ДЗЯРНО́ВА-КАРБАНА́ТНЫЯ ЗАБАЛО́ЧАНЫЯ І ГЛЕ́БЫ тып глеб, што фарміруюцца пад лугавой расліннасцю ў месцах з неглыбокім ад паверхні заляганнем карбанатных парод у выніку ўзаемадзеяння дзярновага і балотнага глебаўтваральных працэсаў. У залежнасці ад ступені забалочанасці вылучаюць слабаглеяватыя, глеяватыя і глеевыя падтыпы. Глебы характарызуюцца вял. колькасцю гумусу і наяўнасцю дробнакамякаватай структуры, аднак у іх мала фосфару і калію. На Беларусі найб. пашыраны ў Брэсцкай і Віцебскай абл., дзе трапляюцца ў комплексе з дзярнова-глеевымі. Выкарыстоўваюцца пераважна пад лугавыя ўгоддзі. Пры выкарыстанні пад ворыва патрабуюць асушальнай меліярацыі, якая павышае іх урадлівасць у 2 разы.

М.​І.​Смяян.

т. 6, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЕ́ССЕ (назва звязана са значнай аблесенасцю тэрыторыі),

палескі тып ландшафту, нізіны ў раёнах пашырэння алювіяльных і водна-ледавіковых пяскоў ускраіннай паласы плейстацэнавага мацерыковага зледзянення ў межах паўд. тайгі, мяшаных і шыракалістых лясоў Еўропы. Пяскі запаўняюць плоскія паніжэнні, звязаныя з тэктанічнымі ўпадзінамі. Залішняе атмасфернае ўвільгатненне і недастатковы дрэнаж (рэчышчы густой рачной сеткі вельмі мала ўрэзаны) абумовілі фарміраванне буйных масіваў балот, якія параслі хвояй, бярозай, вольхай і інш. Палескі тып ландшафту характэрны для Палескай нізіны, Мяшчорскай нізіны, усх. раёнаў Польшчы (у бас. рэк Вепш і Буг), пашыраны таксама на Пд Канады і ў паўн. раёнах ЗША). Гл. таксама Беларускае Палессе.

т. 11, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

peck2 [pek] v.

1. (at) дзяўбці́

2. infml лёгенька пацалава́ць

a/the pecking order infml неафіцы́йная іера́рхія; сфармірава́ны пры́нцып падпара́дкаванасці

peck at [ˌpekˈæt] phr. v. мала́ е́сці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unread [ˌʌnˈred] adj.

1. непрачы́таны (пра кнігу, часопіс і да т.п.)

2. неначы́таны;

Your remark makes mе feel unread. Ваша заўвага прымушае мяне думаць, што я мала чытала.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

панапрыбаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.

Разм. Напрыбаўляць да чаго‑н. у вялікай колькасці. — [Парэчкус] перачытаў усё ад слова да слова маім бацькам і, мала таго, яшчэ панапрыбаўляў немаведама чаго. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыці́склівы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Які пазбягае выдаткаў; скупы. — Хіба мала ўсялякай брыды цягаецца яшчэ па лесе апрача сваіх, — заўважыў мнагазначна Кастусь Верамейчык, чалавек прыцісклівы, спрытны і на словы асцярожны. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Праве́ндзіцца, провендытыс, провэндытысьмала што зрабіць’ (пін., драг., Бел.-рус. ізал.). На думку Клімчука (там жа, 52), суадносіцца з рус. дыял. веньгаться ’рабіць павольна, бязладна; поркацца’. Хутчэй, экслрэсіўнае ўтварэнне на базе польск. wędzić ’капціць, вэндзіць’, гл. вэндзіцца ’марудзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

little3 [ˈlɪtl] adv. (less, least)

1. ма́ла, недастатко́ва; ама́ль нічо́га;

There is little butter left. Масла засталося мала;

I see him very little. Я вельмі рэдка бачуся з ім;

He is little known here. Тут яго амаль не ведаюць;

as little as pos sible як мага́ ме́ней

2. : a little крыху́, кры́шку;

She is a little over 40. Ёй крыху за 40.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

*Малк, зма́лку ’з дзяцінства’ (Яруш., ТСБМ). Узыходзіць да формы Р. скл. прасл. malъkъ ’малы, малады’ з прыназоўнікам з < malъ > малы́ (гл.). Параўн. балг. малък, в.- і н.-луж. małki ’малы’, якія сталі прыметнікамі (з суфіксам ‑jь), чак. málkoмала’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заняпа́сці, ‑непаду, ‑непадзеш, ‑непадзе; ‑непадзём, ‑непадзяце; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці ва ўпадак; збяднець (звычайна пра якую‑н. галіну грамадскага жыцця). А гаспадарка заняпала, Давала мала, вельмі мала На тым адсталым рубяжы. Бялевіч.

2. Страціць здароўе, зрабіцца слабым, хваравітым. Быў.. [хлопчык] вельмі ж слабенькі: як заняпаў змалку, дык ніяк і паправіцца не можа. Якімовіч. [Стафанковічу] пачало здавацца, што ён даўно ўжо заняпаў здароўем і не заўважаў таго. Чорны.

•••

Заняпасці духам — замаркоціцца, засумаваць, адчаяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)