1. Прыдумаць шмат чаго‑н. новага. Яно што праўда, то праўда: гуртам рабіць ямчэй.. Буйная гаспадарка — пэўна што: машыны, угнаенне, севазварот, адным словам — тэхніка. Тут табе такога можна намудраваць, што ого-го!Зарэцкі.
2. Вельмі ўскладніць якую‑н. справу, зрабіць, сказаць што‑н. вельмі замыславата, але не заўсёды зразумела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасяўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да пасеву. Пасяўная кампанія. Пасяўныя работы.// Які служыць для пасеву, прызначаны для пасеву. Пасяўны фонд. Пасяўная тэхніка. Пасяўныя плошчы.
2.узнач.наз.пасяўна́я, ‑ой, ж. Кампанія па. сяўбе сельскагаспадарчых культур. Да свят бярозаўцы справіліся з пасяўной, з копкай бульбы.Васілевіч.Вясеннім днём на пасяўной Брыгада працавала.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэнтгенатэ́хніка
(ад рэнтгена + тэхніка)
сукупнасць апаратуры і метадаў атрымання рэнтгенаўскага выпрамянення і прымянення яго ў медыцыне, біялогіі і іншых галінах навукі і тэхнікі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЖУКО́ЎСКІ-ЗІ́ЛЬБЕР (Меер Шоламавіч) (23.8.1907, г. Брэст — 7.3.1985),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. З 1924 кіраваў «тэхнікай» (друкарняй) Брэсцкага акругкома КСМЗБ, з 1928 — «цэнтральнай тэхнікай» КПЗБ. Адзін з арганізатараў падп. друкарняў КПЗБ у Гродне, Вільні, Беластоку, Брэсце, Варшаве. У 1936 арыштаваны і засуджаны на 10 гадоў (вызвалены ў час паходу Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь у вер. 1939). З 1941 на гасп. рабоце ва ўсх. абласцях СССР. Аўтар успамінаў «Цэнтральная тэхнікаКПЗБ» (у кн. «У суровыя гады падполля», 1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРАЎНІ́ЦКАЙ РЭВАЛЮ́ЦЫІ ТЭО́РЫЯ,
тэорыя, паводле якой панаванне акцыянернай формы прадпрыемстваў вядзе да адхілення ўласнікаў капіталу ад улады і перадачы яе ў рукі менеджэраў, тэхнакратаў. Абгрунтавана ў 1930-я г. ў працах эканамістаў А.Берлі і Г.Мінса. У 1940-я г. развіта Дж.Бёрнхемам, у 1960—70-я г. — Дж.Голбрэйтам і інш. У К.р.т. ўхваляецца працэс фарміравання ін-та прафес. арганізатараў вытв-сці — менеджэраў, якія павінны забяспечваць адказнае і эфектыўнае яе кіраванне, раскрываюцца эканам., тэхніка-арганізац. і сац. аспекты менеджменту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мануфакту́ра, ‑ы, ж.
1. Першапачатковая форма капіталістычнай вытворчасці, характэрным для якой з’яўляецца надзел працы і ручная тэхніка.
2.Уст. Фабрыка, пераважна тэкстыльная. Перад вачамі паўставалі карціны мінулага — цяжкае жыццё ткачоў у дарэвалюцыйныя гады. Знясільваючая 14‑гадзінная праца рабочых і работніц на Марозаўскай мануфактуры.«Полымя».
3.зб. Тканіны. Замест сельскагаспадарчай [прадукцыі] грузілася на фурманкі прадукцыя прамысловая: жалеза, шкло, мануфактура.Дубоўка.
[Лац. manufactura ад manus — рука і factura — выраб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
політэхні́чны
(ад полі- + тэхніка)
1) звязаны з вывучэннем і прымяненнем розных галін тэхнікі (напр. п. інстытут);
2) заснаваны на політэхнізме (напр. п-ае навучанне).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАЎКАВЫ́СКІ ЗАВО́Д ЛІЦЕ́ЙНАГА АБСТАЛЯВА́ННЯ.
Створаны ў 1902 у г. Ваўкавыск (цяпер у Гродзенскай вобл.) на базе майстэрні як чыгуналіцейны з-д. У 1902 працавала 13 рабочых, якія выплаўлялі 50—60 пудоў чыгуну за год і выраблялі ручныя сячкарні і конныя прыводы да малатарань. У час Вял.Айч. вайны разбураны, адноўлены ў 1944. У 1947 дабудаваны. З 1962 сучасная назва. У 1964—66 рэканструяваны. Дзейнічаюць цэхі: ліцейны, загатовачна-зварачны, 2 механазборачныя. Асн. прадукцыя (1995): тэхнал. абсталяванне для ліцейнай вытв-сці, буд.тэхніка, с.-г. абсталяванне, у т. л. сячкарні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МАНАЎ (Леанід Міхайлавіч) (н. 22.11.1953, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.),
бел. мастак-плакатыст. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1974), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1991). Працуе ў выд-ве «Навука і тэхніка» (з 1991). Асн. творы: «Спыніць гонку ўзбраенняў» (1984), «Перабудова» (1986), «Чарнобыль. 26.4.86» (1988), «Дапамажы дзецям Чарнобыльскай зоны», «Хто адкажа?» (абедзве 1990), серыя плакатаў «Беларускія асветнікі» (Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі; 1991), плакаты да кінафільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1989), «Сівая легенда» (1992). Працуе таксама ў жывапісе і кніжнай графіцы.