value1 [ˈvælju:] n.

1. ва́ртасць, кошт, цана́;

market value ры́начная, курсава́я ва́ртасць;

drop/fall/go down in value тра́ціць ва́ртасць

2. кашто́ўнасць, ва́жнасць;

set/put/place a high value on smth. цані́ць што-н. высо́ка; надава́ць вялі́кае значэ́нне чаму́-н.;

know the value of time цані́ць свой час;

be of great value мець вялі́кую кашто́ўнасць; быць ве́льмі кашто́ўным

3. pl. values кашто́ўнасці (маральныя, мастацкія і да т.п.);

a sense of values мара́льныя крытэ́рыі;

human values агульна чалаве́чыя кашто́ўнасці

4. math. велічыня́

5. mus. праця́гласць но́ты, рытмі́чная ва́ртасць

6. ling. сэнс, значэ́нне

7. валёр (жывапіс)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кошт м.

1. эк. Wert m -(e)s, -e;

наміна́льны кошт Nominlwert m, Nnnwert m; Nnnbetrag m -(e)s, -beträge, Nominlbetrag m;

спажыве́цкі кошт Gebruchswert m;

тава́рны кошт Wrenwert m;

кошт рабо́чай сі́лы der Wert der rbeitskraft; rbeitskosten pl;

за кошт (чый-н., каго-н.) auf j-s Ksten [Rchnung];

за кошт ле́пшай пра́цы durch bssere rbeit;

2. (цана) Preis m -es, -e, Ksten pl;

кошт жыцця́ Lbenshaltungskosten pl;

кошт прае́зду Fhrpreis m;

кошт перасы́лкі Versndkosten pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ВЫТВО́РЧАСЦЬ,

працэс стварэння матэрыяльных і духоўных даброт, прызначэннем якіх з’яўляецца максімальнае задавальненне людскіх патрэб. Адрозніваюць вытворчасць індывідуальную (у межах прадпрыемства, фірмы) і грамадскую (як сістэму вытв. сувязей паміж прадпрыемствамі ў межах грамадства). Грамадская вытворчасць акрамя ўласна вытворчасці ўключае спажыванне, размеркаванне і абмен. На функцыянаванне вытворчасці ўплываюць яе аб’ём, цана, грашовая маса, попыт, прапанова, выручка, альтэрнатыўная вартасць, выдаткі, занятасць, інвестыцыі, экспарт, імпарт, валютны курс, схільнасць да спажывання і ашчаджання і інш. З боку паводзін суб’екта гаспадарання ў эканам. сістэме вытворчасць разглядаецца як аб’ект жаданняў, чаканняў, рызыкі, выбару і прыняцця рашэння, з боку функцыянавання — як працэс узаемадзеяння фактараў вытворчасці і іх трансфармацыі ў прадукты. Асн. фактары вытворчасці — зямля, праца, капітал і прадпрымальніцкі талент. Кожнаму з іх адпавядае свая форма даходу (рэнта, заработная плата, працэнт і прадпрымальніцкі прыбытак). Для вытворчасці характэрны падзел працы, які мае 2 бакі — спецыялізацыю і кааперацыю. Вылучаюць 3 узроўні падзелу працы: адзінкавы (унутры прадпрыемства), асобны (паміж прадпрыемствамі), агульны (у межах грамадства).

Эканам. суб’ектам вытворчасці з’яўляецца прадпрымальнік або калектыў. Яго гал. сац. функцыя — арганізацыя высокадаходнай і высокаэфектыўнай вытворчасці. Па меры максімізацыі вытворчасці пэўнага прадукту эфектыўнасць яго выкарыстання зніжаецца. Максімальная велічыня выпуску прадукцыі пры дадзеным аб’ёме выкарыстання фактараў вытворчасць вызначаецца вытв. функцыяй. На развіццё вытворчасці ўплываюць прадукцыйныя сілы і вытворчыя адносіны. Развіццё прадукц. сіл ідзе па шляху зніжэння матэрыялаёмістасці (уратоўванне прыроды) і працаёмістасці (уратоўванне чалавека). Чалавек усё больш вызваляецца ад непасрэднага працэсу вытворчасці і становіцца яго рэгуліроўшчыкам. Для развіцця вытв. адносін характэрны кансерватызм, адставанне ад развіцця прадукц. сіл. Гістарычна вядомы 3 формы вытворчасці: натуральная, таварная і планавая. Таварная вытворчасць узнікла з натуральнай, прайшла стадыю простай таварнай вытворчасці і зараз знаходзіцца на стадыі капіталістычнай, якая развіваецца ў планавую. Планамерна грамадская вытворчасць развіваецца толькі там, дзе створаны адпаведныя ўмовы: грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці, інфарм. інфраструктура, высокая вытворча-працоўная і эканам. культура ўсіх суб’ектаў гаспадарання. Звычайна вытворчасць выступае як бесперапынны працэс, г.зн. як узнаўленне вытв-сці. Адрозніваюць 2 асн. тыпы вытворчасці: экстэнсіўны (колькасны прырост сродкаў вытворчасці і рабочай сілы) і інтэнсіўны (якаснае абнаўленне сродкаў вытворчасці і рабочай сілы пры скарачэнні яе колькасці). Для Беларусі апошняга 50-годдзя характэрна пераважна экстэнсіўная вытворчасць. Валавы ўнутр. прадукт краіны ў 1995 склаў 10 304,4 млн. дол. ЗША (Расіі — 364 295 млн. дол.).

Літ.:

Маркс К. Капітал. Т. 1. Мн., 1952;

Хико Дж.Р. Стоимость и капитал: Пер. с англ. М., 1993;

Современная экономика. Ростов н/Д, 1995;

Рыночное реформирование экономики Беларуси: Темат. сб. Мн., 1996.

Т.І.Адамовіч.

т. 4, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ні́зкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае невялікую працягласць знізу ўверх; малы па вышыні; проціл. высокі. Нізкі рост. □ Цёмныя, нізкія хаты пад саламянымі стрэхамі яшчэ ніжэй туліліся да зямлі. Колас. Злева, за светла-сіняй стужкай Ціхай Лані, узвышаліся парослыя нізкім хмызняком узгоркі. Шашкоў. // Які знаходзіцца на невялікай адлегласці ад зямлі, якога‑н. узроўню. У ветраны дзень часцей бываюць нізкія воблакі. Грамовіч. У доме некалькі пакояў з нізкаю стол[л]ю. Чорны. // Які знаходзіцца ніжэй акаляючай мясцовасці. Хатка стаяла на самым канцы мястэчка на нізкім месцы. Бядуля.

2. Які не дасягнуў звычайнай сярэдняй нормы, пэўнага ўзроўню. Нізкая тэмпература. Нізкая цана. // Які не дасягнуў значная ступені развіцця. Нізкая кваліфікацыя. Нізкая культура. // Разм. Які займае нязначнае службовае становішча. Нізкая пасада.

3. Дрэнны па якасці або наогул дрэнны. Нізкі сорт паперы.

4. перан. Подлы, ганебны. Нізкі ўчынак. □ [Гушчын:] — Падхалім — гэта самы нізкі і самы страшны чалавек. Гурскі.

5. У класавым грамадстве — які не належыць да правячых колаў. Нізкае паходжанне.

6. Уст. Вельмі просты, не ўрачысты, не прыняты ў літаратуры (пра стыль мовы).

7. Невялікай вышыні (пра гукі, голас і пад.). Нізкі голас Васілісы гучыць мяккім пералівам. Васілевіч. Каля клуба, відаць, на ганку, нехта прайшоўся па нізкіх ладах баяна. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

low1 [ləʊ] adj.

1. ні́зкі, невысо́кі;

a low building/table ні́зкі буды́нак/стол

2. ні́зкі, недастатко́вы; малы́, дрэ́нны, слабы́;

a low price ні́зкая цана́;

low wages ні́зкая зарпла́та;

a low income малы́ дахо́д;

a low pulse сла́бы пульс;

a low attendance дрэ́ннае наве́дванне;

The river is low. Рака абмялела;

be low on smth. не хапа́ць чаго́-н.;

We are getting low on sugаr. У нас застаецца мала цукру.

3. ці́хі;

speak in a low voice гавары́ць ці́хім го́ласам

4. ні́зкага пахо́джання; на ні́зкай ступе́ні цывіліза́цыі

5. infml прыгне́чаны (пра настрой);

be in low spirits быць у дрэ́нным настро́і

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

worth

[wɜ:rӨ]

1.

adj.

ва́рты

This play is worth seeing — Гэ́тую п’е́су ва́рта паглядзе́ць

That book is worth $5.00 — Та́я кні́га ва́ртая 5 даляраў

He is worth millions —

а) Ён вало́дае мільёнамі

б) Ён ва́рты мільёнаў

2.

n.

1) ва́ртасьць f.; до́брая я́касьць; кары́снасьць, ва́жнасьць f.

We should read books of real worth — Мы паві́нны чыта́ць кні́гі сапра́ўднай ва́ртасьці

2) цана́ f., кошт -у m.

Give me a dollar’s worth of sugar — Да́йце мне на даля́р цу́кру

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Wert m -(e)s, -e

1) ва́ртасць; цана́;

im ~(e) von fünf uro ва́ртасцю [цано́ю] у пяць е́ўра;

hne ~ які́ не ма́е кашто́ўнасці;

im ~(e) stigen* [snken*] падыма́цца [па́даць] у цане́

2) кашто́ўнасць, значэ́нне;

grßen ~ auf etw. (A) lgen надава́ць чаму́-н вялі́кае значэ́нне [ува́гу];

schhafte ~e рэ́чавыя кашто́ўнасці;

er ist sines ~es bewsst ён ве́дае сабе́ цану́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

stiff

[stɪf]

adj.

1) цьвярды́, нягну́ткі

a stiff collar — цьвярды́ каўне́р

stiff cardboard — нягну́ткі карто́н

2) тугі́

a stiff cord — ту́га наця́гнуты шнуро́к

stiff dough — туго́е це́ста

3) адубяне́лы

He was stiff and sore — У яго́ ўсё це́ла адубяне́ла і ны́ла ад бо́лю

4) наця́гнуты; сухі́

a stiff style — сухі́ стыль

5) заця́ты, упа́рты

a stiff resistance — упа́рты супраці́ў

6) мо́цны, рэ́зкі (пра ве́цер)

7) Figur. цяжкі́, стро́гі

a stiff examination — цяжкі́ экза́мэн

8) суро́вы

a stiff penalty — суро́вае пакара́ньне

9) мо́цны

a stiff drink — мо́цны напо́й

10) informal завысо́кі, непамярко́ўны

a stiff price — высо́кая цана́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

грош м.

1. грош, полкопе́йки ж.;

2. ист., разг. де́ньга́ ж., де́нежка ж.;

г. цана́ — (каму, чаму) грош цена́ (кому, чему);

ні гро́ша не ва́рта — гроша́ ме́дного (ло́маного) не сто́ит;

ні за г. прапа́сці (загі́нуць) — ни за грош пропа́сть;

у г. не ста́віць — ни в грош не ста́вить;

уваткну́ць свае́ тры гро́шы — су́нуть свой нос;

за свой г. ко́жны харо́шпосл. за свой грош ка́ждый хоро́ш;

ко́жны гад чужо́му гро́шу рад — ка́ждый гад чужо́му гро́шу рад;

не было́ ні гро́ша, ды ра́птам алты́н — не́ было ни гроша́, да (и) вдруг алты́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НЕМІРО́ВІЧ-ДА́НЧАНКА (Уладзімір Іванавіч) (23.12.1858, г. Азургеты, Грузія — 25.4.1943),

расійскі рэжысёр, драматург, рэфарматар і тэарэтык т-ра. Нар. арт. СССР (1936). Вучыўся на фіз.-матэм. і юрыд. ф-тах Маскоўскага ун-та (1876—79). З 1877 выступаў як тэатр. крытык і пісьменнік. Аўтар п’ес «Апошняя воля» (1888), «Новая справа» (1890), «Золата» (1895), «Цана жыцця» (1896), «У марах» (паст. 1901). Незадаволены станам рас. сцэн. мастацтва канца 19 ст., прапанаваў рэформы, каб пазбавіць сцэну ад пошлага рэпертуару, ідэйнага застою, руціны і штампаў акцёрскага выканання, але яго праекты адхіляла дырэкцыя імператарскіх т-раў. З 1891 працаваў у Маскоўскім філарманічным т-ве. У 1898 з К.Станіслаўскім заснаваў Маскоўскі мастацкі тэатр (МХТ; з 1919 Маскоўскі мастацкі акадэмічны тэатр) якімі кіраваў. У трупу т-ра ўвайшлі многія яго выхаванцы па драм. аддзяленні філарманічнага т-ва (В.Кніпер-Чэхава, І.Масквін, У.Меерхольд). У праграмных спектаклях «Чайка» (1898), «Дзядзька Ваня» (1899), «Тры сястры» (1901) і «Вішнёвы сад» (1904) А.Чэхава, «На дне» М.Горкага (1902), пастаўленых з Станіслаўскім, былі рэалізаваны ідэі рэв. пераўтварэння сцэны. Ажыццяўляў прынцып маст. цэласнасці пастаноўкі, сцвярджаў вядучую ролю рэжысёра як інтэрпрэтатара замыслу драматурга і стваральніка спектакля. Гал. месца ў рэпертуары МХТ займалі тагачасныя драмы Чэхава і М.Горкага, творы Г.Ібсена, Г.Гаўптмана. Пры іх увасабленні дамагаўся тонкасці псіхал. аналізу, раскрываў падтэкст, ствараў атмасферу і настрой кожнай карціны, што надавала мастацтву т-ра жыццёвасць, спалучала яго творчасць з дэмакр. імкненнямі прагрэс. рус. інтэлігенцыі. Сярод найб. значных рэжысёрскіх работ дарэв. перыяду — «Юлій Цэзар» У.Шэкспіра (1903), «Анатэма» Л.Андрэева (1909), «Браты Карамазавы» і «Мікалай Стаўрогін» паводле Ф.Дастаеўскага (1910, 1913), «Жывы труп» Л.Талстога (1911, са Станіслаўскім), «Смерць Пазухіна» М.Салтыкова-Шчадрына (1914). У сав. час рэарганізаваў і абнавіў т-р; паставіў «Пугачоўшчыну» К.Транёва (1925), «Блакаду» У.Іванава (1929), плённа ўвасабляў рус. класіку: «Уваскрэсенне» (1930) і «Ганна Карэніна» (1937) паводле Л.Талстога, «Навальніца» А.Астроўскага (1934), «Тры сястры» (новая рэдакцыя 1940). Пастаноўка п’есы «Ворагі» М.Горкага (1935) прадэманстравала сінтэз «трох успрыманняў», якія сцвярджаў Н.-Д.: сац., псіхал. і тэатральнага. Такі сінтэз, на яго думку, з’яўляўся абавязковай умовай высокай мастацкасці і ідэйнай насычанасці спектакля. У 1919 ён арганізаваў пры МХТ муз. студыю (з 1926 Муз. т-р імя Н.-Д., з 1941 Муз. т-р імя Станіслаўскага і Н.-Д.). Найб. значныя пастаноўкі ў муз. т-ры: «Лісістрата» Арыстафана (1923), «Травіята» Дж.Вердзі, «Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча (абедзве 1934), «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага (1936), «У буру» Ц.Хрэннікава (1939). У 1944 у Маскве ў доме, дзе ў 1938—43 жыў Н.-Д., створаны яго музей-кватэра. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1943.

Тв.:

Из прошлого. М., 1936;

Театральное наследие. Т. 1—2. М., 1952—54;

Пьесы. М., 1962;

Режиссерский план постановки трагедии Шекспира «Юлий Цезарь». М., 1964;

Рецензии. Очерки. Статьи. Интервью. Заметки, 1877—1942. М., 1980;

Рождение театра. М., 1989;

Святые горы. Донецк, 1990.

Літ.:

Марков П.А. Режиссура В.И.Немировича-Данченко в музыкальном театре. М., 1960;

Фрейдкина Л.М. Дни и годы В.И.Немировича-Данченко: Летопись жизни и творчества. М., 1962;

В.И.Немирович-Данченко ведет репетицию. М., 1965;

Соловьева И.Н. Немирович-Данченко. М., 1979.

К.Л.Рудніцкі.

У.І.Неміровіч-Данчанка.

т. 11, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)