Разм. Злезці, садрацца з паверхні чаго‑н. Злупілася фарба з падлогі. Кара злупілася з дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́руснасць, ‑і, ж.
Спец.
1. Сукупнасць усіх парусоў судна. Сістэма паруснасці.
2. Велічыня паверхні, на якую дзейнічае вецер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыфугава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.
Спец. Падагнаць драўляныя паверхні фуганкам або на фугавальным станку. Прыфугаваць канты дошак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спо́дам, прысл.
Понізу, каля самай паверхні (зямлі, вады). Сподам сцелецца ягаднік — яркія пацеркі суніц і сіваватыя .. чарніцы.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фот, ‑а, М фоце, м.
У фізіцы — адзінка вымярэння шчыльнасці светлавога патоку або ступені асветленасці якой‑н. паверхні.
[Ад грэч. phos, phōtós — святло.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́сыпацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -плецца; зак.
1. Сыплючыся, вываліцца.
Бульба высыпалася з мяшка.
2. З’явіцца на паверхні ў вялікай колькасці (пра атмасферныя ападкі, сып).
Раніцай высыпаўся іней.
Адзёр высыпаўся.
|| незак.высыпа́цца, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
струга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., што.
Здымаць тонкія слаі з паверхні чаго-н. рэжучым інструментам.
С. дошку рубанкам.
|| зак.вы́стругаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.
|| наз.струга́нне, -я, н.
|| прым.струга́льны, -ая, -ае.
Стругальная машына.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шпень, шпяня́, мн. шпяні́, шпянёў, м.
Стрыжань падоўжанай цыліндрычнай ці чатырохграннай формы на паверхні дэталі, які ўваходзіць у паглыбленне другой дэталі для замацавання (спец.); завостраны стрыжань наогул для насаджвання чаго-н.
|| прым.шпянёвы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АКА́ЛІНА,
прадукт акіслення паверхні металаў, сплаваў пры ўзаемадзеянні з вонкавым асяроддзем. Звычайна акалінай наз. прадукт акіслення жалеза і яго сплаваў. У шырокім сэнсе акаліна — хім. злучэнні, утвораныя на паверхні любога металу пры яго рэакцыі з акісляльнікамі (кіслародам, серай, азотам і інш.). Пагаршае якасць паверхні і прыводзіць да страты металу (каля 6%); у некаторых выпадках выкарыстоўваюць яе ахоўныя ўласцівасці (гл.Аксідаванне). Акаліна, што ўтвараецца на паверхні металу ў час пракаткі, коўкі, штампавання, выкарыстоўваецца ў канвертарнай, доменнай ці мартэнаўскай вытв-сці. З акаліны кіпячых сталяў атрымліваюць жалезны парашок, які выкарыстоўваюць у магн. дэфектаскапіі, парашковай металургіі. Спец. апрацоўкай з акаліны легіраваных сталяў і сплаваў вылучаюць каштоўныя металы. Акаліны здымаюць мех. спосабам, траўленнем ці электрагідраўлічнай апрацоўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́ПЛЯ,
невялікі аб’ём вадкасці, абмежаваны ў стане раўнавагі паверхняй вярчэння. Утвараецца пры павольным выцяканні вадкасці з невял. адтуліны, пры сцяканні яе з краю паверхні, пры распыленні і эмульгаванні вадкасці, а таксама пры кандэнсацыі пары на цвёрдай нязмочвальнай паверхні ці ў газавым асяроддзі на цэнтрах кандэнсацыі.
Форма К. вызначаецца ўздзеяннем паверхневага нацяжэння і знешніх сіл, напр., сілы цяжару; у стане бязважкасці К. мае форму шара. На змочвальнай паверхні К. прымае форму шаравога сегмента з вострым краявым вуглом, на нязмочвальнай — з тупым. Ціск пары каля паверхні К. залежыць ад яе радыуса і вызначаецца Кельвіна ўраўненнем. Гл. таксама Змочванне.
Выцяканне вады з капілярнай трубкі з утварэннем кропель (павялічана ў 3 разы).