельных ліній наз.рэйсшынай (бывае Т-падобная і механізаваная, з сістэмай ролікаў і нітак), для правядзення крывых ліній — лякала (гл. таксама Чарцёжна-канструктарская тэхніка).
2) Л. праверачная — стальная або чыгунная, для праверкі прамалінейнасці паверхняў дэталей станкоў, машын і інш.Даўж. да 4 м.
3) Лічыльны інструмент для інж. вылічэнняў — лагарыфмічная лінейка.
4) Шматмесны адкрыты конны экіпаж з падоўжнай перагародкай, у якім пасажыры сядзяць бокам да напрамку руху; гар. транспарт у 19 ст. ў Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІСГАРМО́НІЯ, гармоніум (ням. Fisharmonium ад грэч. physa мех + гармонія),
клавішны муз.інструмент. Стваральнікам лічаць француза Г.Ж.Грэнье (1810), названа Ф. венскім майстрам А.Хёкелем (1818), які ўдасканаліў інструмент. Знешне нагадвае невял. піяніна. Гук узнікае ў выніку вібрацыі свабодна праскокваючых метал. язычкоў пад паветраным струменем, што нагнятаецца мяхамі, якія прыводзіць у рух выканаўца папераменным ціскам 2 нажных педаляў. Мае 1—2 мануалы, 6—20 рэгістраў. Гучаннем нагадвае некат. рэгістры аргана. Дыяпазон да 5 актаў. У канцы 19 — пач. 20 ст. была пашырана ў аматарскім музіцыраванні.