ДАРАШЭ́ВІЧ (Энгельс Канстанцінавіч) (н. 26.10.1931, Мінск),
бел.філосаф. Д-рфілас.н. (1984). Праф. (1992). Скончыў БДУ (1953). З 1958 у Ін-це філасофіі і права, з 1990 у Ін-це сацыялогіі АН Беларусі. Даследуе гісторыю эстэт. думкі, культуры, філасофіі, педагогікі Беларусі, міжнац. адносіны. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў для ВНУ па культуралогіі, этнасацыялогіі, этнапедагогіцы. Дзярж. прэмія БССР 1984 за ўдзел у напісанні цыкла работ па гісторыі філасофіі і грамадскай думкі Беларусі, апубл. ў 1973—80.
Тв.:
Аниол Довгирд — мыслитель эпохи Просвещения. Мн., 1967;
Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971;
Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. М., 1972 (разам з У.М.Конанам), Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г.Мн., 1985 (у сааўт.);
Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТАНЦІ́НАЎ (Фёдар Трафімавіч) (5.4.1915, в. Зялёны Прудок Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 13.10.1991),
бел.філосаф, публіцыст. Д-рфілас.н. (1965), праф. (1967). Засл. дз. нав. РСФСР (1975). Скончыў БДУ (1940). Да вайны працаваў у Бел.дзярж. выд-ве, газ. «Звязда», «Сталинская молодежь», час. «Іскры Ільіча». З 1941 у Маскве на камсамольскай і парт. рабоце, рэдактар час. «Славяне». З 1953 у Ін-це філасофіі АНСССР. Аўтар бел.сав. календара (1934), брашур «Герой Савецкага Саюза Х.А.Смалячкоў» (1943), «Аб паходжанні беларускага народа» (1946). На бел. мову пераклаў раман І.Ільфа і Я.Пятрова «Аднапавярховая Амерыка» (1938).
Тв.:
Георгий Димитров — выдающийся деятель международного рабочего движения. М., 1950;
О народной демократии в странах Европы: Сб. статей. М., 1956;
Диалектика интернационального и национального в социалистическом обществе. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМЯНКО́Ў (Віктар Паўлавіч) (н. 27.5.1937, пас. Гарадок Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.філосаф. Канд.філас.н. (1969), праф. (1988). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1959) і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1969). З 1959 на камсамольскай і парт, рабоце (у 1977—87 нам.заг. аддзела навукі і навуч. устаноў ЦККПБ). З 1987 дырэктар Ін-та павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ (прарэктар БДУ), з 1994 — першы прарэктар гэтага ін-та (цяпер Рэсп.ін-т вышэйшай школы БДУ). Даследуе тэарэт. праблемы навук.-тэхн. прагрэсу, выхавання і сацыялізацыі асобы, сац.-філас. аспекты развіцця і гуманітарызацыі сістэмы нар. адукацыі.
Тв.:
Кибернетика и труд. Мн., 1972;
Гуманітарызацыя адукацыі: сучасныя канцэпцыі і практыка. Мн., 1994 (у сааўт.);
Концепция гуманитаризации высшего образования в Республике Беларусь. Мн., 1995 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЭ́НА (грэч. Kyrēnē),
старажытны горад у Паўн. Афрыцы (цяпер г. Шахат, Лівія). Засн. каля 630 да н.э.грэч. каланістамі з в-ва Фера. Да 460 да н.э. правіла царская дынастыя, потым усталявалася рабаўладальніцкая дэмакратыя. Каля 331 да н.э. заваявана Аляксандрам Македонскім, з 322 у складзе дзяржавы Пталамеяў, з 96 да н.э. пад уладай Рыма. Адзін з гандл. і культ. цэнтраў антычнасці. Пасля ліквідацыі паўстання іудзеяў (117 н.э.) заняпала. У 7 ст. зруйнавана арабамі. У выніку археал. раскопак (вядуцца з пач. 20 ст.) адкрыты рэшткі ант. помнікаў: комплексаў акропаля, Капітолія, Цэзарэума і Агары; храмаў Апалона (канец 7 ст. да н.э.), Артэміды (6 ст. да н.э.), вялікіх і малых тэрмаў (1—2 ст.), тэатра, а таксама каменная скульптура, керамічныя вырабы і інш. У К. нарадзіўся стараж.-грэч.філосафАрыстып.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РНАП ((Carnap) Рудольф) (18.5.1891, г. Вуперталь, Германія — 14.9.1970),
нямецка-амерыканскі філосаф і логік, вядучы прадстаўнік лагічнага пазітывізму і філасофіі навукі. Удзельнік Венскага гуртка і распрацоўкі ідэй лагічнага эмпірызму. Працаваў ва ун-тах Еўропы, у 1936—52 у Чыкагскім, Каліфарнійскім ун-тах. Распрацоўваў пераважна фармалізаваную тэорыю індуктыўнай, семантычнай і мадальнай логік. Прадметам філасофіі навукі лічыў аналіз структуры прыродазнаўчанавук. ведаў з мэтай удакладнення асн. паняццяў навукі з дапамогай матэм. логікі. Філасофія, паводле К., складаецца з вытлумачэння зместу паняццяў часу і адначасовасці з’яў. У апошнія гады жыцця К. выказваўся на карысць існавання «неназіральных матэрыяльных аб’ектаў», фармуляваў сцвярджэнні, блізкія да прыродазнаўчанавук. матэрыяліст. традыцыі. Шэраг вынікаў, атрыманых К., выкарыстаны ў даследаваннях па кібернетыцы.
Тв.:
Рус.пер. — Значение и необходимость. М., 1959;
Философские основания физики: Введение в философию науки. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ (Мікалай Іванавіч) (н. 20.5.1930, г. Шуя, Расія),
бел.філосаф. Засл. дз. нав. Рэспублікі Беларусь (1992). Д-рфілас.н. (1975), праф. (1976). Скончыў Ленінградскі ун-т (1958). Працаваў у Мінскім мед. ін-це (1960—69), у БДУ (1969—88). З 1988 заг. кафедры філасофіі Нац.АН Беларусі. Даследуе філас. праблемы прыродазнаўства і тэхнікі. Распрацаваў канцэпцыі функцыян. прыроды інфармацыі, трох узроўняў нематэрыяльных (ідэальных) працэсаў, даў арыгінальную трактоўку праблемам адзінства свету, штучнага інтэлекту, суадносін фармальнай логікі і дыялектыкі. Заснавальнік бел.навук. школы ў галіне філас. праблем тэорыі сістэм, кібернетыкі, матэматыкі і інфарматыкі. Аўтар падручнікаў для ВНУ па філасофіі, філас. асновах матэматыкі і кібернетыкі.
Тв.:
Информация: (Философский анализ информации — центрального понятия кибернетики). Мн., 1966;
Философские основания кибернетики. М., 1985;
Проблема сознания: Филос. и специально-науч. аспекты. Мн. 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАЎ (Анатоль Арсеньевіч) (н. 27.5.1939, г.п. Заметчына Пензенскай вобл., Расія),
бел.філосаф. Акад.Нац.АН Беларусі (1991; чл.-кар. з 1989). Д-рфілас.н. (1986), праф. (1988). Чл. Еўрапейскай АН і Мастацтваў (1993). Скончыў БДУ (1961). У 1966—74 і з 1980 у БДУ (з 1987 заг. кафедры). У 1974—80 у Цэнтры сац. развіцця і гуманіт. спраў (Нью-Йорк — Вена). З 1992 рэктар Еўрап. гуманітарнага ун-та. Навук. працы па гісторыі філасофіі, сучаснай зах. філасофіі і метадалогіі гуманіт. ведаў. Прааналізаваў радыкальныя пераўтварэнні ў філасофіі 20 ст. ў сувязі з узнікненнем і развіццём філасофіі жыцця, фенаменалогіі, экзістэнцыялізму, фундаментальнай анталогіі і герменеўтыкі.
Тв.:
Современная философская герменевтика. Мн., 1984;
Проблема «субъективности» в фундаментальной антологии М.Хайдеггера // Проблема сознания в современной западной философии. М., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУШЧЫ́ЦКІ (Іван Мікалаевіч) (20.1.1907, в. Агароднікі Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 9.9.1973),
бел.філосаф. Чл.-кар.АН Беларусі (1969). Д-рфілас.н. (1952), праф. (1953). Засл. дз. нав. Беларусі (1971). Скончыў БДУ (1930). З 1934 у АН Беларусі, з 1947 нам. дырэктара, дырэктар, заг. сектара Ін-та філасофіі і права. З 1953 заг. кафедры БДУ. Даследаваў гісторыю філас. і сацыялагічнай думкі, грамадскія ідэі ў вуснай нар. творчасці. У працы «Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX ст.» (1958) і інш. прааналізаваў светапогляды К.Каліноўскага, Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, інш. дзеячаў нац.-вызв. руху, бел. культуры.
І.М.Лушчыцкі.
Тв.:
Общественная мысль в период восстания 1863 г. Кастусь Калиновский // Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАЛА́Й КУЗА́НСКІ [Nicolaus Cusanus; сапр.Крэбс (Krebs); 1.8.1401, г. Бернкастэль-Кус, Германія — 11.8.1464],
нямецкі філосаф, багаслоў, царк. і паліт. дзеяч. Скончыў Падуанскі ун-т (1424). Манах-аўгусцінец. Удзельнік Базельскага і Ферара-Фларэнційскага сабораў. З 1433 чл. папскай курыі, саветнік папы Пія II, кардынал (1448). Крыніцай пазнання лічыў вопыт. Зыходзячы з ідэй неаплатанічнай дыялектыкі і ням. містыкі, развіў вучэнне пра абсалют як супадзенне процілегласцей (канечнага і бясконцага, найменшага і найбольшага, адзінага і множнага і г.д.) і палажэнні аб ролі матэм. паняццяў для пазнання прыроды, існаванні бясконца малых велічынь і інш. Аўтар матэм. трактатаў, адзін з папярэднікаў касмалогіі Каперніка; сцвярджаў, што Зямля не з’яўляецца цэнтрам Сусвету і падобная на інш. планеты. Стварыў першыя геагр. карты Цэнтр. і Усх. Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІФАГО́Р (Pythagoras) Самаскі
(каля 580, в-аў Самас, Грэцыя — 500 да н.э.),
старажытна-грэчаскі матэматык і філосаф-ідэаліст, заснавальнік піфагарэізму. У галіне матэматыкі яму прыпісваюць увядзенне доказу ў геаметрыю, пабудову планіметрыі прамалінейных фігур, стварэнне вучэння пра падобнасць, доказ Піфагора тэарэмы, адкрыццё ірацыянальных лікаў, пабудову некат. правільных многавугольнікаў і мнагаграннікаў і інш. Ёсць звесткі пра П. як астранома. Ён лічыў Зямлю шарам, які знаходзіцца ў цэнтры Сусвету; ведаў пра ўласны рух Сонца, Месяца і планет. Заснаваў у г. Кратоне (Паўд. Італія) піфагарэйскі саюз, які быў адначасова філас. школай, паліт. партыяй і рэліг. брацтвам. Лічыў, што лік ёсць сутнасць усіх рэчаў, а Сусвет з’яўляецца гарманічнай сістэмай лікаў і іх адносін. Адстойваў уяўленне аб бессмяротнасці душ і іх перасяленні. Быў ідэолагам рабаўладальніцкай арыстакратыі.
Літ.:
Болгарский Б.В. Очерки по истории математики. Мн., 1974.