КАЎТУ́Н (Валерый Пятровіч) (н. 22.10.1944, г Ясінаватая Данецкай вобл., Украіна),
украінскі артыст балета, балетмайстар. Нар.арт.СССР (1978). Скончыў Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (1965). З 1965 у Т-ры імя Лысенкі (Харкаў), з 1968 саліст, з 1985 гал. балетмайстар Т-ра оперы і балета імя Т.Шаўчэнкі (Кіеў). Сярод партый: Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Альберт («Жызэль» А.Адана), Дафніс, Юнак («Дафніс і Хлоя», «Балеро» М.Равеля), Рамэо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Лукаш («Лясная песня» М.Скарульскага), Дон Жуан («Каменны валадар» В.Губарэнкі). Сярод пастановак балет «Шчаўкунок» Чайкоўскага (1986). Прэмііміжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (1970, Балгарыя) і Маскве (1973), прэмія імя В.Ніжынскага (1977, Парыж). Дзярж. прэмія Украіны 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУШАЛЬНІ́ЦКІ (Мар’ян Міхайлавіч) (18.4.1897, с. Пілява Бучацкага р-на Цярнопальскай вобл., Украіна — 5.4.1963),
украінскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1944). З 1920 працаваў пераважна ў Кіеўскім укр.драм. т-ры імя І.Франко (з 1954 гал. рэжысёр) і Харкаўскім укр.драм. т-ры імя Т.Шаўчэнкі (у 1933—52 маст. кіраўнік). Выкладаў у Харкаўскім (1947—52) і Кіеўскім (у 1952—63 праф.) тэатр. ін-тах. Сярод роляў: Іван («Дай сэрцу волю...» М.Крапіўніцкага), Баруля («Мартын Баруля» І.Карпенкі-Карага), Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра) і інш. Паставіў спектаклі «Яраслаў Мудры» (паводле І.Качаргі, 1947), «Багдан Хмяльніцкі» (паводле К.Данькевіча, 1953) і інш. З 1926 здымаўся ў кіно. Дзярж.прэмііСССР 1947, 1948.
нямецкі рэжысёр, акцёр, пісьменнік. Чл.ням.АМ (з 1951), з 1962 яе віцэ-прэзідэнт. З 1919 акцёр, з 1927 рэжысёр. У 1933—34 зняволены ў канцлагер, пасля эмігрыраваў у Швейцарыю. У 1945 кіраваў т-рамі ў Дзюсельдорфе. У 1946—63 маст. кіраўнік і акцёр, з 1963 акцёр і рэжысёр Нямецкага т-ра ў Берліне. Ставіў класічную («Рэвізор» М.Гогаля, 1950; «Дон Карлас», 1952, і «Каварства і каханне», 1955, Ф.Шылера) і сучасную драматургію («Страх і адчай у Трэцяй імперыі» Б.Брэхта, 1948; «Зоненбрукі» Л.Кручкоўскага, 1949, іграў Петэрса; «Томас Мюнцэр» Ф.Вольфа, 1953, іграў гал. ролю, і інш.). Нац.прэміі ГДР 1949, 1951, 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЭ́НЦЬЕЎ (Міхаіл Аляксеевіч) (19.11.1900, г. Казань, Татарстан — 15.10.1980),
расійскі матэматык і механік, стваральнік навук. школы прамысл. выкарыстання выбуху. Акад.АНСССР (1946), АН Украіны (1939). Чл. акадэмій і навук. т-ваў многіх краін свету. Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1922 ва ун-тах Масквы, Кіева і Новасібірска, з 1935 y АНСССР (у 1957—75 віцэ-прэзідэнт), арганізатар і першы старшыня Сіб.аддз.АНСССР. Навук. працы па новых кірунках тэорыі функцый, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, механікі суцэльнага асяроддзя (гідрадынамічная тэорыя кумуляцыі) і дастасавальнай фізіцы (фізіка выбуху і імпульсных працэсаў). Ленінская прэмія 1958, Дзярж.прэмііСССР 1946, 1949. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЗУР ((Masur) Курт) (н. 18.7.1927, г. Брыг, Швейцарыя),
нямецкі дырыжор. Чл.АМ Германіі. Вучыўся ў Лейпцыгскай вышэйшай муз. школе (1946—48). З 1948 дырыжор оперных т-раў у Гале, Эрфурце, Лейпцыгу. У 1955—72 генерал-музік-дырэктар Дрэздэнскага філарманічнага аркестра, Мекленбургскага т-ра ў Шверыне, т-ра «Комішэопер», з 1970 гал. дырыжор аркестра «Гевандхаўза», з 1991 Нью-Йоркскага філарманічнага аркестра. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены оперы «Хары Янаш» З.Кодая, «Рамэо і Юлія» Г.Зутэрмейстара, «З мёртвага дома» Л.Яначака, «Арабела» Р.Штрауса, «Атэла» Дж.Вердзі, «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага і інш. Вядомы як інтэрпрэтатар сімфоній Л.Бетховена, А.Брукнера, Р.Шумана, Ф.Мендэльсона, П.Чайкоўскага. Нац.прэміі ГДР 1970, 1982. Прэмія імя Шумана 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЬКО́ (Леанід Якаўлевіч) (н. 21.7.1934, в. Горкі Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік, адзін са стваральнікаў бел.навук. школы лазернай плазмадынамікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1983), праф. (1991). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі (з 1979 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы імпульсных плазменных патокаў (ПП), радыяцыйнай плазмадынаміцы, узаемадзеянні лазернага выпрамянення з рэчывам. Прапанаваў лазерныя спосабы генерацыі эразійных ПП і ўдарных хваль. Дзярж.прэміі Беларусі 1974, 1992.
Тв.:
Получение и исследование импульсных плазменных потоков. Мн., 1970;
Радиационная плазмодинамика — новое научное направление в физике плазмы // Publ. Astron. Obs. Belgrade. 1998. № 61.
Літ.:
Л.Я.Минько // Журн. прикладной спектроскопии. 1994. Т. 61, № 1/2.
расійскі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1940). Спяваў у царк. харах. У 1924—30 пратадыякан у Омску, Казані, Маскве. У 1932—56 саліст Вял.т-ра (Масква). Валодаў магутным голасам вял. дыяпазону, найб. гучным і поўным у ніжнім рэгістры. Найб. блізкія яму былі вобразы ў операх рус. кампазітараў. Сярод партый: Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Канчак («Князь Ігар» А.Барадзіна), Грэмін, Чуб («Яўген Анегін», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), Пімен і Варлаам («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Сабакін, Дзед Мароз («Царская нявеста», «Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава). Выконваў рус.нар. песні. Здымаўся ў кіно. Дзярж.прэмііСССР 1941 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ДЗЕ (Якаў Іванавіч) (28.5.1876, г. Кутаісі, Грузія — 10.3.1951),
грузінскі скульптар; заснавальнік груз.рэаліст. скульптуры. Нар.маст. Грузіі (1946). Правадзейны чл.АМСССР (1947). Вучыўся ў Строганаўскім вучылішчы ў Маскве (1892—94), Адэскай рысавальнай школе (1894—98), у Парыжы (1899—1901 і 1904—10), дзе больш года працаваў у А.Радэна. Адзін з заснавальнікаў (1922) і першых праф. Тбіліскай АМ. Творам уласціва імкненне да адухоўленасці вобраза. Аўтар помнікаў Э.Нінашвілі (1911), А.Цэрэтэлі (1914), К.Леселідзе (1947) у Тбілісі, А.Цулукідзе ў Кутаісі (1923), партрэта груз. паэта 12 ст. Чахрухадзе (1944), надмагілля Чаўчавадзе (1908—10). Дзярж.прэмііСССР 1946, 1948.
Літ.:
Урушадзе И.А. Яков Николадзе: Жизнь и творчество. М., 1968.
Я.Нікаладзе. Грузінскі паэт 12 ст. Чахрухадзе. 1944.
латышскі акцёр. Нар.арт.СССР (1956). Вучыўся ў Петраградскім ун-це. З 1916 удзельнічаў у спектаклях лат. петраградскага Новага т-ра, драм. калектыву латыш. стралковага палка. У 1919—71 у Рабочым т-ры Сав. Латвіі ў Рызе (цяпер Латв.т-р драмы імя А.Упіта). Творчасці ўласцівы глыбокае раскрыццё псіхалогіі персанажаў, сац. тыпізацыя: Левій, Мінтаўт («Іосіф і яго браты», «Індуліс і Арыя» Я.Райніса), Гароза («Сын рыбака» В.Лаціса), Ванаг («Зямля зялёная» А.Упіта), Цэпліс («Цэпліс» П.Розіціса), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага). Здымаўся ў кіно: «Вяртанне з перамогай» (1948), «Райніс» (1949), «Да новага берага» (1955), «Сын рыбака» (1957). Дзярж.прэмііСССР 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАШЭ́ТНІКАЎ (Фёдар Паўлавіч) (28.7.1906. с. Сурска-Літоўскае Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 13.12.1988),
расійскі жывапісец і графік. Нар. мастак СССР (1974). Правадз.чл.АМСССР (1953). Вучыўся ў Ін-це выяўл. мастацтваў у Маскве (1929—34). У 1937—38 супрацоўнічаў з час. «Крокодил». Выкладаў у маскоўскіх маст. (1953—57) і пед. (1956—62) ін-тах. У 1974—87 віцэ-прэзідэнт АМСССР. Аўтар жанравых карцін «Прыбыў на канікулы» (1948), «Зноў двойка» (1952), твораў на гіст., батальныя, публіцыстычныя тэмы «За мір!» (1950), «В’етнамская маці» (1968), «Апалон—Саюз» (1982), партрэтаў «Першыя героі Савецкага Саюза» (1976), «А.В.Ляпідзеўскі» (1979), трыпціха «Таямніцы абстракцыянізму» (1960), ілюстрацый да кніг. Майстар востравыразных графічных і скульпт. шаржаў. Дзярж.прэмііСССР 1949, 1951.