МАНО́ДЫЯ (грэч. monodia песня аднаго спевака ад monos адзін + ōdos спявак),
аднагалоссе, якое не патрабуе суправаджэння. Пазбягае любых верт. суадносін гукаў (рэальных або мяркуемых) і разгортваецца выключна ў іх лінеарна-меладычным руху. Характэрна для муз. фальклору многіх народаў, для сярэдневяковых зах.-еўрап. (грыгарыянскі харал) і стараж.-рус. (знаменны спеў) царк. спеваў, а таксама для ўсх. класічнай музыкі вуснай традыцыі (мугам, маком, макам, рага і інш.). Манадычная бел. нар. музыка стараж. пласта. У творах сучасных бел. кампазітараў М. трапляецца ў межах асобных невял. эпізодаў.
Літ.:
Галицкая С.П. Теоретические вопросы монодии. Ташкент, 1981.
А.А.Друкт.
т. 10, с. 85
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕЗІ́НГЕРЫ (ням. Minnesinger ад Minne каханне + Singer спявак),
нямецкія рыцарскія паэты-спевакі. Мастацтва М. узнікла ў 2-й пал. 12 ст. пад уплывам лірыкі правансальскіх трубадураў. Апявалі рыцарскае каханне, служэнне прыгожай даме, Богу і сюзерэну, ваен. жыццё рыцараў і крыжовыя паходы. Найб. вядомыя паэты-М. — Вольфрам фон Эшэнбах, Гартман фон Аўэ, Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ. З крызісам рыцарскай культуры і ўзнікненнем т.зв. сельскага мінезангу паэзія М. заняпала і ў 14 ст. на змену ёй прыйшоў бюргерскі майстэрзанг (гл. Майстэрзінгеры). Вобраз М. ўвасоблены ў оперы Р.Вагнера «Тангейзер і спаборніцтва спевакоў у Вартбургу» (1845).
т. 10, с. 380
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў (Юрый Лазаравіч) (н. 14.9.1929, станіца Зелянчукская Стаўрапольскага краю, Расія),
расійскі спявак (драм. барытон). Нар. арт. Расіі (1974). Нар. арт. СССР (1978). Скончыў Саратаўскую кансерваторыю (1959). З 1956 саліст Саратаўскага т-ра оперы і балета. Валодае голасам прыгожага тэмбру, дасканалай вак. тэхнікай, артыстызмам. Сярод партый: Князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Гразной («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Рыгалета, Яга («Рыгалета», «Атэла» Дж.Вердзі), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Лістрат («У буру» Ц.Хрэннікава), Ягор Бальшоў («Руская жанчына» К.Малчанава), Кіязо («Даісі» З.Паліяшвілі), Моймір («Святаплук» Э.Суханя) і інш.
т. 12, с. 70
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВАЛІ́НСКІ (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 3.9.1948, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. эстрадны спявак. Засл. дз. культ. Беларусі (1991). Засл. арт. Беларусі (1994). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1977). Працаваў інжынерам. З 1981 нам. дырэктара Ін-та біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі. На эстрадзе з сярэдзіны 1980-х г. Валодае голасам прыгожага мяккага тэмбру, яго выкананне адметнае лірычнай напоўненасцю, эмацыянальнасцю. У рэпертуары песні сучасных, у т. л. бел., кампазітараў І.Лучанка, Э.Зарыцкага, Л.Захлеўнага, В.Войціка, А.Чыркуна, Дз.Яўтуховіча, У.Будніка, Ф.Жыляка і інш. на словы бел. паэтаў, шматлікія з якіх выканаў упершыню.
т. 12, с. 526
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРА́ЎСКАС ((Petrauskas) Мікас) (19.10.1873, пас. Палушэ Уценскага пав., Літва — 23.3.1937),
літоўскі кампазітар, спявак (лірычны тэнар), дырыжор. Брат К.Пятраўскаса. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1906). З 1906 у Швейцарыі, з 1907 і ў 1922—23, 1926—28 у ЗША, дзе стварыў муз. школы, хар. калектывы. У 1920—21, 1924—25 і з 1928 у Літве. Сярод твораў: оперы «Бірутэ» (паст. 1906), «Эгле — каралева вужоў» (у сааўт., паст. 1924), каля 20 аперэт, у т. л. «Трубачыст і мельнік», «Адам і Ева» (абедзве паст. 1903); харавыя і сольныя песні на словы літ. паэтаў, дуэты, апрацоўкі нар. песень.
А.А.Карпілава.
т. 13, с. 165
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТКІЛА́ВА (Зураб Лаўрэнцьевіч) (н. 12.3.1937, г. Сухумі, Грузія),
грузінскі і расійскі спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар. арт. СССР (1979). Скончыў тбіліскія політэхн. ін-т (1960) і кансерваторыю (1965). З 1965 саліст Грузінскага т-ра оперы і балета, з 1974 — Вял. т-ра Расіі. Выкананне адметнае тэмпераментам і задушэўнасцю. Сярод лепшых партый: Атэла («Атэла» Дж.Вердзі), Хазе («Кармэн» Ж.Бізэ), Арзакан («Выкраданне Месяца» А.Тактакішвілі). 1-я прэмія і Гран-пры на Міжнар. конкурсе вакалістаў імя Ф.Віньяса (1970), 2-я прэмія на Міжнар. конкурсе імя П.Чайкоўскага (1970). Дзярж. прэмія Грузіі 1983.
т. 14, с. 193
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэ́нар
(іт. tenore)
1) высокі мужчынскі голас (напр. лірычны т., драматычны т.), а таксама спявак, які мае такі голас;
2) духавы музычны інструмент, які ўваходзіць у склад духавога аркестра.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
барыто́н
(іт. baritone)
1) мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам, а таксама спявак з такім голасам;
2) духавы або струнны музычны інструмент сярэдняга рэгістра і тэмбру.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БАГДА́НАЎ (Мікалай Аляксандравіч) (н. 6.8.1944, в. Малюшына Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1970). З 1970 у Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі, з 1972 саліст Бел. філармоніі. У т-ры муз. камедыі выканаў партыі Эдвіна («Сільва» І.Кальмана), Арыфа («Каўказская пляменніца» Р.Гаджыева), Мікіты («Халопка» М.Стрэльнікава). У канцэртным рэпертуары Багданава арыі з опер Дж.Вердзі, аперэт І.Кальмана, рамансы П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, Г.Свірыдава, бел., рус., укр. і неапалітанскія нар. песні. Лаўрэат Рэсп. конкурсу маладых выканаўцаў (1976), Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне сав. песні (Масква, 1977, 1-я прэмія).
т. 2, с. 203
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РБЕР ((Barber) Сэмюэл) (9.3.1910, Уэст-Чэстэр, штат Пенсільванія, ЗША — 23.1.1981),
амерыканскі кампазітар. Скончыў Муз. ін-т Кёртыс у Філадэльфіі (1928), выкладаў у ім (1939—41). Выступаў як спявак і дырыжор. Сталыя творы Барбера спалучаюць рысы рамантызму і неакласіцызму. Асн. тв.: оперы «Ванеса» (1958), «Антоній і Клеапатра» (1966), камерная «Партыя ў брыдж» (1959); балет «Змяінае сэрца» (1946, 2-я рэд. 1947; на яго аснове арк. сюіта «Медэя»); кантата «Малітва К’еркегора» (1954); 2 сімфоніі; Адажыо для стр. арк.; канцэрты з арк. для фп., скрыпкі, віяланчэлі; камерна-інстр. ансамблі; саната для фп.; хары; цыклы песень на сл. Дж.Джойса і Р.М.Рыльке.
т. 2, с. 305
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)