Прывесці куды‑н. усіх, многіх. — А адкуль гэтую жывёлу папрыводзілі? — яшчэ раз перапытаў.. [Мінуць].Чорны.//што. Кіруючы чым‑н. рухомым, даставіць куды‑н. усё, многае. Папрыводзіць машыны на станцыю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Разм.Прывесці ў стан нервовага ўзбуджэння; усхваляваць, раззлаваць. Узвінціць субяседніка. Узвінціць нервы.
2. Рэзка павялічыць выраб зброі; прыняць крутыя меры да павелічэння ўзбраення. Узвінціць гонку ўзбраення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыта́таж. Zitát n -(e)s, -e;
прыве́сці цыта́ту ein Zitát ánführen, etw. durch ein Zitát belégen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
КАРО́ТКАЕ ЗАМЫКА́ННЕ,
злучэнне токаправодных частак эл. ланцуга праз малое (блізкае да нуля) супраціўленне. Парушае работу эл. апарата (устаноўкі), небяспечнае для людзей.
Бывае 2- і 3-фазнае; аднафазнае — на зямлю або корпус (злучэнне праваднікоў эл. устаноўкі з прадметамі, што маюць нулявы патэнцыял); міжвітковае (злучэнне накоратка аднаго або некалькіх віткоў абмоткі эл. апарата ці эл. машыны); перамежнае (пачаргова ўзнікае і знікае, напр., паміж правадамі, якія разгойдваюцца). Прычыны К.з. — парушэнне электраізаляцыі правадоў або выпадковае злучэнне неізаляваных праваднікоў паміж сабой ці праз электраправодны матэрыял. Вядзе да рэзкага павелічэння току, выклікае празмернае награванне правадоў і апаратаў, можа прывесці да пажару ці пашкоджання эл. абсталявання. Каб папярэдзіць небяспечныя наступствы К.з. выкарыстоўваюць токаабмежавальныя рэактары электрычныя, секцыянаванне эл. сеткі, прыстасаванні хуткага адключэння ўчастка з К.з. (рэлейную ахову, аўтам.выключальнікі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРНАГРА́ФІЯ (ад грэч. pornē распуснік + ...графія),
натуралістычнае адлюстраванне ці апісанне палавога акта (палавых органаў), якое, у адрозненне ад эротыкі, не валодае эстэт. якасцямі маст. твора. Ставіць за мэту сексуальнае ўзбуджэнне спажыўца прадукцыі праз свядомую канцэнтрацыю ўвагі на фізіял. працэсе і палавых органах. Найб. пашырана ў кіно і спец. часопісах. У медыцыне атрыманне палавога задавальнення ад порнапрадукцыі адносіцца да палавой ненармальнасці (парнаграфаманія). Асабліва шкодны ўплыў П. робіць на падлеткаў з анамаліямі характару (напр., з псіхапатыямі). Вострая цікавасць да сексу, лёгкая палавая ўзбуджальнасць, імпульсіўнасць падлеткаў могуць прывесці да крымінальных паводзін. Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасць за выраб або збыт П. і інш. прадметаў парнаграфічнага характару, а таксама гандаль імі або захаванне з мэтай іх продажу або распаўсюджвання.